Grodno Picnic Fest — гэта гастрафестываль сэтаў на вынас. 13 устаноў горада на месяц з 5 чэрвеня па 4 ліпеня дадуць зніжку ў 50% на куплю сэтаў. Кошт сэтаў ва ўсіх установах — 19 рублёў. Дадатковы падарунак да куплі зробіць парк атракцыёнаў. Яшчэ адна магчымасць атрымаць падарункі - зрабіць агляд сэта ў Instagram і паўдзельнічаць у розыгрышах. Hrodna.life даведаўся, што прапануе гродзенцам і гасцям горада кожная з устаноў-удзельнікаў.
Лета, прырода, пікнік-сэты
Grodno Picnic Fest — гэта летнія пікнік сэты, створаныя спецыяльна для пікніка. Адзін сэт бярэ вагой, другі адрозніваецца асаблівым смакам, а ёсць сэты з індывідуальнай падачай. Напэўна вы знойдзеце сэт на свой густ.
За агляды сэтаў у Instagram вы ўдзельнічаеце:
- у супер-розыгрышы — тры кошыкі, поўныя садавіны і мясных далікатэсаў,
- у штотыднёвых розыгрышах — абанементы ў парк атракцыёнаў, бясплатная кава ад WakeCup, абанементы на пракат настольных гульняў ад крамы «Кубік».
Правілы ўдзелу ў канцы матэрыялу.
13 летніх сэтаў па 19 рублёў ад гродзенскіх устаноў
Бярыце сэты з сабой у парк, за горад, на дачу, нават на балкон. А калі надвор’е не надта, можна з’есці сэт ў самой установе. Большасць устаноў дазваляюць есці сэт на месцы пры наяўнасці свабодных месцаў.
Пікнік-сэт «Старый Тбилиси» — 700 г
Для рэзервавання столікаў ці папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)656−08−88.
Адрас: вул. Стэфана Баторыя, 8б.
Час працы і дадатковая інфармацыя на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт Los Amigos — 730 г
Ёсць вегетарыянская версія пікнік-сэта з соевым мясам замест ялавічыны.
Можна ўзяць на вынас ці есці на месцы, калі будуць вольныя месцы.
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(25)752−41−08.
Адрас: вул. Урыцкага, 26.
Час працы і іншыя падрабязнасці глядзіце на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт «Атмасфера» — 910 г + 700 мл
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(29)879−09−07.
Адрас: вул Элізы Ажэшкі, 33.
Час працы і іншыя падрабязнасці глядзіце на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт «Форна» — піца 32 см
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(29)744−49−99.
Адрас: вул. 1-я Працоўная, 10.
Час працы і іншыя падрабязнасці глядзіце на странице заведения.
Пікнік-сэт «На проводе» — 900 г + 200 мл
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)687−63−00
Адрас: вул. Тэлеграфная, 14
Час працы і іншую інфармацыю глядзіце на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт Pizza Play — 600 г
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: 7957.
Адрас: вул. Шчорса, 11а.
Час працы і іншую інфармацыю глядзіце на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт Pad Nosam — 950 г
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(25)752−41−08.
Адрас: вул. Урыцкага, 26, Гродна — забіраць у бары Los Amigos.
Час працы і іншая інфармацыя на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт «Трактиръ Подкова» — 1200 г
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)344−44−70.
Адрас: вул. Кірава, 9, Гродна.
Час працы і дадатковая інфармацыя на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт SushiMix — 510 г
Можна ўзяць на вынас або замовіць дастаўку на sushimix.by.
Для замовы дастаўкі або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: 7424.
Адрас: вул. Брыкеля 9/1, памяшканне 1 — бок дома, якая глядзіць на школу.
Час працы і іншыя кантакты глядзіце на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт Yellow Street — 920 г + 1 літр
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)377−77−76.
Адрас: вул. Акадэмічная, 17, Гродна.
Час працы і іншыя кантакты глядзіце на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт GogoPizza — 860 г
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: + 375(29)555−16−66.
Адрас: вул. К. Маркса, 10, Гродна.
Час працы і іншую інфармацыю глядзіце на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт «Ганга» — 770 г
Пікнік-сэт «Ганга» (вегетарыянскі варыянт) — 750 г
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(33)614−56−27.
Адрас: вул. Калючынская, 12, Гродна.
Час працы і іншая інфармацыя на старонцы ўстановы.
Пікнік-сэт сушы Nori — 590 г
Для броні столікаў або папярэдняй замовы сэта на вынас тэлефануйце: +375(29)222−44−84.
Адрас: вул. К. Маркса, 10, Гродна.
Час працы і іншыя кантакты глядзіце на старонцы ўстановы.
Зніжкі і розыгрышы
Зніжка 50% у парк атракцыёнаў
З кожным сэтам вы атрымліваеце зніжку 50% на 5 атракцыёнаў у парку Жылібера.
