Людзі і справы

Чыстая праўда і спаленыя масты. Эксперты-генэтыкі расказваюць пра даследаванні на бацькоўства

Дакладна высветліць, хто чые бацькі ды дзеці, бывае цікава не толькі для супакаення сумлення. Адказаў на гэтыя пытанні патрабуе і шэраг юрыдычных працэдур. Калі іншыя варыянты праверыць роднасныя сувязі адсутнічаюць, на дапамогу прыходзіць генетычная экспертыза. У якіх выпадках замаўляюць даследванні і чаго гэта можа каштаваць, расказалі эксперт-хімік Сяргей Драгун і эксперт-біёлаг Сяргей Арановіч з Гродзенскага Камітэта судовых экспертыз.

Часцей за ўсё нагода — грошы

Самай распаўсюджанай прычынай для дакладнага высвятлення біялагічнага бацькоўства з’яўляюцца грашовыя пытанні - патрабаванне ці адмова ў аплаце аліментаў пры разводзе, падзел маёмасці ці спадчыны. «У такіх выпадках часцей за ўсё даводзіцца правяраць, ці з’яўляецца пэўны мужчына біялагічным бацькам пэўнага дзіцяці, — распавядае Сяргей Драгун, кіраўнік упраўлення лабараторных даследванняў біялагічнага характару. — Хаця часам патрэбна і падцверджанне таго, што жанчына насамрэч біялагічная маці сваіх дзяцей».

Сяргей Драгун, кіраўнік упраўлення лабараторных даследванняў біялагічнага характару

Такія, на першы погляд парадаксальныя, выпадкі аказваюцца зусім не экзатычнымі, а вельмі жыццёвымі. Напрыклад, калі жанчына нараджае дзіця не ў медыцыскай установе, а рэгістраваць немаўля прыходзяць праз некалькі месяцаў пасля нараджэння. Тут патрабуецца генетычнае даследванне, каб выключыць магчымыя крымінальныя шляхі з’яўлення дзіцяці: «Можа, яго папросту выкралі?»

Іншыя выпадкі, калі неабходна даказваць кроўнае радство дарослых маці і дзяцей, бываюць звязаныя з найноўшай гісторыяй, што разбурыла Савецкі Саюз. Часта атрымлівалася так, што дарослыя дзеці і бацькі аказваліся па розныя бакі мяжы. Пазней, калі з’яўлялася жаданне з’яднаць сям’ю і пераехаць у Беларусь, магло высветліцца, што дакументальных пацверджанняў радства не хапае. «У такіх выпадках, каб іміграваць па спрошчанай працэдуры, радство трэба пацвярджаць генетычнай экспертызай», — патлумачыў Сяргей Арановіч.

Сяргей Арановіч, намеснік начальніка аддзела судова-біялагічных і судова генетычных экспертыз

Частыя ініцыятаркі даследванняў - бабулі з боку таты

Аднак жа найчасцей звяртаюцца за генетычнай экспертызай таты немаўлят, каторых трывожыць непадабенства дзяцей да сябе. Апошня кропляй у такіх выпадках могуць стаць падколкі сваякоў і асабліва недавер уласнай маці. Гэтыя бабулі, з досведу экспертаў, і з’яўляюцца асноўнымі ініцыятаркамі правядзення экспертыз для ўсталявання бацькоўства.

Цацкі ў кабінеце Сяргея Драгуна патрэбны, каб заспакоіць маленькіх пацыентаў

Пэўныя нагоды дя сумневаў можа даць і нараджэнне блізнятаў. Калі яны аднаяйцавыя, што ўтварыліся з адной клеткі, то дзеці-блізняты маюць абсалютна ідэнтычны генатып. А вось ды-зіготныя, рознаяйцавыя, блізняты могуць мець розных бацькаў.

Судова-медыцынскі эксперт-біёлаг Юлія Заерка

Тэарэтычна магчыма апладненне яйцаклетак рознымі сперматазоідамі - калі быў кантакт з невялікім прамежкам часу ці групавы кантакт. «У практыцы такія выпадкі апісаны, летась быў запыт на падобнае тлумачэнне з суда», — распавядае Сяргей Драгун. Наколькі вялікая верагоднасць такой з’явы, сказаць цяжка, бо «тыпалогіі блізнятаў» ці даставернай статыстыкі па іх няма.

«А як на ваш погляд?»

Распавядаюць генэтыкі і пра тое, што далёка не ўсе, хто цікавяцца экспертызай, робяцца ў выніку кліентамі судмэдэкспертаў. Нярэдка прыходзіцца назіраць сітуацыю, калі патэнцыйным замоўцам і хочаца, і колецца. Сяргей Драгун мае на такія выпадкі хатнюю нарыхтоўку: «Калі мяне пытаюць, ці рабіць экспертызу, то заўсёды кажу, што тэарэтычна магчымы два варыянты выніку».

«І перад экспертызай варта запытаць у сябе — ці хопіць потым сілаў спаліць усе масты? Ці здолееш жыць далей з нязручнай праўдай? А калі на тое згодзен, то ці варта рабіць даследванні?» Гэта не адмова і не парада, мяркуе эксперт, а толькі высновы са шматгадовых назіранняў.

«Было пару выпадкаў, калі пацвярджаць бацькоўства прыводзілі сваіх дзяцей таты ўжо перадпенсійнага ўзросту. Такія сумневы былі, такія выплескі эмоцый, а ў выніку аказвалася — біялагічны бацька. І вось як потым наладзіць падарваныя недаверам стасункі з дзецьмі і жонкай? Як забыць на незаслужаныя крыўды?» Спяшацца няма куды, лепш такое рашэнне абдумаць.

Што даследуюць генетыкі?

«Нас часта пытаюць, з якога ўзросту можна браць матэрыял для даследаванняў у дзіцяці, — распавядае Сяргей Драгун, — але мы не ўсталёўваем ніякіх узроставых абмежаванняў - прымалі і двухтыднёвых немаўлят. Звычайна кажам: «Прыходзьце, калі палічыце патрэбным».

Гэта і зразумела — матэрыял для даследаванняў, сліну ды кроў з пальца — узяць не складана. Сліна адбіраецца на самую звычайную ватную палачку, якую трэба памясціць у рот і пацерці па ўнутраным баку шчакі. А як бяруць кроў з пальца — гэта ўсе ведаюць. У прынцыпе, для ўсталявання бацькоўства было б дастаткова нават аднаго даследвання. Але дзеля павышэння дакладнасці вынікаў робяць дзве незалежныя экспертызы. Гэта — стандартная працэдура, дзе ўлічваюцца фактары кошту і надзейнасці.

«У нестандартных сітуацыях вызначыць бацькоўства можна і па іншых біялагічных матэрыялах, галоўнае, каб яны ўтрымлівалі ядравыя клеткі. — распавядае Сяргей Арановіч. — Гэта могуць быць цыбуліны вырваных валасоў ці нават адбіткі пальцаў». Аднак жа ў такіх выпадках цяжка прадказаць цану пытання ці даць гарантыю, што атрымаецца вынік. Такія даследванні могут прадпрымацца ў ходзе крымінальных справаў, ці калі ёсць іншая вострая неабходнасць.

Верагоднасць памылкі - 1 да 100 мільярдаў

Калі ж замест экспертызы просяць вызначыць радство «глянуўшы свежым позіркам» — бывае і такое — то генэтыкі толькі ўсміхаюцца ў адказ, бо даследаванняў «на вока» ў арсенале Камітэта судовых экспертыз няма. Ёсць гентычная экспертыза, дакладнасць якой складае 99,9%.

Пад час даследванняў вымяраеццца даўжыня вызначаных частак ДНК. У стандартнай працэдуры вызначэння бацькоўста параўноўваюцца 15 такіх участкаў. Іх памер вызначаецца не ў міліметрах-сантыметрах, а ў парах аснаванняў. Гэта такія «цаглінкі», аднолькавыя блокі, з якіх складаецца ДНК. Даўжыня участкаў застаецца нязменнай цягам жыцця і розніцца ад чалавека да чалавека. У аднаго — 8 «кубікаў», у другога — 9,5.

Верагоднасць супадзення генетычных варыяцый пралічана для кожнай папуляцыі людзей, у тым ліку для беларусаў. Яна складае 1 да 100 мільярдаў, сцвярджаюць эксперты. А людзей на Зямлі толькі трохі больш за 7 мільярдаў. Так што пра верагоднасць супадзення мяркуйце самі.

Што да чалавечага фактару, то намовіць эксперта сфальшаваць вынікі таксама малаверагодна. Адказнасць за «заведама непраўдзівае заключэнне» крымінальная, справа можа скончыцца нават пазбаўленнем волі. Ды і выпадковых людзей сярод экспертаў няма. У вобласці ўсяго 15 спецыялістаў-генэтыкаў, кожнага перад прыемам на працу правяралі і з боку службы бяспекі, і ў асабістых размовах.

Генатыпы экспертаў - справа не асабістая

У лабараторыі, дзе вядуцца генетычныя даследванні, эксперты маюць справу з вельмі дробнымі колькасцямі рэчываў, што вымяраюцца мікралітрамі. Каб выключыць пападанне «біялагічнага матэрыяла» спецыяліста ў аналізуемы матэрыял, тут працуюць у павязках і пальчатках.

Калі ж у пробе абнаружваюцца «чужыя» клеткі, то параўноўваюцца яны найперш з генатыпамі экспертаў. Усе спецыялісты праходзяць генетычнае даследванне на пачатку працы, а іх генатыпы абавязкова заносяцца ў агульную базу дадзеных.

Хачу дакладна ведаць

Замовіць генетычныя даследванні ва Упраўленні лабараторных даследванняў доказаў біялагічнага характару Гродзенскага межрэгіянальнага камітэта судовых экспертыз можа любы ахвотны. Дадатковую інфармацыю дадуць па тэлефоне 74−96−06.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024