Рэканструкцыя штурму ля Палаца тэкстыльшчыкаў у Гродне. Фота: "Гродзенская праўда"
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі «штурм Рэйхстага». На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева, засталося знайсці лакацыі, падобныя да Палаца тэкстыльшчыкаў. Hrodna.life вырашыў аблегчыць Юрыю Хаджымуратавічу працу і склаў спіс з пяці месцаў у Гродне і вобласці, якія можна ўзяць штурмам.
Гістарычная рэканструкцыя штурму Рэйхстага прайшла ў Гродне 4 мая напярэдадні Дня Перамогі. Палац культуры тэкстыльшчыкаў «загрыміравалі» пад берлінскі арыгінал. Падзея так спадабалася Караеву, што ён вырашыў паўтарыць яго яшчэ двойчы.
Дом-крэпасць у Гайцюнішках пабудаваў у 1612 годзе ўладальнік маёнтка і архітэктар Пётр Нонхарт. Атрымаўся двухпавярховы будынак з вежамі і вузкімі вокнамі - сапраўдны замак!
Цяпер у будынку размяшчаюцца палаты псіхіятрычнай бальніцы. У пахмурнае надвор’е крэпасць выглядае дастаткова антуражна. Так што рэканструктарам не будзе складана ўявіць, быццам яны штурмуюць штаб-кватэру нацыстаў. А геймеры змогуць уявіць сябе ў гульні Wolfenstein!
Было б дзіўна адмовіцца ад штурму шчучынскага палаца, улічваючы яго падабенства з берлінскім Рэйхстагам. Абедзве пабудовы двухпавярховыя, абедзве ў стылі неакласікі, ля ўваходу — шырокія ўсходы і калоны, фасады ўпрыгожаны ляпнінамі і карнізамі.
Падчас Другой сусветнай вайны ў палацы Друцкіх-Любецкіх размяшчаўся нямецкі шпіталь. Атрымалася б нядрэнная інсцэніроўка.
Штурмаваць замак у Міры будзе няпроста з-за яго маштабаў. Але пры якаснай арганізацыі ўсё можа атрымацца. Якраз падчас Другой сусветнай вайны ў замку знаходзіўся лагер для палонных салдат і гета — чаму б не паспрабаваць вызваліць людзей?
Станцыю ў Астраўцы трэба штурмаваць дзеля таго, каб праверыць, наколькі добрая сістэма бяспекі ў АЭС. Як думаеце, ці атрымаецца ўзяць станцыю без вялікіх страт?
Таксама штурмам можна ўзяць дзяржаўную ўстанову на Ажэшкі. Можна нават не казаць чыноўнікам, што гэта інсцэніроўка — няхай адчуюць прыліў адрэналіну.
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…