Двайнікі. Дзяўчына з Гродна знайшла сваю «копію» з Масквы

«Прывітанне, гэта не спам». Так пачынаўся ліст, што у 2010 атрымала Алена Анатольеўна Майсюк з Гродна ад Алены Анатольеўны Майсюк з Масквы. З яго ўзяло пачатак знаёмства дзяўчат-двайнікоў. У студзені 2019 яны сустрэліся ў рэале і высветлілі, што акрамя аднаго на дваіх імя яны маюць шмат іншых агульных інтарэсаў у жыцці.

Супалі нават нікі ў сеціве

— Майсюк — прозвішча майго мужа, маім яно стала толькі ў 2001 годзе. Ён сам не так шмат ведаў пра сваіх продкаў, памятаў толькі, што дзед быў з Мінска, бабуля з Сібіры, і з’ехалі яны будаваць ваенную грузінскую дарогу ў Грузію. Там ён нарадзіўся і вырас.

У пэўны момант мне спатрэбілася зрабіць электронную пошту, пішу maisuk — занята … скапіравала ў пашукавік, цікава ж, хто гэта такі разумны заняў патрэбную мне пошту. Так наткнулася на сайт Лены з Гродна. Мяне тады ўразіла не толькі супадзенне імёнаў, а тое, што нават нік у інтэрнэце ў нас апынуўся практычна аднолькавым. Гэта наогул фантастыка … У мяне быў Ginger, а ў Лены — Gingernut. Так, мы абедзьве былі рудыя і з кароткай стрыжкай. Бландынкай з карэ я стала толькі 5 гадоў таму, — расказвае Лена з Масквы.

З яе словаў, праз прыродную жаночую цікаўнасць вырашыла напісаць двайніку і пазнаёміцца.

«Мы не дадаваліся у сябры ў сацыяльных сетках, я не ведала, як Лена можа выглядаць. У нейкі момант нават падумала, а раптам гэта я сама сабе пішу лісты, ведаеце, як у кіно, — расказвае пра пачатак знаёмства Лена з Гродна.

Аднойчы ў лісце з Масквы Лена пісала, што пабачыла мой здымак, і адгадала, дзе ён быў зроблены.

Я была здзіўлена. Ну як па адлюстраваннях дрэваў у вадзе можна зрабіць выснову пра месца здымкі? Магчыма, гэта сведчыць, што мы вылучаем навокал вельмі падобныя рэчы.

Яшчэ з дзяцінства я марыла, каб ў мяне была сястра-блізнец, або старэйшая сястра. Але насамрэч ў мяне брат. Лена з Масквы стала ўвасабленнем маёй мары.

І вось раптам мяне запрашаюць у госці ў Маскву. Зноў я ўспамінаю Лену і вырашаю паспрабаваць сустрэцца. Цікава яшчэ і тое, што калі я раней прыязджала сюды, то гасціла ў тым самым раёне, дзе жыве Лена. Але сустрэліся мы толькі 4 студзеня 2019 года.

«Прадстаўляцца не прышлося»

«Пры сустрэчы мы пасмяяліся, тры гадзіны прагаварылі, як быццам даўно знаёмыя. Дзяліліся ўражаннямі, расказамі аб паездках, планамі. Супер усё было, класна», — распавядае Лена з Масквы.

Лена з Гродна кажа: «Адчуваю, што Лена «свой чалавек», з ёй можна размаўляць лёгка і спакойна, на любыя тэмы. Яна вельмі пазітыўная і любіць пазнаваць новае, развіваць свае ўменні.

«Лена аказалася творчым, вельмі цікавым чалавекам, — расказвае маскоўская Лена пра двайніка з Гродна. — Фатаграфіі, паездкі, столькі ўсяго рознага ў яе жыцці адбывалася! Гэта захапляла, таксама хацелася ў дарогу … У мяне сям’я, дзеці - не заўсёды ёсць магчымасць ірвануць некуды, як яна. Але! Зараз дзеці выраслі, ўжо спраўляюцца самастойна і ў мяне як крылы з’явіліся — шмат езджу, мару, планую падарожжы, спіс хацелак велізарны, як і ўвесь свет, зрэшты. Фатаграфаваць я таксама люблю, проста гэта не стала маёй прафесіяй. Затое на ўсіх святах і днях нараджэння фатограф звычайна я. Сапраўды, шмат агульнага. Вось такія мы падобныя, Алены Анатольеўны Майсюк».

«Мне зараз цікава ўбачыць тыя гарады, дзе была „маскоўская“ Лена. Можа нават атрымаецца калі-небудзь павандраваць разам. Мы пасябравалі ў фэйсбуку і надалей зможам аператыўна быць у курсе справаў адна адной», — кажа Лена з Гродна.

«Гэта сустрэча не апошняя. Зямля круціцца і мы абавязкова яшчэ ўбачымся, — упэўнена Лена з Масквы.

Гродзенская Лена згаджаецца: «Падаецца, праз адно на дваіх імя жыццё дало нам добрую нагоду для сяброўства».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025