Малады сквер на Савецкай, вуліца Ажэшкі, набярэжная, разліў Нёмана і шмат іншага можна ўбачыць на здымках, якія паказала гродзенка Ала. Прапануем прагуляцца па савецкім Гродне канца 1950-х.
Канверт з фотаздымкамі дастаўся Але ад бацькоў мужа. Магчыма, гэтыя фатаграфіі прадаваліся як паштоўкі, бо на кожным здымку ёсць подпіс «Гродна».
Будынкі і вуліцы Гродна 1950-х
На гэтых паштоўках мы можам убачыць вуліцу Ажэшкі з галоўпаштамтам і Домам афіцэраў. Ёсць незвычайны выгляд Свята-Пакроўскага сабора і яшчэ малады сквер ля плошчы Савецкай, а таксама іншыя месцы горада.










Нёман і набярэжная пасляваеннага Гродна
Гродзенцы заўсёды любілі фатаграфаваць Нёман. На здымках з 1950-х мы бачым набярэжную і рух па рацэ.






Патоп 1958 года
У сакавіку 1958 года адбылася самая буйная паводка ў гісторыі горада. Нёман падняўся на 8 метраў — гэта вышэй набярэжнай на 6 метраў. Па рацэ ў цэнтры горада плылі крыгі з адрынамі і жывёламі, быў затоплены піўзавод і ўсе дамы, якія знаходзіліся на набярэжных Нёмана.









Цікавяць іншыя старыя фота Гродна? Глядзіце іх тут: