Людзі і справы

«Цяжка было расставацца». Парася Фунцік і вулічны музыкант скончылі выступаць у Гродне

Амаль два месяцы парася Фунцік і вулічны музыка Андрэй Мэх забаўлялі гродзенцаў у цэнтры горада. 9 чэрвеня яны не проста перасталі выступаць: яны рассталіся адзін з адным. Андрэй вярнуўся ў Шчучын, а парася забралі ў прыватны дом пад Гродна, дзе яно будзе жыць.

Андрэй Мэх — вулічны музыка са Шчучына. У пачатку красавіка ён дапамог выжыць парсючку Фунціку — забраў яго з фермы. З тых часоў яны падарожнічалі разам. 23 красавіка прыехалі ў Гродна і выступалі на плошчы Савецкай. Растанне далося дуэту няпроста, але, як кажа Андрэй, гэта рана ці позна павінна было адбыцца.

«Аддаў парася аднаму вядомаму гродзенцу, які абяцаў яго даглядаць. Ён даў слова не забіваць жывёлу, — распавядае Андрэй. — Я буду наведваць Фунціка. Вось ужо некалькі дзён слёзы самі наварочваюцца, бо мы з ім за час выступленняў зблізіліся. Вельмі цяжка было расставацца, але выбару іншага не было. З красавіка мы былі неразлучныя. За гэты час ён мне ўсю кватэру паспеў разнесці. Тры разы на дзень яго карміў, даглядаў і ніякага асабістага жыцця. Але гэта толькі драбніца, мы з ім перажылі добрыя моманты ў жыцці».

Андрэй і Фунцік у красавіку
Андрэй і Фунцік у чэрвені

Музыкант распавядае, што парася так хутка расло, што не памяшчалася ў свой пераносны домік. За два месяцы Андрэй яму купіў цэлых два домікі, але Фунцік усе перарос.

«За той час, што парсюк быў са мной, ён стаў цалкам ручным. Першапачаткова з Фунціка мы хацелі зрабіць праект, але крыху не выйшла. Ён хутка рос. А я спачатку хацеў іншай пароды парасяці, але так атрымалася, што выйшаў на Фунціка. Я думаю, гэта лёс, і не шкадую, што столькі часу правёў з ім.

Я яму даў шанец у гэтым жыцці, а ён мне дапамог. За два месяцы я ўсяго 5% зарабіў, граючы на ​​сваёй гітары, усё астатняе рабіў Фунцік. Людзі да яго цягнуліся. Многія фатаграфаваліся. Ён прыязны і разыгрываецца з паўпавароту, але маленькіх дзяцей мог ужо і пхнуць. Таму я стаў хвалявацца. Быў варыянт у Жыровічах яго ўладкаваць, але вырашыў пакінуць у Гродне. У яго прапіска гродзенская. Добры горад, для мяне і іншых вулічных музыкаў ён найлепшы ў Беларусі. Тут свая атмасфера, думаю і Фунцік такой жа думкі. Прапаноўвалі парасяці аддаць дырэктару мясакамбіната ў Каробчыцы, але я неяк спалохаўся і не захацеў яго туды аддаваць, хоць там цэлы заапарк».

Фунцік у чэрвені
Андрэй распавядае, што за час выступленняў у Гродне адбылося некалькі кур’ёзных сітуацый з ім і Фунцікам. На жывёлу нападалі вароны і сабакі, і нават жанчына прыходзіла і хацела забраць яго ў заапарк.

«Шмат цікавага за гэты час адбылося. Быў выпадак, што на Фунціка наляцелі вароны. Ён ім там бой задаў і многія здымалі.
Такая ж бойня за тэрыторыю была і з сабакамі. Калі ў кагосьці засталіся фатаграфіі гэтага моманту, то хай мне дашлюць у інстаграме. А дзесьці ў пачатку чэрвеня прыйшла неяк жанчына і падняла Фунціка. Казала, што з заапарка і хоча забраць парася, бо ён збег два дні таму. Прыйшлося ёй даказваць, што ён мой. Усяго хапала, буду сумаваць па гэтых момантах».

Андрэй і Фунцік пасля апошняга выступу
Зараз Андрэй у Шчучыне і ў будучыні плануе падарожнічаць па Беларусі сам, але кожны месяц наведваць свайго сябра, які пасяліўся недалёка ад Гродна. Бліжэй да восені музыка хоча запусціць уласны праект і стартаваць ва ўпадабаным горадзе.



Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025