«На звычайных аўтамабілях возяць цела. А на такіх — душу», — сказаў пра конкурсныя аўто фестывалю SunDay 2017 адзін з удзельнікаў. Сапраўды, кожны з больш чым 300 прадстаўленых аўто выглядаў машынай мары. Hrodna.life паглядзеў, якія здзейсненыя мроі прыехалі на SunDay, і склаў свой ТОП-5 аўтамабіляў.
Штогадовы аўтафестываль SunDay сабраў 15 ліпеня 2017 на аэрадмоме ў Караліно больш за 70 аўтаклубаў і тысячы аўтааматараў з некалькіх краін.
Дзеці абляпілі гэты аўтамабіль шчыльным слоем і не хацелі злазіць. Фантазіі з камп’ютарных гульняў раптам сталі блізкімі і рэальнымі. Мацаць усе можна, зламаць — не атрымаецца. А пазнаць за фантастычнага выгляду бранёй Волгу ГАЗ-24 атрымаецца толькі пры наяўнасці добрай фантазіі.
Вар’яцкі Макс — сапраўдны касмічны мутант. Стварыў яго на просьбу ўласнага дзіцяці аўтаслесар з Магілёва Вадзім Кучанкоў. Паўтара годы працы — і дзіцячая мара ператварылася ў рэальнасць.
Зараз сям’я разам з Вар’яцкім Максам вялікую частку вольнага часу праводзіць у падарожжах па фестывалях і фотасесіях.
«Блакітнай марай» на фестывалі не аднойчы называлі Buick Electra: і за неверагодна прыгожы нябеснага адцення колер, і за эксклюзіўнасць у нашых краях такой мадэлі.
«Машына 1972 года, з каробкай-аўтаматам і двіжком на 7,5 літраў», — прадставілі аўтамабіль моваю лічбаў. Калі ж вярнуцца да мары і душы, то аўтамабіль не толькі сродак перамяшчэння, але і сімвал прэстыжу, мяркуе гаспадар б’юіка Данатас Жукаўскас з Літвы. Гэта двухдзвернае аўто — увасабленне маладых мараў - вольных, бесшабашных і крутых, у каторых нічога не шкада — ні сябе, ні паліва.
Бартак Кажанеўскі прыехаў на фестываль з-пад Варшавы на машыне 1960 года. «Набыў яе тры гады таму і ўжо сам наездзіў каля 10 000 кіламетраў».
Шэўрале Імпала выглядае як мара свабоднага і творчага чалавека. Прынамсі, аўтамабіль запрашалі на фотасесіі на танцавальных перформансах і нават здымалі для вокладкі джазавай кружэлкі.
«Вось пытаюцца — колькі аўтамабіль каштуе? А колькі тваё дзіця каштуе? Не скажаш? От і для мяне гэта машына таксама не мае цаны», — расказвае пра свой рарытэтны Mercedes-Benz Павал Шут з Магілёва.
Прадстаўлены на фестывалі аўтамабіль — рэпліка з мадэлі 1929 года, распацаванай для Мерседэса Фердынандам Паршэ, калі той яшчэ не выпускаў аўтамабілі ўласнай маркі. Выпуск мадэлі быў моцна лімітаваны, не больш за паўсотні машын. Да нашых часоў дажылі ўсяго некалькі асобнікаў. «Мільгаюць час ад часу на аўкцыёнах, апошні раз бачыў у 2014 па кошце 8,5 мільёнаў долараў».
Чырвоны Pontiac Firebird — «вогненная птушка» 1995 года выпуска стала падарункам жонцы на 8 сакавіка, распавёў Вячэслаў з Ліды. «У Беларусі такіх усяго некалькі».
Даўнія аўтамабілі - захапленне ўсёй сям'і Вячаслава. Апроч «Вогненнай птушкі» дома ёсць яшчэ і рарытэтны мерседэс. «Пазней хачу яшчэ адну рэтра-машыну набыць. У мяне трое дзяцей — каб кожнаму быў падарунак», — паўжартам кажа аўтааматар.
«Зараз такія аўтамабілі не толькі справа для душы, але і спосаб укладання сродкаў. Мае машыны ўжо ацэньваюцца даражэй, чым я некалі за іх плаціў, а з кожным годам будуць толькі набіраць цану.»
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …