Горад

Фарты-2: Вандроўка паміж балотамі, царквой і кансулятам

Працягваем шпацыр па «Фартах». Гэтым разам перабіраемся крыху на ўсход — «Фарты-2». Сваім з’яўленнем раён мае дзякаваць рабочым інтэрнатам, якія былі збудаваныя яшчэ ў сярэдзіне 1960-х і былі першымі тут будынкамі. Скончыўшы папярэднюю вандроўку на канцы вуліцы Урублеўскага, тут і працягнем наступную. З цэнтра Гродна сюды можна дабрацца аўтобусамі № 8 альбо № 15 — гэтаксама традыцыйна з савецкіх часоў едзем на канечную.

Разваротная пляцоўка аўтобусаў знаходзіцца ў невялікай лагчыне — некалі тут знаходзілася малое балотца з чаротам і жабамі.

Поруч дзве прадуктовыя крамы — Дабраном і Еўраопт. Першая крама была збудаваная яшчэ да пераносу сюды з-пад 500-кватэрнага дома аўтобуснай канечнай, дзеля якой балотца і было прысыпанае ды ўкатанае ў асфальт. Паколькі крама пэўны час стаяла фактычна пры балоце, старажылы да сёння так і называюць яе: «На балоце».

Дарэчы, нядаўняя назва «Палессе» вельмі адпавядала народнай назве.

Ля крамаў кіёск «Аблсаюздруку». І як жа без зычлівых бабулек з іх нязменнымі сатэлітамі — коцік Вам адразу ў фоташэраг.

Наогул мікрараён часткова падобны да папярэдняга сваімі шэрымі брэжнеўкамі, праўда, закругленых тут ужо не знайсці.

Але сваім паўстаннем «Фарты-2» маюць дзякаваць рабочым інтэрнатам, якія былі збудаваныя яшчэ ў сярэдзіне 1960-х і былі першымі тут будынкамі.

На фоне такіх шэрых сценаў будынкаў ды яшчэ ў такое змрочнае надвор’е цешаць яскравыя шыльды.

З прынцыпам раздзельнага збору смецця тут не усё хораша. Адмысловыя кантэйнеры, вядома, сустракаюцца.

Але значная частка раёна яшчэ збірае смецце ў старыя нязручныя, хоць ужо і для раздзельнага сартавання, бакі.

А некаторыя ўвогуле паводле старых падыходаў — усё да кучы.

Ідучы далей уздоўж вуліцай Урублеўскага, сустрэнем шэраг з трох 9-павярховых жоўтых «чэшак». Праектыроўшчыкі цікава абыгралі тут пэўны перапад рэльефу, як бы надбудаваўшы дамы над комплексам гандлёва-бытавога прызначэння з адмысловымі лесвіцамі наверх да жылых дамоў.

На рагу з пачаткам вуліцы Курчатава стаіць былы палац культуры «Юнацтва» — менавіта так яго называе пераважная маса гарадзенцаў. Яшчэ адно культавае для савецкіх юнакоў месца прыцягнення: 15-капеечныя гульнявыя аўтаматы і мажлівасць за якіх 5 капеек праглядзець у актавай залі некалькі выпускаў запар «Ералаша». Таксама тут на мяжы 1980-х і 1990-х быў першы на раёне прыватны відэасалон. Плаціш 1 рубель — і паглынаешся ў свет Тэрмінатара, Рэмба і герояў Бруса Лі…

А цяпер мала хто здагадваецца, што тут корпус універсітэта.

Ніжэй па вуліцы Курчатава — зацягнутае будаўніцтва праваслаўнай царквы.

Пляц царквы — месца канцэнтрацыі самых нечаканых казусаў.

Наогул жа царква будуецца ў стылі, традыцыйным для візантыйскага перыяду царкоўнага дойлідства на беларускіх землях. Яе дэкаратыўныя элементы адсылаюць да арнаментыкі Барысаглебскай царквы, аб чым сведчаць адмысловыя маёлікавыя ўстаўкі.

Ідзем далей вуліцай. Дзве ўшчэнт замёрзлыя запруды. Вадаёмы былі штучна выкапаныя на пачатку наднёманскай даліны, якая цягнецца на поўдзень. Далей, за праспектам Будаўнікоў, у гэтай лагчыне з’яўляецца яшчэ адзін вадаём — знакаміты падпярэселкаўскі Літоўскі ручай. Цікава, а чаму з балота ля канечнай вул. Урублеўскага не зрабілі падобныя ставы…

Летам, вядома, тут весялей і больш людна: рыбакі і чайкі ловяць карасікаў, маладыя сем'і кормяць мясцовых качак і лебедзяў. З думкай пра адпачываючых нядаўна тут быў ўзведзены летні бар «Ранча».

Самыя ставы ляжаць у цэнтры фактычна цэлай зялёнай зоны, якая цягнецца ўздоўж вуліцы Курчатава. Зараз гэты сквер мае імя Воінаў-Інтэрнацыяналістаў.

На рагу з вуліцай Горкага стаіць і сам помнік загінулым у апошняй вайне СССР гарадзенцам.

Завярнуўшы на адну з гарадскіх магістраляў — вуліцу Горкага — падыходзім да прадуктовай крамы «Бурштын», нібы намёк на балтыйскі кірунак вуліцы.

Зайшоўшы за вугал, сустракаешся, аднак, з рэаліямі — беларусы распрадаюць свой галоўны нацыянальны скарб.

Шпацыруем далей. Першы ў горадзе вулічны падземны пешаходны пераход. Некалі за дарогай у фабрычных корпусах размяшчаўся Тонкасуконны камбінат, дзе працавала значная частка жыхароў «Фартоў». Зараз пераход слабаактуальны, многія мінакі пераходзяць дарогу побач па нерэгуляваным надземным пераходзе.

У працяг літоўскай тэмы, далей фірмовая крама Нёманскага шкла для тых паўночных гасцей, хто забыўся затаварыцца сувенірамі перад ад’ездам у цэнтры горада.

Наогул увесь працяг левага боку вуліцы Горкага насычаны мадэрністычна-функцыяналістычнай архітэктурай, характэрнай, зрэшты, больш для нашых прыбалтыйскіх суседзяў.

І нарэшце, вянец прыбалтыйскай рыторыкі, фактычна на самым паўночным выездзе з горада — кансулят Летувы ў цокалі жылога будынка з вежачкай — прадвесніка увежвання многіх гарадзенскіх хрушчовак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025