Чытач Hrodna.life Вячаслаў Сяліцкі паказаў знаходку з сутарэння старога дома ў Гродне. Больш за дзясятак старых футбольных буцаў гадамі ляжалі ў кучы смецця. У будучыні стары спартыўны абутак можа папоўніць калекцыю экспанатаў музея футбола, які стварае гродзенскі «Нёман».

Вячаслаў знайшоў буцы выпадкова, калі давялося разбіраць смецце ў падвале старога дома.

«У мяне фізкультурная адукацыя і дзякуючы гэтаму я зразумеў, што маю справу са старым спартыўным абуткам — футбольным. Іншы б выкінуў, але я вырашыў пакінуць. Прыйшоў дадому, залез у інтэрнэт і знайшоў, што гэты абутак падобны да буцаў 1920-х».

Гродзенец знайшоў футбольныя буцы, у якіх маглі гуляць 90 гадоў таму
Вячаслаў Сяліцкі разглядае знойдзеныя буцы
Мужчына адзначае, што знайшоў своеасаблівую капсулу часу і з вялікім задавальненнем гатовы яе перадаць у які-небудзь музей горада.

«Выкідваць шкада, гэта ж частка нашай гісторыі. Буцы можна пачысціць, аднавіць і выставіць як экспанат. Думаю, як гродзенцам, так і гасцям горада будзе цікава паглядзець, у якім абутку гулялі ў футбол у Гродне ў розныя гады. Я буду рады, калі буцы каму-небудзь спатрэбяцца».

У 2018 годзе футбольны «Нёман» абвясціў пра збор інфармацыі і экспанатаў для калекцыі будучага музея футбола ў Гродне. У клубе адзначылі, што гатовыя сустрэцца з Вячаславам і абмеркаваць знаходку і яе далейшую перадачу ў будучы музей.

Хто мог гуляць у гэтых буцах?

Вызначыць мадэль буцаў і прыкладны год іх выпуску могуць спецыялісты. Некаторую частку абутку ўсё яшчэ можна аднавіць. У буцах у Гродне маглі гуляць і польскія або яўрэйскія футбалісты ў межвовенный перыяд, і савецкія ў пасляваенны.

Футбол у Гродне пачаў развівацца пасля Першай сусветнай вайны. У 1920-х гадах у Гродне было ўжо некалькі сур’ёзных футбольных каманд, сярод іх «WKS Grodno» (каманда 76-га пяхотнага палка імя Людвіка Нарбута), «Cresovia» (гарадская каманда), «Maccabi» (яўрэйская каманда) і іншыя. Гэтыя каманды змагаліся за высокія месцы ў чэмпіянаце Беластоцкай акругі да 1939 года. З пачаткам Другой сусветнай вайны яны перасталі існаваць.

Гродзенец знайшоў футбольныя буцы, у якіх маглі гуляць 90 гадоў таму
Каманда WKS Grodno, 1930-я гг
Гродзенец знайшоў футбольныя буцы, у якіх маглі гуляць 90 гадоў таму
Каманда «Maccabi», 1930-я гг
Галоўным відам спорту, які адраджаўся пасля вайны ў Гродне, акрамя агульнадаступнай лёгкай атлетыкі, быў футбол. На месца польскіх і яўрэйскіх каманд прыйшлі савецкія «Лакаматыў» і «Дынама». У сярэдзіне 1950-х з’явіўся «Нёман», які існуе і сёння.
Гродзенец знайшоў футбольныя буцы, у якіх маглі гуляць 90 гадоў таму
Команда «Локомотив», 1940-е гг

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life