Горад

Канцэрт на Леніна і мядзведзь у парку. Як прайшоў Дзень Незалежнасці ў Гродне

Дзень Незалежнасці ў Гродне пачалі святкаваць з ускладання кветак да вечнага агню ў парку Жылібера і працягнулі канцэртам на плошчы Леніна. Пасля ўрачыстага ўступу большасць удзельнікаў разышліся па іншых месцах. Зноў людна на плошчы стала ўвечары: з даху гарвыканкама запусцілі салют, а на галоўнай сцэне выступалі Тэа і Вольга Рыжыкава.

На ўрачыстай частцы на плошчы Леніна прысутнічалі чыноўнікі, ветэраны і прадстаўнікі гарадскіх прадпрыемстваў са сваёй сімволікай. Багата таксама было чырвона-зялёных сцягоў і шарыкаў. Са сцэны прамаўлялі пра веліч духу народа, адзінства, росквіт дзяржавы, вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і суверэнітэт.

Перад сцэнай уладкавалі глядацкую зону прыблізна на 200 сідзячых месцаў. Астатнюю частку плошчы занялі пад сталы для грамадскага харчавання, па перыметры размясцілі палаткі з гарачай ежай і шашлыкамі. Канцэрт на Леніна доўжыўся цэлы дзень. З цягам часу гледачоў стала зусім няшмат. Уся плошча была абгароджана, тых, хто ўваходзіў, досыць ветліва правяралі на прапускных пунктах.

Плошчу Тызенгаўза ператварылі ў зону пад назвай «Востраў бяспекі». Тут сабраліся прадстаўнікі міліцыі, ДАІ, таварыства ратавання на водах, МНС і шмат дзяцей. Дзецям дазвалялі пасядзець за стырном службовых машын, час ад часу нехта ўключаў сірэну.

Найбольш гродзенцаў удзень на свяце было ў парку Жылібера. Там працавалі тэматычныя палаткі гарадскіх прадпрыемстваў і службаў, можна было паўдзельнічаць у конкурсах ад «Малочнага міру», атрымаць сцяжок ад каровы ў сарафане, пакаштаваць, выйграць або набыць сыр ды іншую прадукцыю. Ля стэнда «Прывала» хадзіў гіганцкі мядзьведзь. У даліне Гараднічанкі размясцілі пляцоўкі спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 4.

Далей у парку развярнуўся гандаль і разнастайныя забавы. За тэатрам запісвалі ў гурткі па цікаўнасцях, далей усталявалі фотазону з матрошкамі. Асобную зону насупраць тэатра лялек заняў гродзенскі заапарк. Сярод прапановаў - шпацыр на поні і фота са змяёй, можна было паглядзець на птушак у клетках і пагладзіць трусікаў. Блізу вечнага агня прадстаўнікі НОД (Нацыянальна-вызваленчы рух — расейскае нацыяналістычнае палітычнае аб’яднанне, якое хоча адрадзіць СССР) раздавалі мінакам свае газеты.

На Савецкай вуліцы і плошчы натоўпу не было, гродзенцы шпацыравалі, як у звычайны выхадны дзень. Атмасферу разбавілі выступы артыстаў абласной філармоніі ў межах праекта «Канцэрты на балконе».

Анідзе не сустрэць было нікога з бела-чырвона-белымі сцяжкамі, як летась. Нават вышыванкі былі толькі на ўдзельніках канцэрта на плошчы Леніна і прадстаўніцы «Цэнтра Спадчына» з тэматычнай зоны. Затое сустракаліся людзі сталага і сярэдняга ўзросту з чырвона-зялёнымі сцяжкамі, малыя з чырвонымі і зялёнымі шарыкамі.

Пасля спявання гімна пачаўся салют на плошчы Леніна. Сёлета яго запускалі проста з даху гарвыканкаму, і было добра бачна нават з Савецкай. На будынак гарвыканкама праецыявалі лазернае шоў на тэму вайны. Салют каштаваў гораду 12 390 рублёў.

Людзей ў раёне плошчы Леніна і ў глядацкай зоне стала заўважна больш. Пераважна гэта была моладзь, былі і сем'і з дзецьмі. На прапускных пунктах міліцыянтаў у святочных кашулях змяніў гродзенскі АМАП. Пасля салюта на галоўнай сцэне пачаўся выступ дуэта Тэа (Юрый Вашчук, прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні"-2014) і Вольгі Рыжыкавай. У час канцэрта на гарвыканкам праецыявалі ўжо абстрактныя і геаметрычныя фігуры лазернага шоў.

Вечар завяршыўся выступамі дыджэяў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025