Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна — жаночага сяброўства. Для гэтага 13 лютага збіраюцца разам павесяліцца і падтрымаць адна адну. Новая традыцыя імкнецца паказаць, што жаночае сяброўства існуе і часта грае ў жыцці нават большую ролю, чым стасункі з мужчынамі.

Як Дзень святога Валянціна, але для сябровак

Гэта свята прыйшло ў жыццё проста з кінаэкрана ў 2010 годзе. Гераіня камедыйнага серыяла «Паркі і зоны адпачынку», Лесні Ноўп (акторка Эмі Полер) учыніла там Galentine’s Day. Назва свята склалася з аб’яднання англ. Valentine’s — «Валянцінаў дзень» і gal — «сяброўка». Кінагераіня прапанавала сяброўкам напярэдадні Дня святога Валянціна, 13 лютага, пакінуць дома бойфрэндаў і мужоў ды сабрацца на сустрэчу ў жаночай кампаніі.

Адзначаць Дзень Галентайна можа любая жанчына, незалежна ад таго, ці яна замужам, у стасунках, ці ў статусе сінгл. Гэты дзень не пра рамантыку, а пра рэальную жаночую ўзаемападтрымку. Меркаваннем Эмі Полер, яго варта зрабіць нацыянальным святам: «Жаночае сяброўства — самае важнае ў вашым жыцці. Самае лепшае ў сяброўках — яны ведаюць цябе лепш, чым нехта іншы, і ўсё роўна хочуць заставацца табой».

Чытайце таксама: Пачаставаць, прызнацца, пацешыцца. Як адзначыць Дзень cвятога Валянціна ў Гродне

Ці трэба асобны дзень для жаночага сяброўства?

Гэта пытанне застаецца адкрытым — кожная вырашае сама. Некаторыя кажуць, што радуюцца жаночаму сяброўству цягам усяго года, а некаторыя з задавальненнем успрынялі новую традыцыю. Радуе сам факт, што ў грамадстве, нарэшце, прызналі існаванне жаночага сяброўства. Бо стэрэатып пра тое, што жанчыны найперш суперніцы адна адной, мае глыбокія карані.

Між тым, сучасныя даследаванні псіхалагіні Ханны Брэдшоў паказваюць, што пры адсутнасці сацыяльнага ціску і меркавання, што жанчыны абавязкова канкуруюць за ўвагу мужчын, аказваецца, што жанчыны ўмеюць сябраваць нашмат больш шчыра, чым мужчыны.

Псіхолагі пацвярджаюць, што сяброўства адыгрывае важную ролю ў псіхалагічным і эмацыйным стане жанчын. Яно спрыяе зніжэнню стрэсу і трывожнасці, дапамагае пераадолець крызісы і выйсці з дэпрэсіўнага стану.

Дзень сябровак — трэнд сучаснасці

Кожная і кожны сам вырашае, ці выбіраць паміж Валянтайнам і Галентайнам, ці святкаваць абодва дні, ці не адзначаць ніводнага.

Меркаваннем расійскай псіхалагіні Крысціны Івашчанкі, падобныя святы дапамагаюць пазбавіцца ад гендарных стэрэатыпаў і адлюстроўваюць актуальныя патрабаванні грамадства:

«Калі Дзень жаночага сяброўства будзе і надалей „вірусіцца“, абрастаць тэгамі і рытуаламі, гэта будзе пазітыўна сказвацца на жаночай ідэнтычнасці і сацыяльнай падтрымцы».

Чытайце таксама: Што падарыць на Дзень закаханых 14 лютага? 11 ідэй