З 12 чэрвеня па 12 ліпеня ў Гродне пройдзе Grodno Gastro Trip. Падзея злучыць ідэі фестывалю нацыянальных культур з гастрафестывалем. 14 устаноў прадставяць кухні 14 розных краін і прапануюць сэты за 10, 15 і 20 рублёў.

Hrodna.life прадстаўляе ўсе сэты Grodno Gastro Trip. Больш фота глядзіце ў інстаграме праекта.

Пачаць падарожжа па нацыянальных кухнях можна ўжо ў пятніцу, 12 чэрвеня, з 18.00.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Закрытыя межы – не падстава адмаўляцца ад падарожжаў і новых уражанняў ад незвычайнай ежы. Гэтым летам можна адправіцца ў гастранамічны тур па кухні розных краін, не выязджаючы з Гродна. Трэба проста купіць сэт за 10, 15 або 20 рублёў. За кожную пакупку наведвальнік атрымае стыкер установы. Яго трэба наклеіць на карту Grodno Gastro Trip. Для тых, хто збярэ 8 і больш стыкераў, адкрыюцца зніжкі ад партнёраў праекта.

Карту гастрападарожжа можна атрымаць бясплатна ў любой з 14 устаноў пры пакупцы сэта. Сабраць стыкеры на карту трэба з 12 чэрвеня па 12 ліпеня. Скідкі партнёраў сапраўдныя да канца ліпеня.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Што трэба зрабіць:

1. Зайдзі ў Instagram праекта.

2. Выбяры ўстанову і сэт.

3. Наведай установу і пакаштуй страву. Лепш браніруй столік загадзя або замаўляй ежу на вынас.

4. Збяры на карту ад 8 стыкераў за наведванне 8 ці больш устаноў і разблакуй зніжкі партнёраў.

5. Ты супер!

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Усе ўстановы і сэты Grodno Gastro Trip – 2020 глядзі тут

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

1. “Лос Амигос”, мексіканская кухня

instagram.com/los_amigos_grodno
вул. Урыцкага, 26
+375 (25) 752-41-08

Хто б мог падумаць, што ў Гродне ў двух кроках ад Савецкай плошчы хаваецца яркі мексіканскі бар! “Лос Амигос” – гэта наша, беларуская, Мексіка з запальваючай музыкай, хмурна-вясёлымі бармэнамі і, вядома, выдатнай кухняй. Кесадзілья, бурыта, така і чыпсы начас чакаюць вас у бары “Лос Амигос”.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Мексіканскі гастрасэт 1 —

10 руб. (360 г.)

– кесадзілья ці бурыта,

– чыпсы начас,

– соус сальса ці гуакамоле.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Мексіканскі гастрасэт 2 —

15 руб. (730 г.)

– кесадзілья,

– бурыта,

– чыпсы начас,

– соус сальса ці гуакамоле.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Мексіканскі гастрасэт 3 —

20 руб. (880 г.)

– кесадзілья,

– бурыта,

– така,

– чыпсы начас,

– соус сальса,

– соус гуакамоле.

Кесадзілья – мексіканская страва ў выглядзе складзенай напалову аладкі з сырам, соусам і ялавічным фаршам усярэдзіне. У “Лос Амигос” таксама гатуюць для вегетарыянцаў з соевым мясам.

Бурыта – мексіканская страва ў выглядзе аладкі, у якую завёрнутая начынне: ялавічны фарш, сыр, свежыя гародніна, салата. Можа быць варыянт для вегетарыянцаў з соевым мясам. Прасцей кажучы, гэта мексіканскі варыянт шаўрмы.

Така — мексіканская страва ў выглядзе адкрытай аладкі, у якую складзена начынне.

Чыпсы начас — традыцыйныя мексіканскія кукурузныя чыпсы.

Соус сальса — мексіканскі соус з таматаў са спецыямі.

Соус гуакамоле — мексіканскі соус з авакада, іншай гародніны і прыправаў.

2. Yellow Street 17, амерыканская кухня

instagram.com/yellowstreet17
вул. Акадэмічная 17
+375 (33) 377-77-76

Катлета паміж дзвюх булак – гэта амерыканская класіка. Звычайны сандвіч, то бок буцер, калісьці стаў бургерам. А ў Yellow Street 17 для Grodno Gastro Trip прыдумалі новы МегаБургер, то бок СтрытБургер. У ім тры віды мяса – ялавічына, курыца ды яшчэ і бекон – такому нават амерыканцы пазайздросцяць.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Амерыканскі гастрасэт 1 —

10 руб. (550 г.)

