79-гадовы Анатоль Сяргеевіч ужо другі тыдзень знаходзіцца ў шпіталі пасля аперацыі. У аўторак, 22 лістапада, пенсіянер ехаў да ўрача ў стаматалогію, але пасля рэзкага старту аўтобуса ўпаў у салоне і пашкодзіў сцягно. У выніку пенсіянер перанёс сур’ёзную аперацыю і рэшту жыцця яму давядзецца хадзіць з кійком.

Некалі актыўны пенсіянер пасля аперацыі нанова вучыцца хадзіць – даецца яму гэта з цяжкасцю. У сваёй інваліднасці Анатоль Сяргеевіч вінаваціць стары аўтобус.

Аўтобус проста паехаў далей

Усё адбылося ў грамадскім аўтобусе, калі я ехаў да зубнога. Я спакойна зайшоў у аўтобус і падумаў, што было б добра прысесці, бо ехаць некалькі прыпынкаў. Толькі хацеў сесці, як аўтобус рэзка тузануўся і я ўпаў на падлогу”.

Пенсіянер ляжаў некалькі секунд, пакуль яго не падхапілі нейкія мужчыны. Адзін з iх вывеў под руку Анатоля Сяргеевіча на першым жа прыпынку, а аўтобус проста паехаў далей.

“Мяне пасадзілі на лаўку і выклікалі хуткую. Медыкі прыехалі праз хвілін 20. Калі яны паклалі мяне на коўдру, а я моцна закрычаў, то зразумеў, што са мной нешта сур’ёзнае. У шпіталі здымак паказаў, што гэта пералом шыйкі сцягна. Лекары сказалі, што ў такіх выпадках костка не зрастаецца – патрэбен штучны сустаў”.

Кіроўца прасіў прабачэння

На наступны дзень пенсіянеру зрабілі аперацыю і паставілі пратэз. Таксама да яго прыйшлі эксперты, каб зафіксаваць здарэнне ў грамадскім транспарце.

“Прыходзіў да мяне ў бальніцу кіроўца аўтобуса – прасіў прабачэння, гаварыў, што не бачыў, як мяне выносілі з транспарту. Хлопец добры, да яго прэтэнзій не маю: з-за вялікай колькасці людзей ён мог не бачыць.

Уся праблема ў старым транспарце, які вельмі рэзка стартуе. Аўтобус ужо 12 гадоў ездзіць па горадзе. Каб такіх здарэнняў адбывалася менш, механікі павінны старанна сачыць за транспартам. Не мяшкі ж на аўтобусах вазіць, а людзей.

Таксама прыходзіў супрацоўнік ДАІ разам са следчым: яны збіраюць патрэбныя дакументы, каб аўтобусны парк выплаціў мне страхоўку. Як я зразумеў, гаворка ідзе прыкладна пра 1200 долараў. Але, вядома, грошы не вернуць страчанае здароўе”.

1
Страхоўка будзе – галоўнае прадставіць усе дакументы

У аўтобусным парку распавялі, што пенсіянеру не варта турбавацца, калі ў яго ёсць усе дакументы, якiя пацвярджаюць, што ён упаў менавiта ў грамадскiм транспарце. Пасля шпіталя Анатолю Сяргеевічу або даверанай асобе трэба будзе прыехаць у аўтобусны парк для перадачы дакументаў. Калі ўсё пацвердзіцца, то пенсіянеру будзе выплачана страхоўка згодна з заканадаўствам. У аўтобусным парку дадалі, што выплаты пацярпелым у грамадскiм транспарце – не рэдкасць.