Алгарытм для тых, хто знайшоў дзікую жывёлу з раненнем, размясціў Гродзенскі заапарк. Трэба адразу патэлефанаваць у спецыяльныя органы, не дапамагаць ёй і не везці самастойна.

Куды звярнуцца, калі жывёла ў бядзе

Пры мясцовых выканкамах і распарадчых органах ёсць камісіі па аказанні дапамогі дзікім жывёлам згодна з пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2019 г. № 237.

Калі вы выявілі дзікую жывёлу, якая церпіць бедства, паведаміце пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу МУС або ў дзяжурную службу МНС. Яны перададуць інфармацыю ў камісію.

Пад бедствам разумеюць небяспечную, пагрозлівую жыццю або здароўю сітуацыю. Для жывёлы гэта сітуацыя, калі яна паранена, затрымалася, выбегла ў горад, аслабла ад голаду ці хвароб.

Камісія выязджае на месца выяўлення жывёлы і аглядае яе. Пасля агляду жывёлу могуць забраць з дзікай прыроды. Пра гэта ствараюць акт транспарціроўкі.

Ня вязіце жывёлу самі

Транспарціроўка жывёлы без акта прывядзе да штрафу па адміністратыўным артыкуле:

  • фізічная асоба — да 20 базавых,
  • індывідуальны прадпрымальнік — да 50 базавых,
  • юрыдычная асоба — да 200 базавых.

Памятаеце пра сваю бяспеку

Не спрабуйце самастойна дапамагчы жывёле. Яно можа быць хворай на шаленства або заразную хваробу. Акрамя таго, параненая або хворая жывёла адчувае моцны стрэс. Вы можаце пагоршыць сітуацыю.

Ідзе кроў, трапіла ў пастку

У экстранных выпадках можна напрамую звязацца з тэрытарыяльным органам Мінпрыроды: Гродзенская гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Тэлефоны «гарачай лініі»: 62−01−71, 62−01−74.

Экстраным выпадкам лічыцца:

  • калі ў жывёлы адкрытая рана з крывацёкам,
  • яна не можа ісці і валачэ нагу,
  • патрапіла ў пастку або ў сетку,
  • дзіця без маці.

Чытайце таксама: Дзікія жывёлы на дарозе: чаму з’яўляюцца і што рабіць кіроўцам?