Город

Grodno Picnic Fest: Даведайся, дзе што пакаштаваць і як атрымаць падарункі

Grodno Picnic Fest — гэта гастрафестываль сэтаў на вынас. 13 устаноў горада на месяц з 5 чэрвеня па 4 ліпеня дадуць зніжку ў 50% на куплю сэтаў. Кошт сэтаў ва ўсіх установах — 19 рублёў. Дадатковы падарунак да куплі зробіць парк атракцыёнаў. Яшчэ адна магчымасць атрымаць падарункі - зрабіць агляд сэта ў Instagram і паўдзельнічаць у розыгрышах. Hrodna.life даведаўся, што прапануе гродзенцам і гасцям горада кожная з устаноў-удзельнікаў.

Лета, прырода, пікнік-сэты

Grodno Picnic Fest — гэта летнія пікнік сэты, створаныя спецыяльна для пікніка. Адзін сэт бярэ вагой, другі адрозніваецца асаблівым смакам, а ёсць сэты з індывідуальнай падачай. Напэўна вы знойдзеце сэт на свой густ.

Кошык для пікніка, поўны садавіны і мясных далікатэсаў — прыз, які можна выйграць за агляд пікнік-сэтаў

За агляды сэтаў у Instagram вы ўдзельнічаеце:

  • у супер-розыгрышы — тры кошыкі, поўныя садавіны і мясных далікатэсаў,
  • у штотыднёвых розыгрышах — абанементы ў парк атракцыёнаў, бясплатная кава ад WakeCup, абанементы на пракат настольных гульняў ад крамы «Кубік».

Правілы ўдзелу ў канцы матэрыялу.

13 летніх сэтаў па 19 рублёў ад гродзенскіх устаноў

Бярыце сэты з сабой у парк, за горад, на дачу, нават на балкон. А калі надвор’е не надта, можна з’есці сэт ў самой установе. Большасць устаноў дазваляюць есці сэт на месцы пры наяўнасці свабодных месцаў.

Пікнік-сэт «Старый Тбилиси» — 700 г

Шашлык з свіной шыі па грузінскім рэцэпце, бульба па-грузінску: долькі свежай бульбы, абсмажаныя ў грузінскіх прыправах. Люля-кебаб — замарынаваны адбіты фарш з грузінскімі нацыянальнымі рэзкімі прыправамі, засмажаны на шампурах над вуглямі. Можна дакупіць падліўкі сацабелі і па-тбіліску

Для рэзервавання столікаў ці папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)656−08−88.

Адрас: вул. Стэфана Баторыя, 8б.

Час працы і дадатковая інфармацыя на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт Los Amigos — 730 г

Кесадылья з ялавічынай. У тартыльі ялавічына, сыр, кукуруза, фасоля, соус сальса, перац халапенья. Бурыта з ялавічынай — ялавічына, сыр, айсберг, тамат, салодкі перац, перац халапенья. Кукурузныя чыпсы начас. Соус сальса

Ёсць вегетарыянская версія пікнік-сэта з соевым мясам замест ялавічыны.

Можна ўзяць на вынас ці есці на месцы, калі будуць вольныя месцы.

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(25)752−41−08.

Адрас: вул. Урыцкага, 26.

Час працы і іншыя падрабязнасці глядзіце на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт «Атмасфера» — 910 г + 700 мл

Клаб-сэндвіч з курыцай і хатнім соусам тартар. Печаная бульба. Салата коўл слоу. Два агурковыя ліманады

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(29)879−09−07.

Адрас: вул Элізы Ажэшкі, 33.

Час працы і іншыя падрабязнасці глядзіце на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт «Форна» — піца 32 см

Піца «Шэф». На фірмовым цесце — свежыя памідоры, сыр мацарэла, блакітны сыр, цыбуля, хатняя каўбаска, парма

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(29)744−49−99.

Адрас: вул. 1-я Працоўная, 10.

Час працы і іншыя падрабязнасці глядзіце на странице заведения.

Пікнік-сэт «На проводе» — 900 г + 200 мл

Беларуская закуска. Хатнія пельмені ручной лепкі з булёнам. Бульба фры, каўбаска. Вішневы кампот. Падаецца на фірмовай дошчачцы ручной працы, нават на вынас

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)687−63−00

Адрас: вул. Тэлеграфная, 14

Час працы і іншую інфармацыю глядзіце на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт Pizza Play — 600 г

Піца «Кураня тэрыякі». На цесце сыр мацарэла, адмысловы соус, філе кураня ў марынадзе, бекон, цыбуля, чэры, соус тэрыякі, рукала. Брускета з стронгай — на хлебе падкапчоная стронга з сырам філадэльфія, соус ранча, рукала, кунжут. Мінібон з сырам крэметэ — далікатны сыр крэметэ, закручаны ў дражджавое цеста з цукровай пудрай

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: 7957.

