Навіны

ДАІ затрымала нецвярозага кіроўцу. Выявілася, што машыну скралі

Дзякуючы званку неабыякавага грамадзяніна ў сераду быў затрыманы кіроўца 1988 года нараджэння, які ехаў на аўтамабілі «Форд» у нецвярозым стане, паведамілі ў прэс-службе ДАІ КУС Гродзенскага аблвыканкама.

18 верасня, а 2 гадзіне ўночы ў дзяжурную частку ДАІ паступіла паведамленне аб тым, што ў двары дома па вуліцы Даватара суполка людзей, якія знаходзіліся, магчыма, у нецвярозым стане, шуміць, сігналіць і «газуе» на аўтамабіле «Форд». Супрацоўнікі аператыўна прыбылі па названым адрасе, але там нікога ўжо не было.

У выніку вышуковых мерапрыемстваў, аўтамабіль знайшлі на вуліцы Ціміразева, дзе ён рухаўся з боку стаянкі аўтамабіляў каля чыгуначнага вакзала. Інспектары спынілі «Форд» і падчас размовы з кіроўцай выявілі ў яго прыкметы алкагольнага ап’янення.

31-гадовага мужчыну адвязлі на медыцынскі агляд, які паказаў колькасць алкаголю ў яго арганізме — 2 праміле. Дарэчы, у студзені гэтага года мужчыну ўжо затрымоўвалі за п’яную язду і пазбавілі права кіравання. Але гэта яго не спыніла і вось ужо ў другі раз ён быў затрыманы без правоў і ў п’яным стане.

Цяпер ў яго дачыненні вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

***

Учора стала вядома, што ў тую самую ноч з 17 на 18 верасня гэты грамадзянін скарыстаўся пакінутым без нагляду ключом запальвання і незаконна завалодаў аўтамабілем «Форд» у адной з вёсак Лідскага раёна, пасля чаго адправіўся на ім у Гродна. А вось за гэта ў дачыненні да кіроўцы ўжо распачалі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025