Каля трохсот гродзенцаў выйшлі ўвечары 14 ліпеня на Савецкую плошчу ў Гродне, каб паказаць сваю незадаволенасць у сувязі з адмовай ЦВК у рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.
У пачатку акцыі гродзенцы стаялі невялікімі групамі, а пасля сталі разам пляскаць у далоні, калі аўтамабілі пачыналі сігналіць. Некаторыя машыны спынялі супрацоўнікі ДАІ і выпісвалі штрафы.
Каля 21:00 больш двух дзясяткаў чалавек на плошчы арганізавалі «Ланцуг салідарнасці». Акцыя доўжылася да 22:00. За ёй назірала міліцыя, але нікога не затрымлівала.