Адрас: вул. Шчорса, 11а.

Час працы і іншую інфармацыю глядзіце на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт Pad Nosam — 950 г

Боўл (поке) на аснове кіноа з ласосем, авакада, вэнджаным яйкам і салатай коўл слоў па рэцэпце шэфа. Халодны таматны суп гаспача са свежай гароднінай. Унутры перацёртыя таматы, агурок, радыска, салера, цыбуля парэй, духмяны алей. Хатняя брускета. Духмяны алей для запраўкі страў. Сыр пармезан

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(25)752−41−08.

Адрас: вул. Урыцкага, 26, Гродна — забіраць у бары Los Amigos.

Час працы і іншая інфармацыя на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт «Трактиръ Подкова» — 1200 г

Рэбры свіныя. Скварка «пад чарку». Хатняя калбаска. Крылцы ў гарчычна-мядовым марынадзе. Часночныя грэнкі. Шашлык з гародніны на пожагах. Бульбяныя долькі па-вясковаму. Агуркі бітыя. Соус фірмовы сметанкова-часнычны. Соус фірмовы востры

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)344−44−70.

Адрас: вул. Кірава, 9, Гродна.

Час працы і дадатковая інфармацыя на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт SushiMix — 510 г

Рол з ласосем, клубніцамі і гранатавым соусам: рысавая папера, норы, рыс, сыр тварожны, клубніцы, астуджаны ласось, усё пад гранатавым соусам. Рол з тунцом і мармеладам з граната: рысавая папера, рыс, тварожны сыр, агурок, усё з гранатавым мармеладам і соусам кімчы. З сэтам вы атрымліваеце наборы з палачак, імбіра, соевага соўсу і васабі. Калі бераце на дваіх, вам дадуць два наборы.

Можна ўзяць на вынас або замовіць дастаўку на sushimix.by.

Для замовы дастаўкі або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: 7424.

Адрас: вул. Брыкеля 9/1, памяшканне 1 — бок дома, якая глядзіць на школу.

Час працы і іншыя кантакты глядзіце на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт Yellow Street — 920 г + 1 літр

Піца «Нью-Ёрк» фірмовая. Бульбяныя долькі. Крылы бафала. 1 літр «кока-колы»

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)377−77−76.

Адрас: вул. Акадэмічная, 17, Гродна.

Час працы і іншыя кантакты глядзіце на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт GogoPizza — 860 г

Піца «Гранатавыя палоўкі» 31 см, 2 піцы ў адной. Унутры тунец, ананас, сыр мацарэла, смятана, гранат, таматы черы і рукала. Чыкен рол — у тартыльі пад соусам сыр моцарелла, вэнджаная грудка і таматы

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: + 375(29)555−16−66.

Адрас: вул. К. Маркса, 10, Гродна.

Час працы і іншую інфармацыю глядзіце на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт «Ганга» — 770 г

Ляпёшка паратха. Палак панір кары — страва з шпінату, цыбулі, сыру, часныку, таматаў, індыйскай масалы. Курыца коту — курыца з чапаці, гароднінай, яйкамі, цыбуляй, таматамі, індыйскай масалай. Саланаваты кісламалочны напой райта — кефір з індыйскай масалай

Пікнік-сэт «Ганга» (вегетарыянскі варыянт) — 750 г

Ляпёшка алу паратха. Таматавы суп: тамат з кумінам, гарчыцай, смятанай і пажытнікам. Гародніна бір'яні: рыс з імбірам, гароднінай, часныком, лукам, індыйскай масалай. Салодкі кісламалочны напой ласі - кефір з молатым кардамонам і цукрам

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)614−56−27.

Адрас: вул. Калючынская, 12, Гродна.

Час працы і іншая інфармацыя на старонцы ўстановы.

Пікнік-сэт сушы Nori — 590 г

24 ролы: рол «Філадэльфія класік» 4 шт., рол «Каліфорнія» з ласосем 4 шт., рол «Нарвежскі» з крэветкай 4 шт., рол курыца-імбір 4 шт., рол курыца чука і сыр 4 шт., рол краб чука 4 шт.
Дарэчы, вы маглі заўважыць, што на фота 20 ролаў, а не 24. Не хвалюйцеся, з замовай вы атрымаеце 24

Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(29)222−44−84.

Адрас: вул. К. Маркса, 10, Гродна.

Час працы і іншыя кантакты глядзіце на старонцы ўстановы.

Зніжкі і розыгрышы

Зніжка 50% у парк атракцыёнаў

З кожным сэтам вы атрымліваеце зніжку 50% на 5 атракцыёнаў у парку Жылібера.

