Традыцыйна сталіца ў сваім развіцці абганяе астатнія гарады. Аднак Брэст і Гродна цяпер не моцна адстаюць ад Мінска, па некаторых параметрах нават апярэджваючы яго, паказаў рэйтынг Цэнтра новых ідэй, які быў прэзентаваны аўтарамі на канферэнцыі Reshape-2018, піша «Завтра твоей страны».

Аўтары параўналі эканамічныя і дэмаграфічныя паказчыкі 15 найбуйнейшых гарадоў краіны і ўбачылі ў некаторых з іх патэнцыял для таго, каб станавіцца альтэрнатыўнымі кропкамі прыцягнення для людзей і інвестыцый. Аказалася, Гродна абганяе ўсю краіну па якасці жыцця і дэмаграфічнай ўстойлівасці. эканоміка ў Салігорску і Наваполацку расце лепш, чым у пяці абласных гарадах.

Гродна лепшы за Мінск? Горад абганяе ўсю краіну па якасці жыцця і дэмаграфічнай ўстойлівасці
Крыніца: даследаванне Цэнтра новых ідэй
— Мінск актыўна страчвае прамысловасць, якая замяшчаецца сэрвісам. У Мінскай вобласці тым часам вырасла занятасць у прамысловасці. У першую чаргу развіваецца агламерацыйнае кальцо − кожны год там ствараюцца дзесяткі тысяч працоўных месцаў, − распавядае эканаміст, старшы даследчык CASE Belarus Зміцер Бабіцкі.

Па словах эксперта, у Мінскім раёне ў эканоміцы занята больш людзей, чым колькасць пражываючага там насельніцтва. У той жа час кожны дзень з раёна і вобласці на працу ў сталіцу ездзіць больш за 100 тысяч чалавек, і каля 10 тысяч — з Мінска ў вобласць.

Гродна лепшы за Мінск? Горад абганяе ўсю краіну па якасці жыцця і дэмаграфічнай ўстойлівасці
Крыніца: даследаванне Цэнтра новых ідэй

Гарады ў пошуку сваёй ідэнтычнасці

У рэгіёнах усё больш відавочна вылучаюцца лакальныя пункту прыцягнення, прычым часта гэта зусім не абласныя і самыя буйныя гарады. Добры патэнцыял канкураваць са сталіцай ёсць у Брэста і Гродна, а з абласнымі гарадамі - у Наваполацка, Пінска, Салігорска і нават невялікага Нясвіжа.

— Калі некаторыя гарады будуць развівацца, як цяпер, то яны могуць стаць больш сур’ёзнымі цэнтрамі жыцця, чым абласныя. Напрыклад, ужо цяпер стаіць пытанне, ці не з’яўляюцца Полацк і Наваполацк большым цэнтрам жыцця ў вобласці, чым сам Віцебск, — кажа заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

Больш актыўныя беларускія гарады пачалі шукаць свае фішкі, якія паспрыялі б больш актыўнаму развіццю.

Гродна лепшы за Мінск? Горад абганяе ўсю краіну па якасці жыцця і дэмаграфічнай ўстойлівасці
Крыніца: даследаванне Цэнтра новых ідэй
Даследаванне яшчэ раз пацвердзіла істотную розніцу ў развіцці ўсходніх і заходніх рэгіёнаў. Гомель, Віцебск і Магілёў прыкметна адстаюць ад заходніх рэгіёнаў па памерах прыцягнутых інвестыцый, эканамічнаму развіццю і дэмаграфічнай сітуацыі.
Гродна лепшы за Мінск? Горад абганяе ўсю краіну па якасці жыцця і дэмаграфічнай ўстойлівасці
Крыніца: даследаванне Цэнтра новых ідэй
У заходніх абласных гарадах змены прыкметныя няўзброеным вокам — з’яўляецца ўсё больш устаноў, лакальных культурных цэнтраў і розных праектаў.

— Галоўнае, што ёсць у гэтых гарадах, — вялікі аптымізм. У Гродне і Брэсце апошнім часам стала больш прыкметна пазітыўнае стаўленне да будучыні. А ўспрыманне перспектыў моцна ўплывае на прадпрымальніцкую і грамадскую актыўнасць, — перакананы арт-дырэктар архітэктурнага бюро 35 Іван Краўцоў.

