Чытай Hrodna.life і атрымлівай падарункі!

Hrodna.life пачынае акцыю, у якой чытачы змогуць атрымаць фірмовыя падарункі ад рэдакцыі, а журналісты — зваротную сувязь ад чытачоў. Для нас важны не толькі «сярэднестатыстычны» чытач, мы хочам ведаць меркаванні рэальных людзей, што чытаюць наc, і сказаць «дзякуй» хочацца таксама рэальным людзям. Таму мы запрашаем чытачоў да супрацы.

Сутнасць акцыі: мы прапануем абранаму дабраахвотніку чытаць усе навіны і артыкулы на нашай старонцы цягам тыдня. Пры гэтым — рабіць заметкі - што і чаму падабалася, зацікавіла ці пакінула абыякавым. Па выніках трэба будзе скласці свой топ-5 самых цікавых артыкулаў. У наступны за «працоўным» тыднем панядзелак мы запросім чытача ў рэдакцыю на планёрку, каб ён ці яна распавялі пра свае ўражанні ад чытання старонкі і сустрэліся з аўтарамі Hrodna.life. Пры сустрэчы таксама ўручым прыз — наш фірмовы кубак.

Навучэнцы Школы сучаснай журналістыкі на занятках — прыдумваюць загалоўкі да артыкулаў

Перш чым прапаноўваць акцыю шырокай аўдыторыі, мы «патрэніраваліся на котках» — чытачамі-тэсціроўшчыкамі ўжо былі нашы будучыя калегі, навучэнцы «Школы сучаснай журналістыкі» Кацярына Буча і Павел Фабішэўскі.

На бягучым тыдні, з 30 студзеня па 5 лютага, чытачом-тэсціроўшчыкам працуе Варвара Злобіна, куратарка групы ў Школе сучаснай журналістыкі.

З наступнага тыдня, ад 6 лютага, прыняць ад яе эстафету можа любы з нашых чытачоў. Ахвотныя стаць тэсціроўшчыкамі Hrodna.life могуць пакідаць каментары са сваімі кантактамі напасрэдна пад артукулам ці ў нашых сацыяльных сетках або напісаць нам на рэдакцыйную скрыню info@hrodna.life. У канцы тыдня мы разыграем гэту магчымасць паміж ахвотнымі.

Тым часам першыя ўладальнікі нашых фірмовых кубкаў ужо дзеляцца ўражаннямі ад карыстання. Кацярына Буча напісала на сваёй старонцы ў Facebook, што новую кружку яна тэсціруе разам з катом і што чай у ёй атрымаўся знатным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025