Зніжка дзейнічае на аднаразовую куплю неабмежаванай колькасці квіткоў на наступныя атракцыёны: «Хамер», «Амерыканскія горкі», «Каліпса», «Дзіцячыя машынкі», «Паравозік». То бок можна купіць колькі заўгодна квіткоў, але пры аплаце касір забярэ купон на зніжку. Новы можна атрымаць з новым сэтам. Зніжкай можна скарыстацца ў любы дзень да 4 ліпеня 2021 г.
Супер-розыгрыш за агляды сэтаў
За агляды сэтаў у Instagram вы ўдзельнічаеце ў супер-розыгрышы пікнік-кошыкаў і штотыднёвых розыгрышах. Таму пасля куплі не спяшаецеся есці - зрабіце фота.
Магчыма, вы рэдка выкладваеце агляды ежы ў Instagram, але цяпер для гэтага ёсць важкая падстава. За агляды пікнік сэтаў будуць разыграныя тры кошыкі для пікніка, поўныя садавіны і мясных далікатэсаў ад «Мяснога Караля Гродна» Яўхіма Паўла @efimpavel. Усяго будзе тры пераможцы, кожнаму па кошыку.
Што трэба зрабіць, каб паўдзельнічаць у розыгрышы аднаго з трох кошыкаў:
- быць падпісаным на Instagram @grodno_picnic_fest,
- купіць сэт на Grodno Picnic Fest і зрабіць яго фатаграфію,
- выкласці ў Instagram фатаграфію сэта асобным пастом (не сторыз!) да 4 ліпеня ўключна,
- у пасце адзначыць акаўнт @grodno_picnic_fest і паставіць хештэгі: #grodno_picnic_fest #гроднопикникфест,
- у допісе напісаць, што вам спадабалася ў абраным сэце, аб’ём тэксту паста павіны быць больш за 30 слоў.
У розыгрышы ўдзельнічаюць не акаўнты, а самі агляды. Значыць, больш аглядаў — больш шанцаў на выйгрыш. Калі вы зробіце 13 аглядаў — вашыя шанцы на прыз павялічваюцца ў 13 разоў. Два агляды аднаго і таго ж сэта не лічацца. Але затое вы можаце прапанаваць сябрам і блізкім таксама зрабіць па аглядзе са сваіх акаўнтаў. Гэта будзе лічыцца.
У розыгрышы ўдзельнічаюць толькі тыя акаўнты, у якіх больш за 50 падпісантаў і ў якіх самы першы пост у акаўнце зроблены да 5 чэрвеня.
Розыгрыш будзе праведзены ў прамым эфіры акаўнта Instagram @grodno_picnic_fest 6 ліпеня 2021 г. у 12:00 з дапамогай генератара выпадковых лічбаў.
Па ўмовах розыгрышу арганізатары могуць выкарыстоўваць вашыя фатаграфіі і тэкст аглядаў.
Штотыднёвыя розыгрышы за агляды сэтаў
Каб было цікавей чакаць супер-розыгрыш.
Арганізатары Grodno Picnic Fest вырашылі ладзіць дадатковыя розыгрышы кожны тыдзень. То бок, вы пішаце адзін агляд на сэт, а ён можа выйграць вам два прызы.
Кожны тыдзень разыгрываюцца:
- 5 абанементаў у парк атракцыёнаў (бясплатна квіткі на 6 атракцыёнаў: ёсць абанемент на дзіцячыя атракцыёны, ёсць на дарослыя — вы выбіраеце любы),
- 5 бясплатных кубачкаў кавы ў жоўтым баркасе на Савецкай WakeCup Coffee,
- 5 бясплатных абанементаў на тыднёвую арэнду любых гульняў у краме настольных гульняў «Кубік».
Усяго будзе 4 штотыднёвыя розыгрышы:
- 14 чэрвеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 5 чэрвеня па 13 чэрвеня ўключна.
- 21 чэрвеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 14 чэрвеня па 20 чэрвеня ўключна.
- 28 чэрвеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 21 чэрвеня па 27 чэрвеня ўключна.
- 5 ліпеня розыгрыш сярод аўтараў аглядаў, апублікаваных з 28 чэрвеня па 4 ліпеня ўключна.
Розыгрыш праводзіцца ў прамым эфіры акаўнта ў Instagram @grodno_picnic_fest у 12:00 названага дня з дапамогай генератара выпадковых лічбаў.
Што далей?
- Выбірайце сэт.
- Замаўляйце яго па тэлефоне або ва ўстанове.
- Фатаграфуйце і ясце.
- Рабіце агляд і ўдзельнічайце ў розыгрышы.
- Атрымлівайце асалоду ад лета!
Сачыце за афіцыйным Instagram Grodno Picnic Fest — @grodno_picnic_fest.