Пантовыя, брутальныя, дарагія і бюджэтныя — задавальняючы трэнд на прыгожае цела, у Гродне адкрываюць усё больш трэнажорных залаў. Агулам іх у горадзе больш за 30. Hrodna.life сабраў для вас спіс некаторых трэнажорных залаў. Чытайце пра іх асаблівасці, моцныя і слабыя бакі, кошты і выбірайце на свой густ ды кашалёк.
Філіял вядомай мінскай сеткі спартыўных комплексаў «Адрэналін» адкрыўся паўтары гады таму на вуліцы Падольнай. Кліентаў трэнажорная зала прываблівае вялікім памяшканнем, добрым выбарам якасных трэнажораў, кабінетам масажа і нават wi-fi. У «Адрэналіне» ёсць саўна, якая ўваходзіць у кошт абанемента, і хоць невялікі, але бясплатны дзіцячы куток.
Падчас заняткаў у кардыё-зоне (за памеры яе можна пахваліць) вока радуе бацюхна Нямон — від з вокнаў прыемны. Разам з залай працуе кабінет масажыста і салярый. Ну, і ніводная з гродзенскіх залаў не прымае аж да 23.00 — гэта ў плюс «Адрэналіну».
Тут любяць «замарочыцца» і разнастаіць жыццё сваіх спартсменаў - адзначаюць Хэлоўіны з адпаведнымі пераапрананнямі, Каляды з латэрэямі і Дні народзінаў са спаборніцтвамі.
З мінусаў - месцазнаходжанне. Едучы машынай абедам або пасля працы — прастаіш у заторы, без машыны яшчэ больш нязручна, а зімой і небяспечна. Цямнее рана, дарогі дрэнна асветлены, а да прыпынку топаць і топаць.
Кошты: 8 наведванняў - 45 руб., 12 — 59 руб., безліміт — 66 руб.;
+8 фітнес-накірункаў;
Час працы: пн-пт
Калі адкрыўся «Адрэналін» — усе сказалі «ваў, ён круты». Але ў трэнажорных тусоўках хадзілі чуткі «пачакайце, хутка адкрыюць яшчэ адну першакласную залу». І не схлусілі - праз некалькі месяцаў тут жа пад бокам — на Маставой — адкрыўся «Royal Gym».
Пакуль што гэта самая дарагая трэнажорка ў Гродне, з тым жа выдатным відам з вокнаў на Нёман. Графітава-зялёная зала радуе памерамі - 400 м², сучаснымі якаснымі трэнажорамі, спа-салонам і саўнай з зонай адпачынку. Хаця адміністратара патрэбна папярэдзіць за 40 хвілін, што ты хочаш там пагрэцца.
У распранальнях кліентам прапануюць бясплатныя гелі для душа, ватныя дыскі, малачко для зняцця макіяжу і дэзэдаранты. На рэсэпшне можна ўзяць бясплатны ручнік, а аматары пабаксіраваць могуць зайсці ў залу для боксу — там баксёрскія рукавіцы, рынг, ну і, калі пажадаеце і даплоціце — трэнер.
З недахопаў - той жа не блізкі прыпынак, праца па нядзелях толькі да 18 гадзін і кошты, якія не ўсе ахвотныя падкачацца могуць сабе дазволіць.
Кошты: 8 наведванняў - 65 руб., 12 — 80 руб., безліміт — 90 руб.;
+5 фітнес-накірункаў;
Час працы: пн-пт
Калі ў «Royal Gym» некаторыя ходзяць дзеля фоткі ў інстаграм і выгульвання новых легінсаў, то ў спартанскім «Элодзе» не да пантоў. Прасторы і жалеза тут хапае, але кардыё-зона даволі сціплая, як і стары душ. Адзін час нават цякло са столі, аднак сваіх кліентаў трэнажорная зала трымае. Яе хваляць за атмасферу, нязменна нізкія кошты, размяшчэнне ў цэнтры і… дырэктара Тадэвуша.
Кошты: для мужчын — 30 руб., для жанчын — 15 руб.
Фітнес-накірункаў няма;
Час працы: пн-пт
Зала пасля адкрыцця папулярнай стала хутка, нягледзечы на старыя трэнажоры, якія самыя наведвальнікі фатаграфавалі і, абураючыся іх станам, абмяркоўвалі на форуме. Зараз абсталяванне замянілі. Найвялікшыя плюсы «Еўропы» — від на вуліцу з вялікіх вокнаў, кабінет масажа і ўдалае размяшчэнне — на Парахавой (гэта такая вуліца каля аўтавакзала).
Калі раней народу вечарам там было празмерна шмат, адпаведны пах, да трэнажораў чэргі, то зараз людзей паменела, праўда, і кошты выраслі. Пры чым істотна — на 10 рублёў у сярэднім. «Еўропу» крытыкуюць за выхад у душ з калідора, а не з распранальні, адзін туалет на ўсіх. Многія адзначаюць праз аднаго не ветлівы персанал.
Кошты: 8 наведванняў - 42 руб., 12 — 48 руб., безліміт — 56 руб.;
+ 10 фітнес-накірункаў;
Час працы: пн-пт
Зала, якая спецыялізуецца на індывідуальных трэніроўках з трэнерам па асобнай праграме. Цяпер «Gard fitness» стаў бліжэй, пераехаўшы ад нязручнага для даезду месца на Касманаўтаў у цэнтр горада на Замкавую. Яшчэ адна зала «Gard fitness» адкрылася і на Дзевятоўцы - у будынку, дзе раней быў фітнес-цэнтр «Максі».