– стрытбургер (катлета з ялавічыны, катлета з курыцы, бекон),

– бульба фры з грыбамі, каўбаскамі і вадкім сырам чэдар.

Бургер — від амерыканскага сэндвіча, які складаецца з разрэзанай напалам булачкі і сечанай смажанай катлеты. YellowStreet17 шчодра запраўляюць свой бургер гарачым сырам чэдар.

3. “Форна”, італьянская кухня

instagram.com/pizzeriafornogrodno
вул. 1-я Працоўная, 10
+375 (29) 744-49-99

Цяпер пра італьянскую класіку. Піцу ведаюць усе, але ці вы елі піцу, якую гатуюць паводле сапраўдных італьянскіх рэцэптаў? І не з інтэрнэту, а ад шэфа-піцаёла! Такую піцу гатуюць у “Форна”. Тут прытрымліваюцца праўдзіва італьянскай тэхнікі гатавання да драбнюткіх дэталяў і цяпер радуюць нас самай сапраўднай італьянскай піцай.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Італьянскі гастрасэт 1 —

10 руб. (400 г.)

– піца “Д’явала”, “Baby” памер.

Піца “Д’явала” — сыр «Мацарэла», соус таматны, базілік.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Італьянскі гастрасэт 2 —

15 руб. (500 г.)

– піца “Маргарыта”, “baby” памер.

– дэсерт цірамісу.

Піца “Маргарыта” — сыр «Мацарэла», соус таматны, базілік.

Цірамісу — італьянскі шматслаёвы дэсерт, у склад якога ўваходзяць: сыр маскарпоне, кава, курыныя яйкі, цукар і печыва саваярдзі.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Італьянскі гастрасэт 3 —

20 руб. (530 г.)

– піца “Сіцылійская”, “baby” памер.

– дэсерт чызкейк.

Піца “Сіцылійская” — сыр «Мацарэла», соус таматны, перац, цыбуля, масліны, салямі.

Чызкейк — італьянскі сырны торт з крэм-сыра маскарпоне.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

4. Svaboda, ізраільская кухня

instagram.com/svabodabar
вул. Маставая, 31
+375 (33) 632-88-88

Калі ў адным сказе змяшаць свабоду і Ізраіль, адразу паўстануць палітыка-рэлігійныя спрэчкі. Але не ў нашым выпадку. У нас паўстаў ізраільскі сэт у беларускім народным бары Svaboda.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Ізраільскі гастрасэт 1 —

10 руб. (100 г. і напой 300 мл)

– ізраільскі хумус,

– маца,

– кактэйль “Чырвоны яўрей” або безалкогольная сангрыя.

Хумус – закуска з нутавага пюрэ, у склад якой звычайна ўваходзяць кунжутная паста, аліўкавы алей, часнык, сок цытрыны, папрыка.

Маца — аладкі з цеста, якое не прайшло зброджвання, дазволенага да ўжывання на працягу яўрэйскага свята Песах. У Еўропе часта ўжываецца як альтэрнатыва хлябцам.

Сангрыя — першапачаткова сярэднеалкагольны напой на аснове віна з даданнем кавалачкаў садавіны, ягад, цукру, газаванай вады, а часам невялікай колькасці брэндзі і сухога лікёру, часам – прыпраў. У бары Svaboda падаюць яшчэ безалкагольную сангрыю. У яе складзе: вінаградны, памяранцавы і гранатавы сок, грэнадзіны, долька апельсіна.

5. “Вавілон”, вавілонская кухня

instagram.com/vavilon.grodno
зав. Дзяржынскага 8а
+375 (33) 344-60-70

Хто-небудзь ведае штосьці пра вавілонскую кухню? Здаецца, толькі хлопцы з гродзенскага “Вавілона”. Прынамсі, яны так кажуць. Дарэчы, яны адкрываюцца якраз са стартам Grodno Gastro Trip. Гэта цудоўнае супадзенне, выдатная нагода іх наведаць і даведацца, ці сапраўды ў Вавілоне рабілі чорную піцу.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Вавілонскі гастрасэт 1 —

10 руб. (550 г.)

– піца “Black Pepperoni”

Піца “Black Pepperoni” — цеста з сакретным інгрыдыентам, соус, сыр, каўбаса пепероні, цыбуля чырвоная, халапенья, яйка, табаска.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Вавілонскі гастрасэт 2 —

15 руб. (530 г.)

– рэбры свіныя барбекю

– гародніна на грылі

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Вавілонскі гастрасэт 3 —

20 руб. (740 г.)

