Ветэраны хочуць ссекчы дрэвы на вайсковых могілках. Жыхары Белуша супраць

Гродзенскія ветэраны хочуць высечы дрэвы на вайсковых могілках па вуліцы Белуша. Нібыта расліннасць руйнуе помнікі. Жыхары суседніх дамоў заявілі, што не дапусцяць вырубкі. Для іх могілкі - адзіная зялёная зона ў мікрараёне.

Навошта высякаць дрэвы?

Ініцыятар вырубкі - Гродзенскі гарадскі Савет ветэранаў. 12 снежня на сустрэчу з жыхарамі дома № 3 па 2-м завулку Белуша прыйшоў старшыня Саюза ветэранаў Кастрычніцкага раёна Уладзімір Цюцюнік.

«Тут вам не парк, а могілкі - святое месца. І хадзіць па пахаваннях няправільна. Дарожкі мы дакладна прыбяром, а з дрэвамі будзем вырашаць. На могілках трэба прыходзіць пакланіцца, а не прагуляцца з дзіцячым вазком або сабакам.

Карані дрэў руйнуюць помнікі. Калі дрэвы былі маленькімі, было прыгожа, і ніякай пагрозы пахаванням яны не неслі. А цяпер у нас ёсць праблемы. Нядаўна былі разбурэнні з-за падзення дрэў, разам з каранямі падалі і помнікі. Улетку з ліп смала сцякае на помнікі. Мы не хочам прыбраць усе дрэвы з могілак, толькі тыя, якія нясуць пагрозу помнікам", — сказаў Цюцюнік.

Ветэраны прапануюць высечы 22 дрэва. Узамен яны прапануюць высадзіць алею бэзу.

Некаторыя з гэтых дрэў хочуць ссекчы

Хто супраць вырубкі?

Супраць вырубкі дрэваў выступаюць жыхары дома № 3 па 2-м завулку Белуша. Для іх вайсковыя могілкі ўжо даўно сталі паркам. А яшчэ расліннасць на могілках закрывае помнікі, калі глядзіш з вокнаў, і від становіцца не такім прыгнятаючым.

«Дрэвы на могілках — гэта лёгкія нашага раёна, — распавядае мясцовая жыхарка Алена Булай. — Вырашаць праблему трэба не высечкай. Мы катэгарычна супраць гэтага. Пакланіцца ім трэба? Мы паважаем гэта месца, але што нам рабіць, куды выходзіць дыхаць паветрам? Можна ж галінкі абрэзаць, але не 22 дрэва!»

Жыхары дома № 3 па 2-м завулку Белуша падчас абмеркавання высечкі дрэў

Што кажа ахова прыроды?

Начальнік Гродзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вадзім Палякоў заклікаў не рабіць паспешлівых высноў. Усю расліннасць ён прапанаваў для пачатку абследаваць.

«Дрэвы трэба максімальна захаваць. Але ёсць і праблема: некаторая расліннасць небяспечная для людзей і помнікаў. У нас ёсць „Гродназелянбуд“, які ўпаўнаважаны праводзіць абследаванні дрэў, рабіць заключэнні з улікам меркаванняў жыхароў і прымаць узважанае рашэнне. Пачакаем, што яны скажуць», — зазначыў Палякоў.

Што кажуць гарадскія службы?

На сустрэчы з мясцовымі жыхарамі прысутнічаў і намеснік генеральнага дырэктара ЖКГ Сяргей Сямашка. Ён запэўніў жыхароў, што без узгаднення ніхто не будзе высякаць дрэвы.

«Трэба выслухаць усе меркаванні і толькі потым рабіць нейкую выснову. Ветэраны звярнуліся ў гарвыканкам, мы выехалі, каб пачуць меркаванне жыхароў. Усё згодна з заканадаўствам. Ніхто пакуль нічога не высякае».

Гарадскія службы на сустрэчы з жыхарамі вялі пратакол, які падпісала каля 30 чалавек. І толькі трое з іх выступілі за высечку расліннасці на могілках.

Збор подпісаў

Даведка

Вайсковыя могілкі на сучаснай вуліцы Белуша былі закладзены ў 1888 годзе і першапачаткова складалася з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для салдат іншых хрысціянскіх канфесій. Падчас Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх салдат і афіцэраў. У міжваенны перыяд там перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармеліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння «Прыёрбанк») і Фары Вітаўта.

Тут таксама хавалі загінуўшых у польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, якія загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх салдат. У пачатку 1990-х гадоў на могілках быў устаноўлены крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025