Спадчына

Драўляная сцяна Каложы ў катастрафічным стане — яе можа знішчыць любы ўраган

Другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пошуку шляхоў захавання Каложскай царквы прайшла ў Гродне 30 верасня. Удзельнікамі канферэнцыі сталі навукоўцы з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. Яны паспрабавалі даць адказы на пытанні аб захаванні ўнікальнага храма-помніка.

Удзельнікі прааналізавалі вынікі экспертыз драўляных канструкцый і перакрыццяў храма, геарадарных і геадэзічных даследаванняў грунту, падпорнай сцяны і ўмацаванняў берагавой лініі, а таксама былі прааналізаваны дадзеныя археалагічных раскопак за ўсе гады.

Усе прыйшлі да ўжо даўно выказанага меркавання, што храм трэба ратаваць, але спяшацца нельга. Да пытанняў рэстаўрацыі трэба падыходзіць вельмі старанна.

На канферэнцыі адзначылі, што знос каменнай сцяны храма складае каля 12%. А вось драўляная сцяна ў значна горшым стане — яе можа знішчыць любы ўраган.

«Працягваецца пошук правільнага рашэння захавання помніка. Драўляная частка храма ў катастрафічным стане і яе трэба мяняць. Мэта канферэнцыі - выпрацаваць правільную стратэгію захавання храма. Зараз мы дзейнічаем літаральна па медычных правілах — не нашкодзіць», — адзначыў настаяцель Каложскай царквы, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Барысаглебская (Каложская) царква — архітэктурнае збудаванне XII стагоддзя, якоя захавалася да нашых дзён. Храм размешчаны на высокім беразе Нёмана. Разам з комплексам помнікаў Замкавай гары Каложа аб’яўлена гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Уваходзіць у лік аб’ектаў, прапанаваных урадам Беларусі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025