29 студзеня ў судзе Навагрудскага раёна ў адкрытым судовым пасяджэнні разгледзяць крымінальную справу былога дырэктара ААТ «Шклозавод Нёман» Уладзіміра Аутка і былога начальніка ўпраўлення продажаў шклаваты ААТ «Шклозавод Нёман». Іх абвінавачваюць у атрыманні хабару (ч.ч.1, 2 арт. 430 КК), паведаміў «Газеце Слонімскай» начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці Павел Варэйка.