– мясны сэт

Мясны сэт – у гродзенскім “Вавілоне” ў мясным сэце падаюць свіныя рэбры барбекю, курыныя крылы і бульбяныя дзелькі.

6. “Стары Тбілісі”, грузінская кухня

instagram.com/stariy_tbilisi_grodno
вул. Стэфана Баторыя, 8б
+375 (33) 656-08-88

Кажуць, хто не быў у Грузіі, той не ведае сапраўднай гасціннасці. Калі яшчэ не былі ў Грузіі, можна зайсці ў “Стары Тбілісі”. Прымаюць тут добра і накормяць смачна. Для ўдзельнікаў Grodno Gastro Trip адкрыем сакрэт: калі да сэту замовіць келіх асаблівага чырвонага віна, на яго зробяць зніжку. Толькі – цыц! Запасы гасціннасці могуць скончыцца.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Грузінскі гастрасэт 1 —

10 руб. (570 г.)

– хачапуры,
– 3 хінакалі

Хачапуры па-аджарску – пышная выпечка ў выглядзе “лодачкі” з начыннем з двух відаў сыру, з даданнем яйка і кавалачка алею.

Хінкалі – гэта мяшочак з цеста з начыннем з вострага мясной фаршу і булёна або з сыру і масла. У “Старым Тбілісі” робяць хінкалі з сырам ці фаршам са свініны і ялавічыны.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Грузінскі гастрасэт 2 —

10 руб. (420 г.)

– шашлык з свіной шыі,

– бульба па-грузінску,

– соус сацэбелі.

Бульба па-грузінску – дзелькі свежай бульбы, абсмажаныя ў грузінскіх спецыях.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Грузінскі гастрасэт 3 —

20 руб. (750 г.)

– шашлык з свіной шыі,

– бульба па-грузінску,

– люля-кебаб,

Люля-кебаб – замарынаваных адбіты фарш з грузінскімі нацыянальнымі прыправамі, засмажаны на шампурах над вуглямі.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

7. MC Döner, турэцкая кухня

instagram.com/mcdoner.by
вул. Кірава, 15
+375 (29) 737-57-55

Што вы ведаеце пра Турцыю? Толькі тое, што можна паляцець на адпачынак all inclusive? І што каву там вараць у турцы? Заходзіце ў MC Döner і пакаштуйце сапраўдную турэцкую ежу. Гэта лепш, чым all inclusive.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Турэцкі гастрасэт 1 —

10 руб. (350 г. і напой 200 мл)

– підэ з начыннем са свежага шпінату, сыру і натуральнага ёгурта,

– кава амерыкана,

– турэцкая слодыч нуга.

Підэ – гэта турэцкая страва з тонкага цеста ў форме лодачкі з сакавітым начыннем, якое запякаецца ў печы. У Турцыі яго заказваюць як альтэрнатыву піцы.

Нуга – традыцыйная слодыч з цукру або мёду з начыннем, часта называюць «турэцкім мёдам».

8. “Трактиръ Подкова”, украінская кухня

instagram.com/traktirpodkova
вул. Кірава, 9
+375 (33) 344-44-70

Ёсць яшчэ адзін шчодры народ, які вось прама ў нас пад бокам. Гэта ўкраінцы. І ёсць такі ж шчодры тракцір. І таксама пад бокам, у пяці хвілінах ад Савецкай плошчы. Вы толькі паглядзіце на сэты ад “Тракціра Падкова”, гэта ж самая сапраўдная смаката!

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Украінскі гастрасэт 1 —

10 руб. (850 г.)

  • боршч «Украінскі» з салам, пампушкамі і смятанай,
  • картаплянікі са свінінай і грыбным соусам,
  • варэнікі з вішняй і салодкім крэмам,
  • вінегрэт па-гуцульску з селядцом.
Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Украінскі гастрасэт 2 —

15 руб. (1200 г.)

  • банош з кукурузнай кашы са скваркамі,
  • варэнікі з бульбай і грыбамі,
  • бендэрыкі з квашанай капустай і грыбамі,
  • карпацкія дранікі са смажанінай і смятанай,
  • купаты ўкраінскія.
Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Украінскі гастрасэт 3 —

20 руб. (1500 г.)

  • херсонскія саленні (часнык, перац востры, агурок, памідор),
  • купаты ўкраінскія,
  • скварка “Львоўская”,
  • кручэнікі з грыбамі,
  • дранікі карпацкія са смятанай,
  • цыбульнікі,
  • наліснікі,
  • жаренка з квашанай капусты з грыбамі.