Наведвальнікі сюды ходзяць пераважна скінуць лішнюю вагу. Варта адзначыць — даволі паспяхова, мяркуючы па фота ў сацсетках «да» і «пасля». Сваіх патэнцыйных кліентаў трэнеры шукаюць актыўна — нават праз паведамленні ў сацсетках з запрашэннем на пробную бясплатную трэніроўку.
Кошты: 8 наведванняў - 39 руб., 12 — 43.90 руб., безліміт — 54.90 руб.;
Фітнес-накірункаў няма;
Час працы: пн-пт
У «Golden Step» на вуліцы Горкага даволі выматаныя часам і шматлікімі спартсменамі трэнажоры, вячэрняя цісканіна ў залі і распранальні, адзін туалет для «м» і «ж» і ў параўнанні з іншымі заламі - кароткі час працы.
Але «Golden Step» сапраўды любяць — за атмасферу, кулер з вадой і кубачкамі, шматлікія фітнес-накірункі і параўнальна нізкія кошты, якія, дарэчы, нядаўна знізілі. Ці сказваецца тое, што шмат студэнцкіх інтэрнатаў блізка, ці то сапраўды добра арганізавана і прадумана праца залы і столькіх дадатковых накірункаў.
Кошты: 8 наведванняў - 30 руб., 12 — 35 руб., безліміт — 40 руб.;
14 фітнес-накірункаў;
Час працы: пн-пт
[irp posts="43 681″ name=""Гэта палка мяне зачаравала". Як танцы на пілоне змянілі жыццё і далі новую прафесію"]
Бадай, адзіная зала ў горадзе, пасля заняткаў у якой паплаваеш у басейне ці парэлаксуеш у турэцкай лазні. Можна за дадатковы кошт, а можна набыўшы абанемент на 1,5 месяца на 16 наведванняў. Акрамя таго, залу ў «Аквацэнтры» хваляць за тое, што па адным абанеменце можа займацца колькі заўгодна чалавек.
З істотных мінусаў - зала разбітая на дзве часткі і знаходзіцца ў розных канцах будынка. Таму, шукаючы памяшканне з трэнажорамі для ног, можна лёгка заблукаць, нават калі арыентавацца на ўказальнікі-стрэлачкі.
Кошты: 8 наведванняў - 33 руб., 12 — 45 руб., 16 наведванняў (на 45 дзён + бясплатныя 15 хвілін аквапарка або басейна) — 54 руб.;
Фітнес-накірункаў няма;
Час працы: пн-сб
З плюсаў адзначаем яе месцазнаходжання — вуліца Болдзіна. Фартам, відавочна, не хапала такой трэнажорнай залы. Блізка і да лазні, і да лесапарка. Зала з новымі, даволі якаснымі трэнажорамі, падзелена на кардыё і сілавую зоны, ёсць wi-fi. Ручнікі можна арэндаваць на рэсэпшне за 50 капеек.
А што яшчэ беларускамоўнага ў гэтай трэнажорнай залі, апроч назвы? На жаль, пакуль нічога. Як кажуць адміністратары — падабраць рускамоўны кваліфікаваны персанал не так проста, не кажучы ўжо пра валоданне мовай на такім узроўні, каб якасна трэніраваць кліентаў па-беларуску.
Кошты: 8 наведванняў - 38 руб., 12 — 52 руб., безліміт — 56 руб.;
Фітнес-накірункаў няма;
Час працы: пн-пт
[irp posts="28 189″ name="У Гродне адкрыецца новы фітнес-клуб дзе збіраюцца папулярызаваць беларускую мову"]
Яшчэ адна зала на Горкага — добры варыянт для тых, хто шукае сярэдні кошт і добрую якасць. Яна адкрылася нядаўна, а таму пакуль «не дабітыя» трэнажоры, вялікая плошча і даступны кошт ствараюць добрае ўражанне.
Засмуціць можа хіба што плітка пад нагамі і адсутнасць кандыцыянераў. Сярод трэнераў можна сустрэць вядомага гродзенскага спартсмена — Аляксандра Кодзіса, чэмпіёна Беларусі па паўэрліфтынгу, які, нягледзячы на інваліднасць па зроку, тройчы ўстанаўліваў сусветны рэкорд у станавай цязе ў сваёй вагавой катэгорыі (апошні вынік — 337,5 кг).
Кошты: 8 наведванняў - 35 руб., 12 — 45 руб., безліміт- 52 руб.;
+ 8 фітнес-накірункаў;
Час працы: пн-пт
[irp posts="17 339″ name=""Лекары забаранілі любыя нагрузкі. Але я вырашыў: усё роўна буду як Шварцэнэгер!""]
А ў якой зале займаецеся або займаліся вы? Раскажыце (пахваліце або пакрытыкуйце) яе ў каментарах. Аўтар найбольш грунтоўнага і цікавага каментара атрымае ў падарунак індывідуальную трэніроўку ў адной з найлепшых гродзенскіх трэнажорных залаў. Якой — сакрэт 😉
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…