Спадчына

Раней хацелі захаваць, цяпер разбіраюць. Галерэя Старога замка неўзабаве зменіцца

У гродзенскім Старым замку неўзабаве пачнуць разбіраць скляпенні і частку сцен галерэі, што спалучае браму і палац. Гэта невялікая частка архітэктурнага комплексу, але сітуацыя добра ілюструе падыход да рэстаўрацыі, які рэалізуецца сёння ў Гродне.

Навошта нішчыць канструкцыі, якім 350 гадоў?

Мураваная галерэя са скляпеннямі - адзіны захаваны ўчастак ад колішняга працяглага калідора, які вёў з каралеўскіх апартаментаў на другім паверсе палаца ў капліцу на браме і лазню ў вежы «над Нёманам». Тут ёсць і арыгінальныя акенцы канца XVI ст. і старыя скляпенні другой паловы XVII ст.

У XVII-XVIII стст. гродзенскі замак неаднаразова быў пашкоджаны, асобныя яго часткі перабудоўваліся, у тым ліку галерэя. Для аўтараў праекта рэканструкцыі пазнейшыя за часы Баторыя перабудовы маюць меншую каштоўнасць, таму значную частку гэтай галерэі плануецца разабраць, уключна са скляпеннямі і часткай сцен.

Навошта нішчыць аўтэнтычныя сцены, якія не знаходзяцца ў аварыйным стане? Прычына ў праекце надбудовы на галерэі яшчэ аднаго паверху. Гэта павялічыць нагрузку на канструкцыі, таму архітэктары, перастрахоўваючыся, хочуць замяніць старыя канструкцыі новымі.

Аднак дадатковага паверху на галерэі ніколі раней не было, аб чым гавораць гісторыкі. Напрыклад, Мікалай Волкаў. На яго думку, імкненне дабудаваць замак уверх — гэта аўтарская канцэпцыя Бачкова. Такім чынам, старыя муры мусяць стаць ахвярай імкнення архітэктара да самарэалізацыі.

Польскі праект рэканструкцыі галерэі 1928 года
«Палякі ў 20−30-я гады XX ст. спрабавалі захаваць аўтэнтычную канструкцыю і нічога не перарабляць. Раней для іх гэта была каштоўнасць, а сёння для нашых — смецце. Нашыя рэстаўратары, канечне, скажуць, што складуць з той жа цэглы і „абноўленая“ галерэя будзе такой жа, ці яшчэ лепшай. Але не трэба сябе падманваць, гэта будзе зусім іншая канструкцыя, а не тая галерэя, па якой хадзілі каралі», — распавёў гісторык.

А як рабілі за польскім часам?

Карысна параўнаць падыход сённяшніх рэстаўратараў з падыходам палякаў, якія праводзілі працы на замку ў міжваенны час. Згаданая галерэя была тады забяспечана ад разбурэння, а некаторым прабітым у пазнейшы час аконным праёмам вярнулі першапачатковую форму. Для польскіх кансерватараў гэтая галерэя з усімі пазнейшымі перабудовамі ўяўляла каштоўнасць. У такім стане галерэя захавалася да нашага часу.

Ніводзін з польскіх праектаў не прадугледжваў надбудовы на галерэі дадатковага паверху, бо не было крыніц, якія б сведчылі аб яго існаванні. А значыць не было прычын гэтага рабіць.

Галерэя ў міжваенны час
Галерэя да рэканструкцыі 2017 года

У палякаў не было праектаў рэканструкцыі, былі толькі эскізы і малюнкі

Сённяшні галоўны архітэктар рэканструкцыі Старога замка Алег Шымбарэцкі распавядае, што ўсе працы ідуць згодна з праектам. І частку галерэі будуць разбіраць.

«Яна з’яўляецца больш позняй часткай, збудаванай падчас капітальнага рамонту. Тое, што паводле праекту прадугледжана разабраць, было выканана, як мяркуецца, у канцы XVIII і пачатку XIX ст. А тое, што рабілі палякі, дык яны проста збівалі тынкоўку, праводзілі даследаванні і выканалі частку капітальнага рамонту. У іх не было нават часу і сродкаў займацца рэканструкцыяй замка. Яны ў асноўным усе сілы паклалі на археалогію ў двары замка і былі зроблены значныя работы па схіле. У палякаў не было праектаў рэканструкцыі, былі толькі эскізы і малюнкі».

Польскі эскіз рэканструкцыі Старога замка 1920−30 гадоў


Маштабныя работы на тэрыторыі замка пачаліся восенню 2017 года. За аснову рэканструкцыі ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя. Эскізны праект распрацаваў мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў, які ў 80−90-я гады мінулага стагоддзя ўжо займаўся перадпраектнымі даследаваннямі. Падчас рэканструкцыі галоўным архітэктарам праекта стаў Алег Шымбарэцкі з «Гроднаграмадзянпраекта».

Зараз ідзе першая чарга рэканструкцыі. Яе завершаць не раней 2020 года. Спачатку рэканструююць браму, галерэю паміж імі і палацам, а таксама вежу. Другая чарга — рэстаўрацыя палаца, трэцяя — сцены над Нёманам і ўнутраны двор. У выніку замак павінен выглядаць так, як у часы Стэфана Баторыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025