Людзі і справы

«Сабакі інтэрв'ю не дадуць». Фотагісторыя пра жыццё прытулка для бяздомных жывёлаў у Гродне

Паводле дадзеных абаронцаў правоў жывёл, штогод у Беларусі забіваюць каля 70 тысяч бяздомных сабак і катоў. Часцей за ўсё пасля адлову яны ўтрымліваюцца ў прытулку толькі пяць сутак, пасля чаго іх папросту знішчаюць. Цягам многіх гадоў абаронцы жывёл змагаюцца з падобнай жорсткасцю.


Фотагісторыяй Катажыны Ляўдацкай пра прытулак для бадзялых жывёлаў. Hrodna. life працягвае расповед пра выставу «Жыццё ў поўным колеры». Яна адкрылася 9 ліпеня ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom.


Па словах Катажыны, здымкі ў прытулку сталі для яе асабістым выклікам і крокам наперад."Я ніколі не мела хатніх жывёлаў, а сабак папросту баялася", — расказала дзяўчына. Мова вобразаў і форма фотагісторыі, яе меркаваннем, для расповеду пра прытулак дапасаваліся як найлепш. Бо сабакі пра сябе не раскажуць і інтэрв'ю не дадуць .

У 2011 годзе неабыякавыя да гэтай праблемы гарадзенцы стварылі арганізацыю «Адданае сэрца». Валанцёрам удалося наладзіць кантакт з гарадскімі ўладамі, якія дапамаглі знайсці для бяздомных сабак будынак, адмыслова адведзены пад прытулак. Сёння на тэрыторыі прытулку ўтрымліваецца каля 40 сабак.

Усе сабакі сацыялізаваныя і прывучаныя да чалавека. Сёння з імі добраахвотна працуюць 17 валанцёраў, якія прыязджаюць кожны дзень, каб навесці парадак і пакарміць сабак. Аднак нават гэтых людзей не хапае, каб удзяліць увагу кожнай жывёліне, якая, як і кожны з нас, патрабуе ўвагі і цяпла.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025