Яркі малінавы фудтрак «Пан Картофан» з’явіўся ў Гродне ў пачатку мая. Месца — паркоўка па вуліцы Віленскай, прама за ЗАГСам на Ажэшкі. Hrodna.life пакаштаваў конусную піцу, якой пакуль не сустрэць больш нідзе ў горадзе, і пагутарыў з адным з заснавальнікаў Дзмітрыем пра сакрэты бельгійскай бульбы і вялікія планы.

Каля фудтрака — пара столікаў і свой кантэйнер для смецця. З калонак грае музыка. Звыклае ў меню — хот-догі, але побач — бульба па-бельгійскі з каўбаскамі на грылі і пасыпкамі, яблыкі ў карамелі, конусная піца.

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

«У нас тры фермерскія гаспадаркі ў Гродзенскай вобласці, з якімі падпісалі дамовы, завезлі насенную галандскую бульбу, гатунак „Бенцье“, яго выкарыстоўваюць бельгійцы». Пакуль яна не вырасла, у ход ідуць запасы прывезенай бульбы. «Рэцэптура фірмовая, важная і сістэма нарэзкі, і сістэма прасмажвання. Класічная бульба невялікая — 0,7 -1 мм. Тут 15 мм, і хруст павінен заставацца, нават калі бульба ўжо халодная. Звычайны фры праз хвіліну-дзве ператвараецца ў анучу. Наш і праз 15 хвілін будзе хрумстаць», — захоплена тлумачыць Дзмітрый.

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фры ў Расію і дранікі ў Бельгію

З калегам ён два тыдні прабыў у Брусэлі, сваякі дапамаглі выведаць рэцэпты ад вопытных кухароў. «Ніхто не хоча аддаваць сакрэты, а яны ёсць. Фішка ў тым, каб па баках бульба была ў хрумсткай абалонцы, а ўнутры — як пюрэ. Падыходзіць не любая».

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

У планах праекта — адкрываць цэхі тут і выходзіць на рынак Расіі, Польшчы, пастаўляць свой паўфабрыкат для бульбы-фры. Таксама будуць адкрываць аналагічны фудтрак у Бельгіі, рабіць там сумеснае прадпрыемства. «Канкурэнцыі не баімся. Мы не будзем паўтараць іх, мы завязем туды сваё. Менавіта нашу рэцэптуру: дранікі, мачанку, каўбасы. Чаму б не паказаць, што такое Беларусь».

«Ежа павінна здзіўляць»: «дыснэеўскія» яблычкі і піца ў ражку

Дзмітрый распрацоўваў меню, каб паказаць у Гродне тое, чаго тут не было, падарожнічаў, глядзеў. Кажа, што бізнэс — яго стварэнне. «Ставімся да людзей так, як хацелі б, каб ставіліся да нас: чалавек павінен атрымаць якасць, і здзівіцца чамусьці. Свет багаты, у праекце шмат цікавых страў».

«Меню будзем пашыраць. Напрыклад, бельгійскімі вафлямі па рэцэптуры не з інтэрнэту: бо пакуль яна дойдзе ад стваральніка, абрастае, як плёткі. А калі ледзь-ледзь адышоў - не будзе таго, што трэба».

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

З даступнага зараз Дзмітрый рэкамендуе «дыснэеўскія яблычкі» ў карамелі. «Яны рыхтуюцца на патацы, не алергенныя, там харчовы фарбавальнік і карамелька — для дзяцей. Калі быў у „Дыснэйлэндзе“, вырашыў, што калі будзе свой рэстаран або кафэ, я абавязкова іх увяду». Яблыкі купляюць у Гродне, але таксама павінен быць пэўны гатунак, яны павінны абпальвацца карамеллю: абы-якія не пасуюць.

