Горад

Горад прыязны да сталых людзей: якім ён павінен быць?

Годнае стаўленне ў паліклініках, ільготны праезд, працаўладкаванне, стварэнне ўмоваў для навучання — гэта няпоўны пералік таго, што можна зрабіць, каб Гродна стаў больш прыязным для сталых людзей. Такога меркавання прытрымліваюцца студэнты гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку», якія зняліся ў роліку, прымеркаваным да Міжнароднага дня сталых людзей.

Міжнародны дзень сталых людзей адзначаецца 1 кастрычніка.

У Беларусі з гэтай нагоды традыцыйна ладзяцца рознага кшталту канцэрты, сустрэчы ветэранаў і г. д. Аднак ці дастаткова гэтага, каб зрабіць жыццё сталага чалавека сапраўды годным?

Кіраўніца праграмы «Універсітэт Залатога Веку» (дзейнічае ў Гродне з 2010 г.) Лана Руднік (на здымку) прытрымліваецца такога меркавання:

Лана Руднік
— «Быць пачутымі, адчуваць сябе патрэбнымі, мець магчымасць развівацца — гэта куды больш важныя рэчы, чым быць запрошанымі ў якасці назіральнікаў на канцэрты, тэатральныя выступы раз на год на Дзень Сталых людзей.

Мы стараемся рабіць усё, каб у нашым горадзе, у нашай краіне нарэшце пачалі распрацоўвацца стратэгіі і мясцовыя планы па спрыянню актыўнаму даўгалеццю, каб сталых людзей успрымалі не як спажыўцоў медыцынскіх і сацыяльных паслуг, але як каштоўны рэсурс для грамадства, каб дзяржава нарэшце зразумела важнасць аб’яднання намаганняў усіх, хто працуе ў кірунку паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Толькі разам, без падзелу на сваіх і чужых, мы можам зрабіць нашыя гарады і вёскі сапраўды прыязнымі да людзей у любым узросце, дапамагаць сталым людзям адаптавацца да жыцця ў сучасным свеце, вучыцца, максімальна доўгі час падтрымліваць свой фізічны стан, адчуваць павагу з боку грамадства".

На Гарадзеншчыне, як і ў цэлым па Беларусі, амаль кожны чацьвёрты жыхар ужо дасягнуў пенсійнага ўзросту. З кожным годам колькасць такіх людзей будзе павялічвацца. Без рэфармавання сістэмы сацыяльнай і медыцынскай дапамогі, без падтрымкі ініцыятываў па навучанні, сацыялізацыі і перакваліфікацыі сталых людзей забяспечыць годны ўзровень жыцця гэтых людзей будзе немагчыма.

Таму ўжо зараз важна заняцца стварэннем нацыянальнага і мясцовага планаў дзеянняў па спрыянні актыўнаму даўгалеццю. На гэта, у прыватнасці, звярталі ўвагу ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася вясной у Гродне.

Распрацаваная ўдзельнікамі рэзалюцыя з канкрэтнымі прапановамі па зместу такіх планаў дзеянняў была накіраваная ў розныя структуры ўлады. Свае водгукі на прапановы даслалі прадстаўнікі некалькіх парламенцкіх камісій, міністэрстваў, аблвыканкамаў.


Праект «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу» рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і прафінансаваны Фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Арганізатар праграмы ў Беларусі - міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне».

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025