Карыснае

Не толькі кветкі, але і пельмені. Якія шакаладныя дзівосы прадаюць гродзенцы ў Instagram

Ружы, літары, будаўнічыя інструменты, шкарпэткі, пельмені, касметычныя наборы — усё гэта можна зрабіць з шакаладу. Такія наборы пазіцыянуць як альтэрнатыву падарункам на святы. Маўляў, нетыпова і смачна адначасова. Для больш салідных падарункаў можна абраць вялікія шакаладныя букеты.

Hrodna.life знайшоў некалькі дзясяткаў гродзенскіх insta-профіляў, праз якія прадаюць такія ласункі, і выбраў самыя цікавыя.

Нагодай для падборкі стаў Сусветны дзень шакаладу, які адзначаюць 13 верасня. Праўда, гэта не адна такая дата. У гэты дзень свята адзначае амерыканская National Confectioners Association, але ў іншых краінах «сусветны» дзень шакаладу прыпадае на 7 ліпеня або 11 ліпеня, а нацыянальныя дні шакаладу святкуюць у ЗША 28 кастрычніка і ў Гане 14 лютага.

Як гэта робіцца

Для вырабу аб’емных фігурак з шакаладу выкарыстоўваюць спецыяльныя сіліконавыя формы. Шакалад для гэтага бяруць у гранулах і тэмперыруюць — награваюць, каб ён расплавіўся, а потым часткова астуджаюць. Пасля такіх маніпуляцый матэрыял гатовы для выкарыстання і заліўкі ў формы.

Касметычны набор, школьныя прылады і нават пісталет — усё з шакаладу

З тэмперыраванага шакаладу можна зрабіць што заўгодна: алоўкі, гайкі, развадныя ключы… Такія вырабы пазіцыянуць як ідэю для падарункаў, напрыклад, настаўнікам. Каробка са школьнымі прыналежнасцямі ад chocolate.grodno важыць 135 гр і каштуе 27 рублёў. Інструменты важаць 330 гр, за іх прыйдзецца заплаціць 45 рублёў. Алоўкі вагой 270 грам, якія можна з’есці, прадаюць за 15 рублёў.

Што вы бачыце на фота ніжэй? Насамрэч, гэта зусім не пельмені, хоць і выглядае вельмі падобна. Гэта шакаладныя канфеты з арэхамі, іх мы знайшлі на старонцы shok.by. Вага такога набора — 200 гр, яго можна набыць за 25 рублёў.

З’есці можна і флакончык духоў, і памаду, і пэндзлік для макіяжу. За 20 рублёў chocodreams.by прыгатуе касметычны набор.

Фота: instagram.com/chocodreams.by

За 22 рублі ў гэтым профілі прадаюць пісталет з кулямі вагой прыкладна 140 гр.

Букеты — з кветкамі або клубніцамі

У падарунак можна набыць не толькі цалкам шакаладныя вырабы, але і клубніцы з бананамі ў шакаладзе. Дэсерт раяць захоўваць не больш за 12 гадзін у халадзільніку, а з’есці клубніцы варта паспець за 24 гадзіны. Толькі непасрэдна перад спажываннем ім варта даць пастаяць пры хатняй тэмпературы.

Тры клубніцы ў вырабніка chocowithlove_grodno каштуюць 19 рублёў, 6 штук — 34 рублі, за 30 ягад трэба заплаціць 125 рублёў.

Аформіць могуць і ў выглядзе букета — класічнага ці ў скрынцы.

У профілі myloverberry.grodno мы таксама знайшлі букеты, але ўжо сумешчаныя з сапраўднымі кветкамі. Напрыклад, маленькі букет з пяці ягад у шакаладзе, чатырох без шакалада і дзевяці цюльпанаў можна набыць за 69 рублёў.

Фота: instagram.com/myloverberry.grodno

А вялікі букет з 25 клубніц у шакаладзе, 15 цюльпанаў і шакаладнай цыфры можна набыць за 175 рублёў.

Фота: instagram.com/myloverberry.grodno

Можна набыць цалкам шакаладны букет, без фруктаў. Кошты залежаць ад вагі і колькасці кветак. Таксама афармляюць у падарункавую паперу ці ў скрыначку.

У профілі chocolad_dina букет руж прадаюць за 30 рублёў.

Фота: instagram.com/chocolad_dina

Букеты ад 27 рублёў прадае shokbuket_grodno. Ёсць варыянты і даражэй — за 50, 70 80 рублёў. Вытворца рэкамендуе захоўваць ласункі два месяцы, далёка ад сонечных прамянёў і ў прахалодным месцы. Абяцаюць сабраць замову на любую суму.

Цукеркі ручной працы

Для аматараў мінімалізму прапановы таксама ёсць. Напрыклад, chocoo_art._ робіць глазураваныя цукеркі і роксы — арэшкі, сублімаваныя і вяленыя ягады, вафельная крошка, паветраны рыс у бельгійскім шакаладзе ў выглядзе палачак. Адзін рокс каштуе 2,3 рублі, за дзесяць трэба заплаціць 20 рублёў.

Фота: instagram.com/chocoo_art._

Можна абраць цукеркі з рознымі начыннямі - вішнёвы браўні, трапічны смак, карамельна-салёная кава і іншыя. 6 цукерак можна набыць за 15 рублёў, 9 — за 20 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025