Дранікі па-гродзенску, бульбяныя вожыкі, цыбрыкі і нават слодычы — некалькі дзясяткаў страваў з бульбы новага ўраджаю маглі пакаштаваць на дэгустацыі і набыць наведвальнікі імпрэзы. Адкрыў фестываль сам Хрыстафор Калумб. А фану да цемры дадавалі музыкі і танцоры.
На фестываль многія гродзенцы прыходзілі з дзецьмі, таму пакаштаваць вырабы камбінатаў школьнага харчавання абодвух раёнаў горада было шмат ахвотных. Для бацькоў гэта яшчэ і магчымасць даведацца, якімі стравамі будуць карміць дзяцей у новым навучальным годзе.
«Усе стравы бяром са зборніка, рэкамендаванага для школьных сталовых. Прапануем пакаштаваць бульбу запечаную ў беконе ці дзеруны з калбасой, сырам і ўкропам. Дарэчы, рэцэптура дзеруноў - адна з апошніх распрацовак. Вырашылі прадставіць яе на дэгускацыю, каб паглядзець, ці спадабаецца страва гасцям», — распавяла намесніца дырэктара КШХ Кастрычніцкага раёна Надзея Васько.
Паводле яе словаў, стравы з бульбы — дранікі, бабкі ці пюрэ — ёсць у харчаванні школьнікаў увесь час і падабаюцца дзецям.
Кухары КШХ Ленінскага раёна здзівілі наведвальнікаў выкарыстаннем бульбы ў кандытарскіх вырабах. Традыцыйныя рэцэпты пірагоў і печыва тэхнолагі перапрацавалі, замяніўшы частку мукі бульбяным пюрэ: «Хто каштуе, нават не заўсёды разумее, што гэта стравы з бульбы», — распавяла Ірына Далманава, дырэктарка кандытарскага цэха КШХ Ленінскага раёна.
Наведвальнікаў фэста больш за ўсё здзівілі картафляныя рагалікі з мармеладам і здобны пірог з бульбы. Ватрушкі з бульбай таксама ацанілі добра.
Падрыхтоўку да мерапрыемства тэхнолагі кандытарскага цэха выкарысталі для адпрацоўкі прыгатавання страваў, каб у новым навучальным годзе ўвесці бульбяныя слодычы ў меню школьнікаў.
«Так, як бабулі гатавалі» вырашылі пачаставаць гасцей кухары «Палубы» і «Рамантыкі». Іх дэгустацыйны сэт прапаноўваў бабку з грыбамі і кабачком, бульбяную каўбасу з салам — «кішку», беларускіх «вожыкаў» — дранікі з бульбы, нацертай на буйной тарцы і дранікі з морквай, а таксама «цыбрыкі» запечаныя з кунжутам.
«Усе стравы традыцыйны, але да кожнай мы стараліся знайсці свой падыход, дадаць арыгінальнасці. У кафэ нацыянальныя стравы ёсць і ў комплексных абедах, і ў банкетным меню», — расказала тэхнолаг прадпрыемства Наталля Хлістоўская. Але ацаніць стравы па расповедах немагчыма — трэба пакаштаваць.
Цікавосткамі ад «Купалінкі» сталі бульбяны хвораст і дранікі па-гродзенску. Іх падаюць скручанымі ў рулецікі з мясам усярэціне. Святлана Палковіч, намесніца дырэктара прадпрыемства адзначыла, што нацыянальныя стравы заўжды ёсць на прылаўках крамы і карыстаюцца попытам. «Усе рэцэпты распрацоўвалі самі, паводле традыцый беларускай кухні».
Паміж дэгустацыяй бульбяных смакотак быў шанец і добра пабавіць час. Аніматары з суполкі «Маскарад» цешылі публіку стральбой з бульбамётаў, а побач можна было паспрабаваць пастраляць з лука.
Музычнае суправаджэнне фэсту дало магчымасць паслухаць музыку ад традыцыйнай народнай да сучаснай рокавай.
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …