Раяль з песнямі Стаса Міхайлава з’явіўся ў парку Жылібера 14 лютага. Гэты «твор мастацтва» ад смеццесартавальнага завода, мяркуючы па каментарах у сацсетках, спадабаўся не ўсім. Hrodna.life зрабіў падборку самых яркіх каментароў.

Нягледзячы на ​​тое, што інструмент і завод не маюць дачынення да пахавальнай тэмы, у некаторых каментатараў навінка выклікала менавіта такія асацыяцыі.

«На кладбищах, пока постоянный памятник не поставили, таким зелёным холмик обкладывают…», — напісаў адзін з карыстальнікаў Вконтакте.

«Дызайн на ўзроўні смеццеправода, а лаўку сцягнулі з могілак». Як гродзенцы пракаментавалі раяль у парку Жылібера

У іншага карыстальніка з Інстаграма паўстала таксама могілкавая асацыяцыя.

«Такое ощущение, что скамейку утащили с кладбища… И „рояль“ с могилки какого-то местечкового пианиста».

«Дызайн на ўзроўні смеццеправода, а лаўку сцягнулі з могілак». Як гродзенцы пракаментавалі раяль у парку Жылібера

Напрыканцы карыстальнік задаўся пытаннем: «Зачем такие „шедевры“ в центре города?»

Ёсць і каментары з надзеяй на светлую будучыню: «Скамейка не пишется с роялем (не в цвет!) Может все это выглядеть летом будет ярче, но сейчас — не айс! (((Извините»

«Дызайн на ўзроўні смеццеправода, а лаўку сцягнулі з могілак». Як гродзенцы пракаментавалі раяль у парку Жылібера

Адразу два каментатары пацікавіліся: хто аўтар?

Першы каментар носіць відавочна негатыўны характар: «Кто авторы всех этих уродств по городу? Назовите имена!»

Зразумець, навошта аўтару іншага падобнага каментара патрэбныя прозвішчы аўтараў ідэі складана. Выкажам здагадку, што чалавек хоча падзякаваць ім за раяль, але гэта не дакладна. У арыгінале гэта выглядала так: «фамилии авторов идеи озвучьте, пожалуйста». З пазітыўнага: «Летом будет симпатичная клумба».

«Дызайн на ўзроўні смеццеправода, а лаўку сцягнулі з могілак». Як гродзенцы пракаментавалі раяль у парку Жылібера

Хапала і кароткіх каментарыяў: «жах», «калгас», «жудасна». Адразу два карыстальнікі задаліся пытаннем: як гэта разбачыць? Адзін з гродзенцаў проста напісаў: «Уберите это».

«Дызайн на ўзроўні смеццеправода, а лаўку сцягнулі з могілак». Як гродзенцы пракаментавалі раяль у парку Жылібера

Каб смеццесартавальнаму заводу не было так сумна, публікуем вынік апытання ў Інстаграме. 57% нашых падпісчыкаў раяль спадабаўся. Але, магчыма, гэта звязана з тым, што яны не чулі музыкі.

рояль в парке Жилибера Стас Михайлов

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life