Спадчына

Калекцыя Кулевіча: Якія фота старога Гродна можна набыць на аўкцыёнах

Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч у эміграцыі збірае старыя фотаздымкі Гродна. Адна з крыніц папаўнення калекцыі - сямейныя архівы. Іншая — пакупка фота на аўкцыёнах. Колькі каштуе такое хобі і што можна знайсці на інтэрнэт-пляцоўках?

Фаотаздымкі Руслана Кулевіча. Фота: Hrodna.life

Стаў калекцыянерам пасля знаёмства з Кастусём Шыталем

«Я ніколі не купляў фотаздымкі, бо мне іх заўсёды давалі. Але апошнім часам, калі я пазнаёміўся з Кастусём Шыталем [краязнаўца з Глыбокага, які зараз жыве ў Беластоку — Hrodna.life], я стаў набываць фотаздымкі на аўкцыёнах. То бок зараз мяне можна назваць калекцыянерам», — рассказаў Руслан Кулевіч.

Цана фота звычайна — € 16−20. Але яна можа расці ў залежнасці ад колькасці зацікаўленых. «Бывае, што фотаздымкі даходзяць да $ 100. Рэкорд быў $ 240 — фота зробленае з Фарнага касцёла на Сафійскі сабор».

Здымкі з Гродна знаходзіць нават у Канадзе

Самы дарагі фотаздымак, які набыў Руслан Кулевіч, каштаваў € 30 разам з дастаўкай. Апошнім часам ён набывае фотаздымкі з Канады. «Там у мужчыны ёсць нямецкія альбомы, якія той распрадае».

Нават у эміграцыі можна займацца Гродна і папаўняць калекцыю, лічыць Руслан і ставіць у прыклад Фелікса Варашыльскага.

Фелікс Варашыльскі — калекцыянер паштовак, гравюр і гістарычных дакументаў аб старым Гродне. Яго дзед Рыгор Варашыльскі быў гродзенскім лекарам у пачатку XX стагоддзя і валодаў будынкам на сучаснай вуліцы Васілька, 10.

Чытайце таксама: Калекцыя Кулевіча: паказваем і расказваем пра старыя фота Гродна, якія журналіст здабыў у выгнанні

«Чытачы шукалі на фота сваіх бабуль»

Першыя фотаздымкі, якія Руслан Кулевіч набыў на аўкцыёне — 1946 года. На іх бачна польскую школу № 2 на сучаснай вуліцы Валковіча. Таксама ёсць фота навучэнцаў школы.

Навучэнцы «Польскай сярэдняй школы № 2» у 1946 годзе. Фота: Hrodna.life

«Я набыў, бо гэта гісторыя. Мала хто з гродзенцаў ведае, што там была пасляваенная польская школа. За ўсе фотаздымкі заплаціў дзесці € 20. На фотаздымках можа ўбачыць, як апраналася пасляваенная моладзь. Некаторыя нашыя чытачы нават шукалі сваіх бабуль і дзядуль на гэтых фотаздымках, бо яны там навучаліся».

Раней Кулевіч намагаўся не набываць пасляваенныя фота. «Зараз разумею, што і савецкія фота будуць рэдкасцю».

«Краязназнаўцы думалі, што гэта фоташоп»

Яшчэ адзін фотаздымак Руслан набыў на аўкцыёне за € 20. «Гродзенскія краязнаўцы думалі, што гэта фоташоп. Я набыў, баяўся, але гэта арыгінальны фотаздымак на ўездзе ў Гродна. Дзе дакладна невядома». На думку рэдакцыі Hrodna.life, гэты будынак мог знаходзіцца недзе ў раёне «Палестыны» — паміж чыгуначнай станцыяй «Ласосна» і сучаснай тытунёвай фабрыкай.

Пад фотаздымкам ёсць подпіс на нямецкай мове «Неабыякавае месца для мяне».

Фотаздымак з калекцыі Руслана Кулевіча. Фота: Hrodna.life

«Ён уланскі. Трэба вяртаць гэтую назву»

Адзін з фотаздымкаў зроблены ў першыя дні акупацыі Гродна нямецкімі войскамі падчас Другой сусветнай вайны. Ён зроблены з вуліцы Ліповай [сучасная Гарнавых — Hrodna.life]. На ім бачны разбураныя будынкі, нямецкую вайсковую тэхніку, а таксама Уланскі мост [сённяшні мост на Дарвіна — над вуліцай Гарнавых — Hrodna.life].

Фота Гродна ў першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе. На заднем фоне Уланскі мост. Фота: Hrodna.life

«Старажылы заўсёды казалі „Уланскі мост“. Я думаў: „Што за Уланскі мост?“. Але раней там была вуліца Уланская [сучасная Дарвіна — Hrodna.life] і мост называлі Уланскі. Зараз ніхто не ведае, што ў гэтага моста ёсць назва. А ён Уланскі, трэба вяртаць гэтую назву», — лічыць Руслан Кулевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025