Картаплянікі – страва ўкраінскай кухні, гатуецца з варанай і размятай бульбы. Па сутнасці гэта бульбяныя зразы.

Банош – украінская гуцульская традыцыйная страва, крутая каша з кукурузнай мукі, звараная на сліўках або смятане.

Бендэрыкі – традыцыйная страва ўкраінскай кухні, гэта трохкутныя блінцы з мясной начынкай.

Купаты – асаблівы від мясных каўбасак.

Кручэнікі – папулярная страва ўкраінскай кухні, па-простаму мясныя рулецікі.

Цыбульнікі – хатняя ўкраінская страва з бульбы, аналаг беларускіх дранікаў.

Наліснікі – украінскі варыянт таненькіх блінцоў.

Жаранка – сытная страва з бульбы, мяса і грыбоў. “Трактиръ Подкова” прапануе варыянт на квашанай капусце.

9. Paradise, руская кухня

instagram.com/paradise_grodno
вул. Калючынская, 21
+375 (29) 386-89-80

Яшчэ адзін прэтэндэнт на шчодрасць і гасціннасць – кафэ Paradise з рускім сэтам. У іх самы вялікі паводле вагі сэт за 10 рублёў. Адпраўляемся ў Рaradise, як той казаў.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Рускі гастрасэт 1 — 10 руб.

(920 г.)

  • салат аліўе,
  • капуснік (шчы) па-стараруску,
  • смажаніна,
  • блінцы з топінгам або джэмам.

Аліўе – хіт святочных сталоў.

Капуснік (щи) – заправачны суп, руская поліўкі з капусты.

Смажаніна – фактычна рускае слова “жаркое” азначае смажанае мяса. Назва звязана з назоўнікам “жар”, таму што страва першапачаткова гатавалася ў самой печы, у найбольшым жары.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

10. “Старый Лямус”, беларуская кухня

instagram.com/staryi_lyamus
вул. Дзяржынскага, 1а
+375 (33) 377-09-65

Вы ведаеце, чым адрозніваюцца дранікі ад дзеруноў і калдуноў? Усе яны – нашы нацыянальныя стравы з бульбы. Пара б разабрацца, што ёсць што. Стары лямус дае такую ​​магчымасць.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Беларускі гастрасэт 1 — 10 руб. (370 г.)

– дранікі с мясом,

– дзеруны с творагам,

– калдуны с грудзінкай,

– смятана

Дранікі – візітоўка Беларусі, але адначасова пад рознымі назвамі страва ўсіх краін, дзе расце бульба. Але нашы дранікі, вядома, асаблівыя!

Дзеруны – разнавіднасць дранікаў, у Старым Лямусе іх прыгатуюць з тварагом.

Калдуны – яшчэ адна страва, падобная да дранікаў. Здаецца, разабрацца ў гэтым усім можна толькі паспрабаваўшы на смак.

11. “Беласток”, польская кухня

instagram.com/belastok.grodno
вул. Віленская, 2
+375 (29) 238-93-89

Тут усё суседзі нашай краіны – побач. Горад Гродна, Віленская вуліца, рэстаран Беласток. Яшчэ б сюды якую-небудзь рускую кухню для поўнага набору. Але няма! Кухня польская. Беласток гатуе дранікі з мачанкай на польскі манер разам з салатай з запечаных гарбуза і грушы.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Польскі гастрасэт 1 —

10 руб. (500 г.)

– дранікі з мачанкай у збанку,

– салата з запечанага гарбуза з грушай.

Дранікі – папулярная страва еўрапейскай кухні, кожная краіна мае свой нацыянальны рэцэпт.

Мачанка – усходнееўрапейская страва, у мачанку прынята мачаць дранікі або бліны, гэта нешта накшталт традыцыйнага падліўкі.

12. “Прахадная”, скандзінаўская кухня

instagram.com/prohodnaya_coffee
вул. Маставая, 31
+375 (29) 781-39-81

Кавярня «Прахадная» вядомая сваімі сняданкамі і мінімалістычным, практычна скандынаўскім дызайнам. Для Grodno Gastro Trip яны прыдумалі скандынаўскі сэт.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Скандзінаўскі гастрасэт 1 —

10 руб. (330 г.)

– чырвоная рыба са спецыямі,

– малінава-мятны соус,

– авакада з зялёным маянэзам і чэры,

– глазунья на хатнім жытнім хлебе.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

13. “Лондан”, англійская кухня

instagram.com/londonbar_grodno
вул. Віленская, 1
+375 (29) 744-24-42

Якое яшчэ месца можа прадставіць англійскую кухню, як не бар «Лондан»? І якая яшчэ страва можа зрабіць гэта лепш, чым “Фіш & чыпс”? Хіба што англійскае піва.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Англійскі гастрасэт 1 —

10 руб. (300 г. і напой 500 мл)

– Фіш & Чыпс,

– разліўное піва 0,5 літра або чай, кава ці сок.

