Большую частку працы па рамонту і абсталяванні прасторы ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе рабілі валанцёры. Тынкоўка сцен, плітка на падлозе, электрыка, драўляная аздоба ды іншыя рэчы ў памяшканнях зроблены сапраўднымі прафесіяналамі. Адчуваецца, што Аляксей Грошаў, Сяргей Улановіч, Ягор Коткін і шмат іншых добраахвотных памочнікаў не толькі прыклалі тут рукі, але і падзяліліся часткай душы. Як і чаму хлопцы прыйшлі да валанцёрства і што атрымліваюць узамен за працу яны распавялі Hrodna.life.
«Патрапіў у валанцёры выпадкова. Знаёмыя папрасілі нешта зрабіць для хоспіса, я меў магчымасць, то зрабіў. Завязалася знаёмства і зараз стала дапамагаю, калі ёсць нешта па маім профілі», — нічога незвычайнага ў сваёй гісторыі Аляксей не бачыць. Свой ўнёсак у аздабленне прасторы безбар’ернага кінатэатра ацэньвае больш чым сціпла: «Насамрэч, нічога звышнатуральнага ці складанага. Пара дробязяў, што зрабіў у перапынках паміж асноўнымі замовамі». Тым не менш, «дробязі» зробленыя яго рукамі, адразу кідаюцца ў вочы: драўляныя сталешніцы, спілы, што аздобілі хол, палічкі - сапраўдная «дзеравяшка» надае прасторы адчуванне цеплыні і надзейнасці.
Аляксей рабіў гэта больш для задавальнення, знаходзячы ў творчай працы «аддушыну». З іншага боку, творчыя замовы выклікалі прафесійную цікавасць і давалі шанец самарэалізацыі. «Да мяне ў майстэрню часцей звяртаюцца з шэраговымі замовамі - плот, брама, дзверы, зруб — людзі просяць зрабіць самыя простыя рэчы. На іншае зараз мала хто мае сродкі. Попыту на рэчы ручной работы амаль няма, зарабіць на творчасці не атрымліваецца, таму многія майстры кідаюць любімую справу».
Аляксей кажа, што ў супрацы з хоспісам знайшоў магчымасць творчай рэалізацыі і ад пачатку не чакаў аплаты. «Дастаткова пабачыць усмешкі на тварах людзей, зразумець, што ім спадабалася».
На той час, калі Сяргей пачаў супрацу з дзяцячым хоспісам, ён скончваў навучанне ў коледжы. Дыплом даваў магчымасць працаваць будаўніком-штукатурам, плітачнікам ці тэхнікам-будаўніком. Але знайсці працу выпускніку без стажу няпроста. Калі Саргей пабачыў у сацсетках аб’яву хоспіса з просьбай дапамагчы на будоўлі, адразу патэлефанаваў.
«Я меў шмат вольнага часу і жаданне працаваць. У хоспісе сказалі, што трэба зрабіць абліцовачныя работы — якраз мой профіль. На наступны дзень я сабраў інструмент і паехаў працаваць».
[irp posts="10 519″ name=""Было б сорамна, каб ведала і не дапамагла". Дызайнерка з дзіцячага хоспіса пра тое, як стала валанцёрам"]
Вялікая частка падлогі ў памяшканнях хоспіса зроблена рукамі Сяргея. У калідоры ён клаў плітку, у сэнсарным пакоі сцяліў лінолеўм. За валанцёрскую падтрымку хоспіса Сяргей, як і астатнія ўдзельнікі праекта, атрымаў падзяку ад старшыні гарвыканкама.
«Тое, што атрымалася зрабіць валанцёрам у хоспісе, паказвае — аб’яднаўшы грамадскія высілкі, можна працаваць нават больш эфектыўна, чым пры наяўнасці прамога фінансавання». Зараз Сяргей працуе рэдактарам на адным з будаўнічых парталаў горада.
Пра тое, што ў горадзе ёсць дзіцячы хоспіс, ландшафтны дызайнер Ягор чуў ад знаёмых. Жаданне дапамагчы ён тлумачыць проста «парывам душы».
«Ад першага разу, як прышоў у хоспіс, зразумеў, што знайшоў сваё месца. Тут і праўда была патрэбна мая дапамога і яе гатовы былі прымаць». Ягор узгадвае, як уразіла яго творчая атмасфера і дынамічнасць працы хоспіса, адкрытасць супрацоўнікаў да эксперыментаў і творчых прапановаў. «Так я і застаўся з хоспісам. Потым некалькі сваіх карцін прынёс, сябра прывёў, той для хоспіса мікрахвалёўку падарыў».
Хоспіс, кажа Ягор, проста магічнае слова. Яно адкрывае сэрцы людзей. «Калі нешта прасіў і казаў што для хоспіса, то многія згаджаліся працаваць без аплаты ці ахвяравалі патрэбныя матэрыялы». Зараз Ягор рыхтуецца парадкаваць «Каляровы дворык» ля хоспіса, ужо распрацаваў для яго праект ландшафтнага дызайну.
«Калі дапамагаеш людзям, то і свае цяжкасці вырашаюцца неяк лягчэй, гэта з уласнага досведу ведаю, — дзеліцца Ягор. — Але ж гэта не азначае, што я валанцёру, каб вырашыць свае праблемы. Проста, ведаю, што так ёсць — і працую. А чаму дапамагаю?.. Мне хочацца! А я заўжды раблю тое, што хачу».
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…