Горад

Джаз & дождж: імправізуюць усе! У Гродне прайшоў фестываль джазавай музыкі

Канцэрт, што прайшоў у Гродне 25 чэрвеня ў межах фестываля джазу, скончыўся даждом, маланкамі і танцамі пад парасонамі. Імправізавалі ўсе — музыкі на сцэне, слухачы-танцоры — на лужку ля замку, а дажджавыя хмары — у небе. За 5 гадзін канцэрта 8 разоў змяняліся выступоўцы на сцэне і тройчы — надвор’е. Наведвальнікі імпрэзы мелі шанец атрымаць поўнае ўражанне аб джазе і мора адрэналіну ад сонца, лёгкага дажду, вясёлкі і навальніцы.

Добра пабавіць час дапамаглі і адразу дзве выставы — жывапісу ад Дар'і Багасловай з гродзенскага гурта «Раса мечтателей» і фотапартрэтаў удзельнікаў ранейшых джаз-фэстаў ад Ягора Чупракова.

Пачатак канцэрту абяцаў спакойную насолоду ад музыкі на утульнай пляцоўцы каля Новага замка. Былі падрыхтаваны шэрагі крэслаў, прыехаў фургончык з бясплантай кавай ад «Барыста», чакалі буфеты з халоднымі напоямі, а са сцэны ліўся джаз ва ўсіх сваіх адценнях.

«Мне падабаецца, як усё арганізавана, якія запрасілі каманды. Падабаецца, што імпрэза адбываецца на тэрыторыі Новага замка — гэта надзвычайна прыемнае месца. Было б здорава, каб яшчэ замест крэслаў былі б пледы, каб людзі маглі вольна адпачываць ці танчыць пад джаз. Здаецца, што крэслы трохі абмяжоўваюць. Каб іх не было, было б больш свабоды», — падзялілася ўражаннем Жэня Рамановіч, акторка, танцорка і вялікая прыхільніца джазу.

Дарэчы, ініцыятаркай наведаць фестываль стала для Жэні бабуля: «Яна проста абажае гэту музыку і мяне вучыла граць джаз на піяніна. Калі ўсе дзеці ў музычнай школе гралі класіку, то я пад кіраўніцтвам бабулі грала джаз!»

Сама Людміла Іванаўна Даніловіч кажа, што прапусціць джазавы фэст у Гродне было б для яе проста немагчыма. «Я любіла джаз заўсёды. Раней, калі яшчэ выкладала ў мызычнай школе, калі нават ноты джазавай музыкі дастаць было цяжка, вучыла джазу сваіх вучняў, нават ладзілі джазавыя канцэрты. І зараз гэта застаецца маім захапленнем. Шукаю ноты ў інтэрнэце і проста з ноўтбука граю на піяніна. Джаз — гэта асаблівае выкананне. Тут яшчэ і самому трэба адчуць, як граць».

Да аднаго з канцэртаў яна нават склала верш, што і да фестывалю добра дапасаваўся:

«Джаз! Джаз! Джаз!

Это музыка для вас!

Для весёлых, озорных

Для детей и для больших.

Блюзы, буги и рэгтаймы

Вам откроют джаза тайны

Ритм джаза заводной

Поведёт вас за собой

Приглашаем в гости вас

Будем вместе слушать джаз!

Што джаз — музыка высокая, ці не найлепш адчула Ганна Ліпчанская. Бо яна слухала канцэрт з акна Новага замка. «Гэта проста нейкая поўнае шчасце! Усё можна забыць ад такой музыкі, праблемы і цяжкасці забываюцца».

Дождж, дарэчы, добра ўпісаўся ў праграму фестывалю. Ён стаў стаеасаблізай заслонай, што змяняла выяўленчыя часткі імпрэзы.

Пасля дажджу на змену карцінам Дар'і Багаслоў прышла фотасушка з працаў пастаяннага вядучага джазавых фестываляў Ягора Чупракова: «Кожны раз, калі я працаваў на папярэдніх фестывалях джазу ў Гродне, то браў з сабой фотакамеру. Хацелася захаваць той настрой, што музыкі перадавалі слухачам падчас канцэртаў. А зараз можна нагадаць усім пра колішніх гасцей, успомніць разам выканаўцаў, што наведваліся да нас».

Імправізацыі надвор’я таксама былі ў стылі джазу. Па першай хвалі дажджу на небе зайграла вясёлка і дадала фестывалю колераў і настрою. Так што на той час, як дождж пайшоў на поўную сілу, спыніць эмоцыі было ўжо немагчыма.

Калі на сцэну выйшаў Кліўленд Джонс, спявак і кампазітар са Злучаных Штатаў, то непагадзь ужо рэальна не мела значэння.

Гродзенцы запальвалі так, што цягка было зразумець, адкуль бліскаюць маланкі - ад хмараў ці ад танцораў.

youtu.be/eJyVoYKYDJw

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025