Photo by Namroud Gorguis on Unsplash
Гродзенскую музыку 90-х прынята хваліць і ўспамінаць пра яе з настальгіяй. Кажуць, Гродна тады быў сталіцай панка і метала, а ў горадзе праводзілася шмат канцэртаў, у тым ліку прыезджых груп. Зараз пра многія гродзенскія групы ведаюць хіба што людзі «ў тэме». Не будзем разбіраць прычын, чаму так адбываецца. Мы проста сабралі ў адным месцы групы з Гродна, за творчасцю якіх, на наш погляд, варта сачыць.
Гэты спіс не мог абысціся без гэтай групы. Музыкі выйшлі са знакамітых гродзенскіх гуртоў «Кальян» і «Людзі на балоце» і граюць фолк-панк, відавочна натхнёны The Real McKenzies і Dropkick Murphys. Яшчэ нядаўна яны знаходзіліся ў «чорных спісах» і абмяжоўваліся гаражнымі канцэртамі, а нядаўна ўпершыню выступілі ў родным Гродне. У 2019 годзе яны выпусцілі новы альбом «Радыё «Harodnia».
«Лічу, што гэта мой найлепшы матэрыял — гэта адзінаццаць трэкаў, лонгплэй, 40 хвілін матэрыялу», — кажа музыка пра свой апошні альбом.
Песні праекта метафарычныя, на выступах і ў запісах выкарыстоўваецца шмат гукавых эфектаў, а канцэрты ператвараюцца ў перформанс. У 2015 годзе ён перамог у конкурсе маладых выканаўцаў на фестывалі «Басовішча». Эксперты высока ацэньваюць яго творчасць і называюць «музычным шаманам».
Дэбютны альбом з 11 трэкаў выйшаў у лістападзе 2019.
Музыка гурта — гэта сумесь балад, падобных да Velvet Underground, і шумавых эфектаў, якія могуць нагадаць пра японскую minimal noise і glitch-сцэну.
Меркаванні аб творчасці Autonomicon могуць кардынальна адрознівацца: напрыклад, іх альбому «Icarus Messerschmitt» беларускія крытыкі паставілі вельмі розныя ацэнкі: ад зусім нізкай 4 да максімальна магчымай 10.
Музыкі вельмі рэдка граюць на сцэне і пераважна для вельмі маленькай аўдыторыі.
У праекта «Прощай привычка» чатыры альбомы. Апошні рэліз — «Сигнал» — выйшаў у 2019 годзе.
У новым праекце Soul Parker гродзенец спрабуе працаваць з фарматам і гукам, якімі раней не займаўся. Трэк «Melody» з 29 студзеня трапіў у ратацыю на радыё.
«У 2014 у мяне была група Stay, першы трэк якой даволі доўга і актыўна круціўся па радыё. Гэта была песня „On This Way“. Soul Parker — гэта свайго роду працяг гэтай гісторыі, але пад крыху больш актуальным вуглом. Новы свежы гук, новыя тэмы. Песня „Melody“ выпушчаная сумесна з маімі сябрамі з Danmann Production. Трэк прысвечаны сябрам і ўсім тым, у каго па тых ці іншых прычынах апушчаныя рукі. Вельмі хачу, каб песня зараджала і матывавала», — распавёў Мікіта.
api.soundcloud.com/tracks/750 633 697
Гурт вядомы сваім харызматычным лідэрам Ігарам Банцарам і, як часта бывае, дае больш канцэртаў за мяжой, чым на радзіме.
Інструментальныя кампазіцыі Race Of Dreamers у сваёй большасці з’яўляюцца спантанымі калектыўнымі імправізацыямі, блізкімі да так званай «новай імправізацыйнай хвалі». Музыкі называюць гэта сваім тэрмінам — «іранічны джаз».
Earworm была адной з самых арыгінальных груп у Гродне 2010-х, хоць злыя языкі называлі іх «кепскі King Crimson». Пасля распаду Earworm з’явіўся праект Morning Slide. «Ідэнтыфікацыі пакуль не паддаецца, але ёсць надзея, што адужэе і сфармуецца ў нешта годнае вашай увагі», — пішуць пра сябе музыкі. Іх рэліз увайшоў у дзясятку найлепшых альбомаў 2019 году па версіі Onliner.by.
У год выпуску другога альбома «Pieranačuješ - bolš pačuješ» (2013) лідар Кірыл Богуш казаў, што музыкі пакуль займаюцца іншымі праектамі, таму з канцэртамі цяжка. Тым не менш, гурт час ад часу ўдзельнічае ў мясцовых і не толькі фестывалях.
Самы паспяховы метал-гурт з Гродна ўжо шмат гадоў абяцае выдаць чарговы альбом, але па розных прычынах мы ўсё яшчэ не можам яго пачуць і вымушаныя прайграваць раз за разам «Homo Divisus» аж 2007 года выпуску. Новы альбом фактычна быў запісаны і зведзены яшчэ ў 2018-м, але гады працы над ім прывялі да таго, што заснавальнік групы Арцём Сярдзюк палічыў фінальны варыянт занадта сырым і працягвае «дапільваць» яго дагэтуль.
Стыль Deathbringer для былога СССР даволі рэдкі - progressive technical death metal. Магчыма, таму група нашмат часцей выступае за мяжой, а не дома.
Адна з прычын, чаму альбом Deathbringer не можа ніяк убачыць святло — занятасць музыкаў у іншых праектах. Адзін з іх — група WOE UNTO ME. Як і Deathbringer, гэты калектыў прасцей было ўбачыць жыўцом за мяжой, а не ў родным горадзе. Цяпер гурт актыўна працуе над новым альбомам.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…