Людзі і справы

«Сюды зараз многія імкнуцца патрапіць». Чаму фінскі гід стаў вазіць турыстаў у Беларусь

Некалькі гадоў таму Тоні Стэнстрэм прыязджаў у Беларусь вучыцца па абмене, сёння ж фін пачынае вазіць сюды турыстаў. Чым прыцягвае нашая краіна гасцей з Фінляндыі і што яны ўбачылі ў Гродне, Тоні распавёў Hrodna.life.

Тоні прывёз у Беларусь групу фінскіх пенсіянераў, асноўны ўзрост якіх 75 гадоў. Кошт тура для аднаго турыста — каля 3000 еўра. У гэты кошт уваходзіць пералёт, трансфер па Беларусі, размяшчэнне і харчаванне ў найлепшых гасцініцах і рэстаранах, экскурсіі і іншае. Гродна стаў адной з апошніх кропак турыстаў.

«Арганізацыяй тураў у Беларусь з восені 2018 года займаецца самае прэстыжнае агенцтва Фінляндыі, — распавядае Тоні. — Нашы людзі вельмі любяць падарожнічаць. Група, якую я прывёз, складаецца 18 чалавек, народжаных у 1940-х гадах і за сваё жыццё яны ўжо шмат дзе пабывалі. Але ў Беларусі ўпершыню. Для многіх фінаў гэта яшчэ незнаёмая кропка ў Еўропе і таму зараз многія імкнуцца сюды патрапіць. Паасобку не ўсе яшчэ вырашаюцца сюды ехаць і таму наша агенцтва вырашыла рабіць туры ў гэтую краіну».

Гід адзначае, што апошнім часам у Беларусі стаў прыкметна развівацца турызм і сюды стала цікава ездзіць. Вялікі плюс для турыстаў - гэта бязвізавы рэжым. Для Тоні гэта першая група, якую ён сюды прывёз, да яго агенцтва вазіла яшчэ дзве.

«Я рады вярнуцца ў Беларусь, але не думаў што буду вазіць сюды групы, — дадае Тоні. — Зараз заўважаны велізарны попыт на туры ў гэтую краіну. У пяцідзённую аглядную экскурсію па Беларусі ўваходзіць наведванне некалькіх гарадоў, у тым ліку і Гродна. Стараемся пазнаёміць фінаў з побытам беларусаў, архітэктурай, культурай і гісторыяй. Шмат каму падабаецца Мінск, але і Гродна не саступае, ён як ніяк культурная сталіца Беларусі. Тут чыста і ёсць на што паглядзець. У фінаў ёсць вялікая цікавасць да спадчыны ЮНЕСКА, таму важна для нас заехаць і на Аўгустоўскі канал. Брэст — найлепшы горад Беларусі для экскурсій па тэматыцы вайны».

Тоні адзначае, што ўжо цяпер раскуплены ўвесь тур у Беларусь на верасень. Таксама хлопец плануе выдаць фінскамоўны даведнік па гэтай краіне.

«Беларусь цікавая краіна, але каб патрапіць сюды, у нас ёсць невялікія праблемы з пералётам. Са з’яўленнем бязвізавага рэжыму фінская нацыянальная авіякампанія запусціла рэйс Хельсінкі - Мінск, былі чаканні што ён будзе папулярным. Але ў выніку самалёты лёталі пустымі і кампанія адмяніла палёты ў Беларусь. У гэтай паездцы нам прыйшлося ляцець спачатку ў Кіеў, а потым у Мінск. У будучыні ўсё ж хацелася б прамых рэйсаў».


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025