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Сярод ноў-хаў для горада — конусныя піцы. «Яны гатуюцца толькі з італьянскай мукі, на жаль, наша не пасуе, з мацарэлай, на аліўкавым алеі». Гэта тая ж італьянская піца, але мабільная, у конусе. «Для турыстаў зручна — узяў і пайшоў далей слухаць, які наш горад цудоўны». Пакуль ёсць тры віды піцы, збіраюцца ўводзіць новыя, дадаваць і салодкае, яблыкі. «Пра вегетарыянцаў будзем думаць, пакуль па просьбе можам адкарэктаваць склад, не дадаваць мяснога». Аб’ём порцыі пры гэтым застанецца той жа.

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Многія бяруць аднаразовы відэлец, каб есьці конусную піцу, але апынулася — і без яго зручна. Адчуванне незвычайнае — як быццам ясі марозіва ў ражку, але на смак і па кансістэнцыі - піца. Цеста прапечана, не вельмі тоўстае, з-за формы сыр унутры не астывае, начынка застаецца сакавітай, хоць і не выцякае. Абед не заменіць, але для добрага перакусу падыдзе.

Стрытфуд — мабільнасць для турыстаў

Зміцер адзначае, што месца дасталася няпроста. «Але трэба аддаць належнае мэру горада, ён вельмі сучасны. Улады самі былі ініцыятарамі сустрэчы з фудтракамі». Выслухалі і падтрымалі ідэю застацца ў цэнтры горада, хоць спачатку для вулічнай ежы хацелі вылучыць агульнае месца на левым беразе Нёмана. Лакацыі размяркоўвалі праз аўкцыён — па законе можна толькі так. Месца для «Пана Картофана» абышлося амаль у 4000 долараў. «Стацыянарнае кафэ — гэта вельмі добра. Там чалавек павінен прыйсці і пасядзець гадзіну-паўтары. І фудтракаў у Еўропе шмат, яны хуткія, сучасныя, яны для перакусу. Турысты да гэтага прывыклі».

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак не збіраецца мяняць месца падчас гарадскіх мерапрыемстваў і святаў. Графік працы — з 13 да 22, Зміцер кажа, пакуль гэта ў тэставым рэжыме, калі будзе попыт, будуць заставацца і да 24, і да дзвюх ночы. «Калі ўбачым, што сапраўды трэба, то можам працаваць і кругласутачна».

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Трак зроблены на заводзе, спецыяльна пад праект, на сумесным амерыкана-нямецкім прадпрыемстве. Абшыўка і каркас авіяцыйныя. Фудтрак цалкам аўтаматызаваны, з кандыцыянерам, выцяжкай, падагрэвам падогі, якім Дзмітрый асобна пахваліўся. Для ўладальнікаў важна было стварыць камфортныя ўмовы для работнікаў. Усярэдзіне свабодна змяшчаюцца чацвёра. Недалёка ад фудтрака хочуць паставіць біятуалеты.

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

За крытыку абяцаюць яблычкі

Фатаграфавацца Дзмітрый адмовіўся, каб пазбегнуць намоў. «Я раскручваю праекты і пераходжу да іншага бізнесу. У мяне і аўтасэрвіс, і салон прыгажосці. Я ведаю, як трэба рабіць перманентны макіяж. Кажуць, я ўніверсальны чалавек, разбіраюся ў тым, што мне цікава, але некаторыя знаёмыя лічаць, што калі ты і там, і там, то ты не можаш быць майстрам сваёй справы».

«Пакуль я не абкатаю справу і не ствару каманду, якая будзе рабіць тое, што павінна быць, я тут, працую разам з кухарамі», — кажа ён.

Да канструктыўнай крытыкі «Пан Картофан» ставіцца добра. «Хто ў Instagram дашле нам сапраўды вартую заўвагу або прапанову — яблычак у глазуры бясплатна».

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Фудтрак "Пан Картофан" адкрыўся на Віленскай: ёсць конусныя піцы і бульбачка з "сакрэтным" хрустам

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life