Зніжка дзейнічае на аднаразовую куплю неабмежаванай колькасці квіткоў на наступныя атракцыёны: «Хамер», «Амерыканскія горкі», «Каліпса», «Дзіцячыя машынкі», «Паравозік». То бок можна купіць колькі заўгодна квіткоў, але пры аплаце касір забярэ купон на зніжку. Новы можна атрымаць з новым сэтам. Зніжкай можна скарыстацца ў любы дзень да 4 ліпеня 2021 г.

Супер-розыгрыш за агляды сэтаў

За агляды сэтаў у Instagram вы ўдзельнічаеце ў супер-розыгрышы пікнік-кошыкаў і штотыднёвых розыгрышах. Таму пасля куплі не спяшаецеся есці - зрабіце фота.

Магчыма, вы рэдка выкладваеце агляды ежы ў Instagram, але цяпер для гэтага ёсць важкая падстава. За агляды пікнік сэтаў будуць разыграныя тры кошыкі для пікніка, поўныя садавіны і мясных далікатэсаў ад «Мяснога Караля Гродна» Яўхіма Паўла @efimpavel. Усяго будзе тры пераможцы, кожнаму па кошыку.

Што трэба зрабіць, каб паўдзельнічаць у розыгрышы аднаго з трох кошыкаў:

  • быць падпісаным на Instagram @grodno_picnic_fest,
  • купіць сэт на Grodno Picnic Fest і зрабіць яго фатаграфію,
  • выкласці ў Instagram фатаграфію сэта асобным пастом (не сторыз!) да 4 ліпеня ўключна,
  • у пасце адзначыць акаўнт @grodno_picnic_fest і паставіць хештэгі: #grodno_picnic_fest #гроднопикникфест,
  • у допісе напісаць, што вам спадабалася ў абраным сэце, аб’ём тэксту паста павіны быць больш за 30 слоў.

У розыгрышы ўдзельнічаюць не акаўнты, а самі агляды. Значыць, больш аглядаў — больш шанцаў на выйгрыш. Калі вы зробіце 13 аглядаў — вашыя шанцы на прыз павялічваюцца ў 13 разоў. Два агляды аднаго і таго ж сэта не лічацца. Але затое вы можаце прапанаваць сябрам і блізкім таксама зрабіць па аглядзе са сваіх акаўнтаў. Гэта будзе лічыцца.

У розыгрышы ўдзельнічаюць толькі тыя акаўнты, у якіх больш за 50 падпісантаў і ў якіх самы першы пост у акаўнце зроблены да 5 чэрвеня.

Розыгрыш будзе праведзены ў прамым эфіры акаўнта Instagram @grodno_picnic_fest 6 ліпеня 2021 г. у 12:00 з дапамогай генератара выпадковых лічбаў.

Па ўмовах розыгрышу арганізатары могуць выкарыстоўваць вашыя фатаграфіі і тэкст аглядаў.

Штотыднёвыя розыгрышы за агляды сэтаў

Каб было цікавей чакаць супер-розыгрыш.

Арганізатары Grodno Picnic Fest вырашылі ладзіць дадатковыя розыгрышы кожны тыдзень. То бок, вы пішаце адзін агляд на сэт, а ён можа выйграць вам два прызы.

Кожны тыдзень разыгрываюцца:

  • 5 абанементаў у парк атракцыёнаў (бясплатна квіткі на 6 атракцыёнаў: ёсць абанемент на дзіцячыя атракцыёны, ёсць на дарослыя — вы выбіраеце любы),
  • 5 бясплатных кубачкаў кавы ў жоўтым баркасе на Савецкай WakeCup Coffee,
  • 5 бясплатных абанементаў на тыднёвую арэнду любых гульняў у краме настольных гульняў «Кубік».

Усяго будзе 4 штотыднёвыя розыгрышы:

  • 14 чэрвеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 5 чэрвеня па 13 чэрвеня ўключна.
  • 21 чэрвеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 14 чэрвеня па 20 чэрвеня ўключна.
  • 28 чэрвеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 21 чэрвеня па 27 чэрвеня ўключна.
  • 5 ліпеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 28 чэрвеня па 4 ліпеня ўключна.

Розыгрыш праводзіцца ў прамым эфіры акаўнта ў Instagram @grodno_picnic_fest у 12:00 названага дня з дапамогай генератара выпадковых лічбаў.

Што далей?

  1. Выбірайце сэт.
  2. Замаўляйце яго па тэлефоне або ва ўстанове.
  3. Фатаграфуйце і ясце.
  4. Рабіце агляд і ўдзельнічайце ў розыгрышы.
  5. Атрымлівайце асалоду ад лета!

Сачыце за афіцыйным Instagram Grodno Picnic Fest — @grodno_picnic_fest.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024