Каб прайсці мяжу без праблем, трэба паглядзець на свой багаж вачамі мытніка. Такую магчымасць дае гульня «Мяжа побач». Яе стварылі журналісты выдання Hrodna.life у супрацы з ІТшнікамі веб-студыі Іквадарт. Гэта ўжо другая іх сумесная праца. Раней гродзенцы прыдумалі камп’ютарную гульню, што дапамагае правільна сартаваць смецце.
Па ўмовах, гулец заступае на службу мытнікам у званні лейтэнанта. Яго задача — знайсці і не прапусціць кантрабанду праз мяжу. За кожны паспяхова пройдзены ўзровень ён можна атрымаць новыя зорачкі на пагоны і ў выніку даслужыцца да генерала.
«У гульні няма сэнсавых аналагаў, таму працаваць над ёй было цікава і складана адначасова», — расказвае дызайнерка Ліана Клімовіч. — Прышлося разбірацца ў нарматывах, у заканадаўстве, а не толькі спадзявацца на свой досвед. Што тычыцца графікі, то вызначыцца з гэтым было прасцей — сучасныя графічныя трэнды — гэта маё асяроддзе"
Мяжа ў гульні атрымалася вясёлаю і рознакаляроваю. Жоўты, чырвоны, сіні - на кожным ўзроўні поле мае свой колер. «Гульня мае прыносіць радасць. Каб пасля яе заставалаўся добры настрой. Таму лепш выкарыстоўваць яркія колеравыя схемы, — тлумачыць дызайнерка. — Да таго ж прыемныя колеры пакідаюць больш яркія ўражанні і спрыяюцьлепшаму засвойванню інфармацыі».
«Нават дзіўна, што да гэтага часу ніхто не прыдумаў падобную гульню, — мяркуе журналістка Ірына Новік. — Гродна месціцца пры двух межах адразу. Тут шмат людзей, каторыя ў Беласток ці ў Вільню ездзяць часцей, чым у Мінск. Гульня дапаможа ім падрыхтавацца да мытнага кантролю ці, прынамсі, з карысццю пабавіць час у чарзе перад прапускным пунктам.»
Стваральнікі кажуць, што не ставілі сабе задачу расказаць пра ўсе тонкасці і асаблівасці перасячэння мяжы. Гульня падае кароткія звесткі ў простай форме. Калі нешта выклікае цікавасць, заўжды можна знайсці афіцыйныя дакументы і ўдакладніць інфармацыю.
Хутчэй хацелі падыйсці да сітуацыі з іншага боку — з гумарам і пазітывам.На мяжы людзі звычайна напружваюцца ці могуць пачаць сумнявацца ва ўласных ведах. Ці дакладна ўсё робіш правільна? А раптам патрапіш на «злога» мытніка? Гульня дапаможа ўявіць сябе на месца службоўцаў і зразумець — яны такія ж людзі, як астатнія, а правілы працуюць незалежна ад нашага да іх стаўлення.
Ну як, цікава пабыць на мяжы ў ролі мытніка? Заступай на службу і рабі кар’еру!
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…