Істотна ўплываюць на аптымізм і больш хуткае развіццё Гродна і Брэста — трансгранічныя сувязі, якія выліваюцца ў рэальныя праекты, стымулююць мясцовае развіццё, лічыць нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў ў Беларусі, дырэктар фонду «Інтэракцыя» Іван Шчадронак.

Як падштурхнуць развіццё рэгіёнаў? Не перашкаджаць

Па тэмпах урбанізацыі Беларусь апярэджвае многія краіны свету. Гарадское насельніцтва ў краіне дасягнула 78%. Усё больш павялічваецца разрыў у эканамічным і сацыяльным развіцці, дэмаграфічнай сітуацыі, культурнага жыцця паміж буйнымі гарадамі і невялікімі райцэнтрамі, заходнімі і ўсходнімі рэгіёнамі, гарадамі, якія зрабілі акцэнт на адным або некалькіх фактарах росту і тымі, якое спадзяваюцца на датацыі з цэнтра.

Пры строга дзеючай вертыкалі ўлады больш сродкаў і магчымасцяў канцэнтруюцца ў сталіцы і абласных гарадах. Прычым фінансы гарадам вылучаюцца абсалютна незалежна ад патрэбаў, асаблівасцяў развіцця, акцэнту на важныя фактары. Мясцовыя ўлады ж замест таго, каб займацца пытаннямі развіцця гарадоў і раёнаў, вышукваюць магчымасці, як даць прыгожыя паказчыкі ў справаздачах па развіцці сельскай гаспадаркі і працы дзяржпрадпрыемстваў.

— Галаўны боль кіраўніка горада і кіраўніка раёна — як павялічыць надоі, лепш сабраць ураджай, як выдаць заробак на прадпрыемстве, якое дрэнна працуе. А для таго, каб гарады развіваліся, неабходна думаць не толькі аб надзённых праблемах, але і пра тое, як яны будуць станавіцца больш канкурэнтаздольнымі на нацыянальным і нават глабальным узроўні, — адзначае Іван Шчадронак.

Але займацца больш глабальнымі пытаннямі мясцовым кіраўнікам, з аднаго боку, не дазваляе строгая іерархія, з другога — абмежаванасць бюджэту і лішнія задачы, што павіслі на плячах. Калі мясцовыя органы ўлады пяройдуць з катэгорыі звычайных выканаўцаў указак зверху ў стратэгаў мясцовага развіцця за кошт прадастаўлення ім большай самастойнасці і кардынальных зменаў у фарміраванні лакальных бюджэтаў, у рэгіёнаў сапраўды з’явіцца шанец развівацца і нават станавіцца паўнапраўнымі канкурэнтамі ў прыцягненні інвестыцый, развіцці лакальных праектаў, прыцягненні людзей.

— Добра тым рэгіянальным цэнтрам, дзе ёсць крупны вытворца. А Воршы ці Барысаву спадзявацца няма на што, асабліва улічваючы адсутнасць універсітэтаў. Трэба паглядзець на тую ж галандскую поліцэнтрычную мадэль, якая падмацавана тым, што функцыі ўлады перанесены ў розныя гарады. Тады яны пачынаюць больш узважана развівацца, — адзначае Зміцер Бабіцкі.

Ідэальным для выратавання тапельцаў ў праблемах рэгіёнаў і большага стымулявання тых, хто ўстае на ногі стала б кардынальная рэформа дзяржаўнага кіравання — павелічэнне палітычнай і фінансавай аўтаноміі гарадскіх і раённых кіраўніцтваў, выбарнасць мэраў, зняцце з іх няпрофільных мэтавых задач. Пэўныя зрухі магчымыя нават без глабальных змяненняў у традыцыйнай вертыкалі ўлады, лічаць эксперты. Акцэнт на перспектыўныя праекты і напрамкі сацыяльна-эканамічнага жыцця, большае ўзаемадзеянне гарадскіх уладаў з зацікаўленым супольнасцямі і бізнэсам, распрацоўка мясцовых стратэгій падштурхнулі б рэгіёны шукаць свой шлях развіцця.