Здароўе і спорт

Чытач знайшоў футбольны мяч, якім маглі гуляць у міжваенным Гродне

Гродзенцы працягваюць несці ў рэдакцыю Hrodna.life свае гісторыі і старыя рэчы. 10 мая да нас прыйшоў калекцыянер Віталь Хвайніцкі. Ён паказаў футбольны мяч, якім маглі гуляць у міжваенным Гродне.

Мяч і старую пальчатку Віталь знайшоў у адным з хлявоў на вуліцы Падольнай. Падзяліцца знаходкай вырашыў, калі даведаўся,
што ў Гродне збіраюцца зрабіць музей футбола.

«У пачатку красавіка мне трапіўся футбольны мяч, разам з ім была і пальчатка. Цяжка сказаць, ці выкарыстоўвалі яе ў гульні. Забраў гэтыя рэчы і вырашыў паказаць. Падобныя мячы былі і ў савецкі перыяд, але часовы пласт знаходак у хляве быў звязаны менавіта з міжваенным перыядам: свяцільнікі, розныя інструменты і адзенне. Я больш чым упэўнены, што і мяч з тых часоў. Ды і ў савецкія гады на мячах былі знакі ад вытворцы, на гэтым жа я нічога не знайшоў», — кажа Віталь.

Футбольны мяч і пальчатка, якія знайшоў Віталь у хляве на вуліцы Падольнай
Старадаўнія рэчы Віталь калекцыянуе з канца 1990-х. Пачынаў з марак, цяпер калекцыянуе практычна ўсё: замкі, рэчы і дакументы, фатаграфіі і паштоўкі розных перыядаў.

«Мяне цікавіць больш за ўсё міжваенная Польшчы. Ёсць да гэтага цяга: дзед служыў у польскай арміі і сёння якраз 75 гадоў з дня калі ён загінуў. Усё, што звязана з тым перыядам і Гродзеншчынай, мяне прыцягвае. Гэта нашая багатая гісторыя, якую мы мала ведаем. Гэтым футбольным мячом у Гродне маглі гуляць як польскія, так і яўрэйскія футбалісты ў 1930-х гг.», — дадаў Віталь.

Ёсць верагоднасць, што мяч мужчына перадасць у музей футбола, які стварае гродзенскі «Нёман». Нядаўна чытач Hrodna.life Вячаслаў Сяліцкі перадаў у калекцыю музея буцы, у якіх гулялі гродзенцы ў першай палове XX стагоддзя.

Вячаслаў знайшоў буцы выпадкова, калі давялося разбіраць смецце ў падвале старога дома ў цэнтры Гродна

Даведка

Футбол у Гродне пачаў развівацца пасля Першай сусветнай вайны. У 1920-х гадах у Гродне было ўжо некалькі сур’ёзных футбольных каманд, сярод іх «WKS Grodno» (каманда 76-га пяхотнага палка імя Людвіка Нарбута), «Cresovia» (гарадская каманда), «Maccabi» (яўрэйская каманда) і іншыя. Гэтыя каманды змагаліся за высокія месцы ў чэмпіянаце Беластоцкага акругі да 1939 года. З пачаткам Другой сусветнай вайны яны перасталі існаваць.

Гродзенскія футбалісты, 1920-я гг.
Галоўным відам спорту пасля вайны ў Гродне, акрамя агульнадаступнай лёгкай атлетыкі, быў футбол. На месца польскіх і яўрэйскіх каманд прыйшлі савецкія «Лакаматыў» і «Дынама». У сярэдзіне 1950-х з’явіўся «Нёман», які існуе і сёння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025