Сустрэча мясцовых прадпрымальнікаў з прадстаўнікамі камунальных службаў і адміністрацыі горада адбылася 9 сакавіка ў Гродзенскім гарвыканкаме. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні арэнды, падаткаў, а таксама бязвыплатнага карыстання маёмасцю ў Гродне. Вынікам дыялогу стала адмена павышэння каэфіцыента, а таксама рашэнне некаторых праблем, з якімі сутыкаліся прадпрымальнікі.

Прадстаўнікі гарвыканкаму пачалi сваю прамову з праблем бізнесу ў рэгіёне.

“Я разумею, што вялікіх і новых вытворчасцей у горадзе мы не пабудуем, каб працаўладкаваць гродзенцаў. Але нам трэба максімальна выкарыстаць патэнцыял малога і сярэдняга бізнесу, – кажа старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. – Тое, што УЖРЭПы заключаюць дамовы з павышаным каэфіцыентам – будзе адменена. З сакавіка каэфіцыент для арандатараў будзе паніжаны да адзінкі”.

Прадпрымальнікі адзначылі – яны рады, што старшыня гарвыканкама выйшаў з імі на дыялог, бо праз УЖРЭП і шматлікія кабінеты свае пытанні яны папросту вырашаць не могуць – не знаходзяць разумення.

Адным з самых актыўных прадпрымальнікаў быў уладальнік бара “Релакс” Артур Рымша. Ён адзначыў, што дзякуючы яго актыўным дзеянням і збору подпісаў удалося пачаць такі дыялог паміж прадпрымальнікамі і гарадской уладай.

Артур Рымша распавядае з якімі праблемамі ён сталкнулся, калі ў яго паўсталі цяжкасці з вядзеннем бізнесу
Уладальнік бара “Релакс” Артур Рымша распавядае, з якімі праблемамі ён сутыкнуўся, калі ў яго паўсталі цяжкасці з вядзеннем бізнесу

На сустрэчы было прынята рашэнне стварыць рабочую групу, якая ў будучыні будзе займацца пытаннямі малога і сярэдняга бізнесу. Яна будзе сустракацца раз у квартал у гарвыканкаме. Свае скаргі і пытанні прадпрымальнікі змогуць высылаць на сайт гарвыканкама. Менавіта ў такую групу і прапанавалі ўступіць Артуру Рымшы. Прадпрымальнік сказаў, што падумае.

Ствараеш працоўныя месцы – атрымліваеш зніжкі

На сакавік 2017 года ў маёмасці гарадской камунальнай уласнасці знаходзіцца 1 млн 200 тысячаў квадратных метраў памяшканняў. Парадку 95% гэтай маёмасці выкарыстоўваецца ў гаспадарчым абароце балансатрымальнікамі або здадзена ў арэнду. Шмат хто прыйшоў на сустрэчу ў гарвыканкам пагаварыць менавiта аб арэндзе, якую аплачваць многія няздольныя.

Прадпрымальнікі спыталі ў старшыні гарвыканкама i аб магчымасці знізіць сумы выкупу арандаваных памяшканняў. Зараз рынкавыя цэны для арандатараў – непад’ёмныя.

“Я заклікаю, каб прадпрымальнікі ішлі актыўна на выкуп памяшканняў. Нормы санстанцый і МНС будуць значна спрашчацца, – кажа Мечыслаў Гой. – У гэтым становішчы, калі бізнесмены прадастаўляюць працоўныя месцы гродзенцам, то можна ісці і на іншыя саступкі. Я згодны з арандатарамі і мы стараемся паніжаць кошт выкупу будынкаў. Напрыклад, басейн “Лазурный”, Дом афіцэраў і іншыя аб’екты ў горадзе значна ўпалі ў цане, дзесьці на 80%, але іх пакуль ніхто не хоча набываць”.

Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, гатовы асабіста сустракацца з кожным прадпрымальнікам, каб дапамагчы вырашыць яго праблемы
Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой гатовы асабіста сустракацца з кожным прадпрымальнікам, каб дапамагчы вырашыць яго праблемы

Трэба раўняцца на Канаду

Таксама на сустрэчы было ўзнята пытанне пачынаючых бізнесменаў: для іх кіраўніцтва горада гатова даць максімальна паніжаную стаўку, з наступным павышэннем.

Старшыня гарвыканкама прапанаваў для малога і пачынаючага бізнесу пустыя памяшканні аддаваць на першыя тры гады наогул бясплатна.

“Гэта будзе лепш, будынак не будзе разбурацца. А ў горадзе іх яшчэ хапае. Добры прыклад у Канадзе, дзе ў горадзе вылучаныя спецыяльныя памяшканні для пачынаючых бізнесменаў. І першыя тры гады там працуюць без арэнды і толькi пасля дзяржава пачынае патроху патрабаваць падатак. Такі вопыт трэба пераняць і нам, і такiм чынам дапамагаць пачынаючым бізнесменам, якія ў будучыні будуць не толькі падымаць эканоміку, але і ствараць працоўныя месцы”, – сказаў Мечыслаў Гой.

Агулам, сустрэча паміж прадстаўнікамі ўлады і прадпрымальнікамі прайшла на добрым узроўні, дзе амаль кожны мог выказаць сваё меркаванне. У будучыні рабочыя групы будуць праводзіць такія сустрэчы раз у квартал. А ўсё невырашальныя пытанні бізнесменаў старшыня гарвыканкама прапанаваў вырашаць напрамую праз яго.

3