Горад на далоні: як запланаваць шпацыр па Вільні з Best Western

Як з’ездзіць у Вільню па працы, але пры гэтым паспець і ад прыгажосці горада атрымаць асалоду, і добра ў гатэлі адпачыць? Ёсць варыянт — спыніцца ў Best Wеstern Vilnius. З вокнаў бачны ўвесь стары горад, таму вы лёгка заплануеце свой дзень. А гатэль паклапоціцца пра ваш камфорт.

Проста паглядзіце на здымкі ніжэй.

Дылема чакае тут з самай раніцы. З аднаго боку, раніца — лепшы час для гасцей гатэля. З 7 раніцы вас чакае уключаны ў кошт нумара сняданак, а да 12 можна бясплатна карыстацца басейнам, саўнай і трэнажорнай залай.

З іншага боку — захочацца паглядзець, як прачынаецца стары горад. Усё гэта можна скамбінаваць. Світанак паназіраць з акна, потым — паплаваць і размяцца, а пасля сняданку ісці на шпацыр па Вільні. Пачаць планаваць экскурсію можна прама за сняданкам, гледзячы ў акно.

Бонус атэля — размяшчэнне ў цэнтры горада. Ён знаходзіцца на праспекце Канстытуцыі (Konstitucijos), побач з ракой Нерыс. За лічаныя хвіліны можна дабрацца да Кафедральнага сабора, Палаца правіцеляў або замка Гедыміна, самых турыстычных вулачак — Pilies і Vokiečių, разглядаючы па дарозе ўсё, што ўжо бачылі зверху.

З адмыслова цікавага — Бастыён абароннай сцены, пабудаваны ў 17 стагоддзі. Раней Бастыён быў адным з галоўных абаронных збудаванняў, а цяпер там музей з калекцыяй старадаўняй зброі. Кажуць, раней гэта месца ахоўваў жахлівы Васіліск.

Дарэчы, убачыўшы горад зверху, можна паглыбіцца ў яго падзямелля. Адзін з уваходаў знаходзіцца як раз у бастыёне на вуліцы Бокшто (Bokšto gatvė). А калі і гэтых уражанняў замала, самы час агледзець старадаўнюю каналізацыю, якая знаходзіцца на праспекце Гедыміна (Gedimino prospektas). Баяцца каналізацыі не варта, бо ў гатэлі чакаюць душ, басейн і сауна.

Бліжэй за ўсё да атэля — самы сучасны раён Вільні з офісамі, банкамі і гандлёвымі цэнтрамі. Яго таксама відаць з нумароў, таму шпацыр там можна запланаваць на зручную частку дня.

Чагосьці не паспелі зрабіць, убачыць, наведаць? Прыязджайце яшчэ: для пастаянных гасцей у Best Western дзейнічае сістэма зніжак і бонусаў.

ТАА Ірвінга Група

УНП 191 751 509

Падзяліцца
Меткі: рэклама

Апошнія запісы

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025

Плошча Сцяга і падвесны мост да замка. Андрэй Хмель расказаў, як зменіцца Гродна (але не сказаў, калі)

Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй…

14 студзеня 2025