«Гучна паспяваць і смачна пад’есці». У цэнтры Гродна адкрыецца бар, дзе кожны зможа адчуць сябе зоркай

«Беларускаму чалавеку што трэба? Выпіць, закусіць, а потым ужо, калі душа просіць — заспяваць. Тут усё гэта можна зрабіць у адным месцы», — кажуць уладальнікі новага караоке-бара Bardo. Яго афіцыйнае адкрыццё пройдзе ў апошнія выхадныя лета. Hrodna.life пабываў ва установе, каб даведацца, чым новая лакацыя здзівіць гродзенцаў і што там будзе адбывацца 30 жніўня.

«Выдатнае месца ў самым цэнтры»

У тэставым рэжыме караоке-бар «Bardo» працуе ўжо з 24 жніўня. Знаходзіцца бар ва ўжо даўно знаёмым для гродзенцаў месцы на Студэнцкай вуліцы, ў будынку кафэ H2О.

«Гэта выдатнае месца ў самым цэнтры горада, лакацыя зручней, чым дзе-небудзь», — кажуць уладальнікі. Яны плануюць затрымацца ў гэтым месцы надоўга, а скептыкам адказваюць, што ўся справа ў сэрвісе і падыходзе: калі з гэтым не будзе праблем, то ўстанова будзе працаваць гадамі.

У бары працуе дасведчаны персанал: пачынаючы ад ахоўнікаў, якія працавалі яшчэ ў «Альфа Цэнтаўры», сканчаючы шэф-кухарам, які шмат гадоў працаваў у вядомых рэстаранах горада.

Клаб-сэндвічы і слімакі

Кухня ў Bardo свая, ўстанова працуе штодня ад 18:00, а кухар прыступае да працы на гадзіну раней, каб госці заўсёды маглі атрымаць асалоду ад свежапрыгатаваных страваў. Дарэчы, працуе кухар да апошняга кліента.

У меню ёсць нават страва з булгурскімі слімакамі - кошт за 6 штук — 15 рублёў. Таксама ўсім рэкамендуюць клаб-сэндвіч: «Танна, смачна, і сярдзіта».

Гаспадар сам любіць спяваць, таму і прыйшоў да высновы, што трэба адкрыць свайго караоке-бар. Тым больш, што досвед у гэтай сферы ёсць. «Захацелася адкрыць бар, каб людзі маглі не толькі паспяваць, але і смачна і добра паесці».

Да кухні і бара ставяцца з асобай увагай. Усё зроблена для таго, каб наведвальнікі маглі добра паесці і атрымаць якасныя напоі. Кошты абяцаюць сярэднія.

Не толькі караоке

Колькі выдаткавана на абсталяванне і абнаўленне інтэр'еру — таямніца, але ўладальнікі запэўніваюць, што на гэтым не эканомілі. «Усё абсталяванне прафесійнае, такое ж выкарыстоўваецца на гарадскіх канцэртах. У нас кожны зможа адчуць сябе зоркай. У нас і святло прафесійнае, і дым, як на канцэртах».

У Bardo плануюць рэгулярна запрашаць прафесійных выканаўцаў, каб наведвальнікі маглі атрымліваць асалоду ад не толькі спеваў з-за суседняга століка, але і ад прафесійнага вакалу.

«Агулам у нас куча планаў і ідэй, будзем развівацца. Будзем запрашаць кавер-бэнды. У планах весці вечары гітар-вакалу, саксафон-вакалу, клавішны інструментаў і вакалу. Каб у перапынках паміж песнямі людзей хтосці прафесійна іграў інструментальную музыку.

Таксама ў планах рабіць стендап вечары, будзем запрашаць мінскіх стендапераў, ўжо вядзем перамовы, памяшканне для такога роду мерапрыемстваў больш чым пасуе.

Дывановая дарожка чакае

У дзень афіцыйнага адкрыцця выступіць гурт «Цені», а гасцей чакае шмат конкурсаў. У перапынку паміж выступамі госці змогуць выканаць свае любімыя трэкі. Будзе дывановая дарожка, будзе працаваць фатограф. Кафэ адкрыецца ў 18:00. Першы сэт кавер-бэндаў з 21:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025