Фіш & Чыпс — традыцыйнае англійскае страва: класічны варыянт паніраванай смажанай белай рыбы з бульбай фры.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Англійскі гастрасэт 2 —

15 руб. (300 г. і напой 500 мл)

– сэндвіч “Трайны ўдар”,

– англійскае піва “Bombardier” 0,5 літра або любы безалкагольны кактэйль на выбар.

Сэндвіч “Трайны ўдар” — гэта сэндвіч с асновай на выбор (ласось, курынае філе, бекон або гародніна), бульбай фры і соусам.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Англійскі гастрасэт 3 — 20 руб. (630 г. і напой 500 мл)

– “Піўны сэт”,

– англійскае піва “Bishop’s finger” 0,5 літра або любы безалкагольны кактэйль на выбар.

Піўны сэт — сытная, духмяная піўная талерка, якая напоўнена курынымі і свінымі каўбаскамі, бульбянымі дзелькамі, цыбулевымі кольцамі, кнелікамі.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю

14. Werden, японская кухня

instagram.com/werdenbar
вул. Маставая, 31
+375 (29) 254-04-54

Вы калі-небудзь думалі пра тое, каб злучыць суп і другую страву? Каб і час зэканоміць, і паесці смачна. Дык вось, японцы прыдумалі гэта сотні, а можа і тысячы гадоў таму. І да гэтага часу з задавальненнем ядуць страву “рамэн”. Гастрабар Werden прапануе нам гэта пакаштаваць. Абавязкова – з японскай зялёнай гарбатай.

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Японскі гастрасэт 1 — 10 руб. (400 г. і напой 400 мл)

– японскі рамэн з курыцай,

– японская зялёная гарбата.

Рамэн — японская страва з пшанічнай лапшой. У Werden у склад рамэна ўваходзіць: лапша удон, курынае філе, грыбы, перац чылі, імбір, соевы соус, кунжутны алей, яйка, зялёная цыбуля, часнык.

Партнёры

Наведай не менш за 8 устаноў, збяры на карце ўдзельніка 8 стыкераў і скарыстайся зніжкамі партнёраў Grodno Gastro Trip. Каб атрымаць зніжку, прад’яві карту са стыкерамі да 31 ліпеня.

  1. Школа музыки VoiceOn
    +375 (29) 856-56-58, instagram.com/voiceongrodno
    -30% на уроки западного вокала, игры на гитаре, игры на барабанах
  2. Парк аттракционов
    +375 (29) 829-92-99, instagram.com/parkgrodno
    -50% на аттракцион “Американские горки»
  3. Свободная студия
    +375(29)329-10-38, instagram.com/freestudio.by
    -30% на абонементы: бразильская самба, контемпорари, зумба, пилатес, стретчинг, йога
  4. Барбер Егор Грунской
    +375 (29) 257-29-76, instagram.com/egor_grnsk
    -30% на европейскую мужскую стрижку
  5. Coffee Shop
    +375 (44) 707-03-50, instagram.com/coffeeshop_25
    -15% на кофе в зёрнах со всего мира, чай и любые напитки на месте. Ул. Горького, 25.
  6. Гитарист Алексей Кузнецов
    +375 (33) 393-98-97, instagram.com/alexfabemusic
    -30% на музыкальное выступление
  7. Бутик красоты «Леле»
    +375 (29) 808-88-14, instagram.com/boutique.lele
    -30% на тайский массаж с травяными мешочками
  8. Крама «Цудоўня»
    +375 (33) 623-26-16, instagram.com/cudounia
    -20% на всё
  9. Магазин настольных игр «КУБІК»
    +375 (29) 258-65-54, instagram.com/kramakubik
    -40% на игры собственного производства

Што цяпер рабіць

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

З пакупкай сэта вы атрымаеце карту ўдзельніка. Паспрабуйце сэты ў 8 розных установах, наляпіце на карту 8 стыкераў і адкрыйце зніжкі партнёраў @Grodno_Gastro_Trip.


У сувязі з эпідэміяй каранавіруса рэдакцыя Hrodna.life нагадвае, што бяспечней за ўсё заказваць сэты на вынас. Ва ўстанову лепш заходзіць у масцы. Не забудзьцеся памыць рукі з мылам ці апрацаваць антысептыкам.