Людзі і справы

Гродзенец з ДЦП, якому не дазваляюць кіраваць аўто, рыхтуецца да суду

Тры гады таму ў Аляксандра Зіміна забралі пасведчанне кіроўцы па дыягназу, нягледзячы на адсутнасць парушэнняў. Паўгода таму ён пачаў праходзіць медыцынскую камісію нанова. Падчас абласной камісіі абверглі хваробу сэрца, на якую спасылаліся, калі забіралі пасведчанне. Але вышэйшая рэспубліканская інстанцыя зноў не дазволіла Зіміну кіраваць аўтамабілем. Таму гродзенец рыхтуецца абскарджваць іх рашэнне ў судовым парадку.

1 снежня, у Міжнародны дзень інвалідаў, Аляксандру Зіміну прыйшоў адказ ад Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі (далей — РНПЦ) з адмоўным заключэннем пра права кіраваць транспартным сродкам.

[irp posts="761″ name="Па закону — індывідуальны падыход, на практыцы — шаблонная забарона. Гарадзенцу з ДПЦ ізноў адмовілі ў праве кіраваць аўтамабілем"]

Гэта ўжо трэцяе даследаванне за два гады. Першы раз Зіміну паставілі першую ступень цяжкасці ДЦП. Праз некалькі месяцаў - другую, з больш цяжкімі наступствамі. Зараз РНПЦ у адказе называюць «першую-другую» ступень цяжкасці ДЦП. Аляксандр жартуе, што хацеў бы зрабіць такую ж групу па інваліднасці - «першую-другую», каб плацілі двайную пенсію. Зараз у яго трэцяя група.

Нагадаем, у канцы мая Аляксандр пачаў праходзіць медкамісію для кіроўцаў і паспяхова прайшоў тэрапеўта, псіхіятрыю-наркалогію, оталарынголага, афтальмолага, хірурга, неўролага. УЗІ і кансультацыя ў кардыёлага абверглі хваробу сэрца, якая запісана ў медкартцы за 2010 год. Аднак пад час медкамісіі аказалася, што абскардзіць рашэнне РНПЦ можна толькі ў судзе. Юрыст Сяргей Драздоўскі, кіраўнік ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» лічыць суд не надта перспектыўным, бо ў нас адсутнічае інстытут незалежных экспертаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025