Від на цэнтр Гродна. Фота ілюстрацыйнае: STRT LFA, unsplash.com
Зараз гораду больш за ўсё не хапае паркаў і сквераў, лічыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель. Дзе з’явіцца плошча Сцяга і для якіх ідэй ад гараджан чыноўнікі будуць шукаць магчымасці, ён расказаў у інтэрв'ю часопісу «Гродна».
Сквер на Леванабярэжнай нарэшце атрымае назву і канцэпцыю. Яго хочуць назваць «Скверам сустрэч». Па прапанове гродзенцаў там збіраюцца паставіць бронзавую фігуру дзяўчыны ў абдымках хлопца. Як назваць гэты сквер, чыноўнікі думаюць ужо некалькі год. У 2021 годзе назву хацелі звязаць з бізнесам і нават абвесцілі конкурс, але імя сквер у цэнтры горада да гэтага часу так і не атрымаў.
Каб Каложскі парк стаў больш даступным, да яго плануюць пракласці пад’езды з боку вуліцы Вясенняй. Цяпер там ідзе будоўля новага мікрараёна, дзеля якога вырашылі знесці прыватны сектар.
Таксама ў Каложскім парку ці каля яго, з боку вуліцы Вясенняй, Хмель хоча разбіць плошчу Сцяга, герба і гімна. У 2024 годзе флагшток вышынёй з Фарны касцёл (60 м) збіраліся ўсталяваць на плошчы Савецкай. Побач планавалі размясціць абсталяванне для прайгравання гімна і канструкцыі для ўстаноўкі герба. Флагшток так і не з’явіўся.
Паміж Каложскім паркам і Старым замкам можа з’явіцца падвесны мост. Гэтую ідэю пакуль абдумваюць. Мост праз Гараднічанку паміж Вялікай Траецкай і паркам будуць рэканструяваць.
Таксама сярод ідэй ад «актыўных гараджан», магчымасці для рэалізацыі якіх «будуць абмяркоўваць» — канатная дарога ад Каложскай царквы праз Нёман да сквера на Леванабярэжнай. Ці з’явіцца яна насамрэч? Раней пры абмеркаванні канцэпцыі гродзенскай набярэжнай тут планавалі пешаходны развадны мост. Паводле Уладзіміра Караніка, яго ўключылі ва ўсе асноўныя варыянты праекту.
Маршрут праз Нёман прапануюць працягнуць да Абласной філармоніі. Там таксама будзе сквер, а яшчэ рэстаран і аквацэнтр, падзяліўся Хмель.
Чытайце таксама: У Гродне з’явіўся адзіны ў горадзе крыты мост. Яго адкрыюць у канцы студзеня
У інтэрв'ю Хмель таксама падзяліўся сваімі поглядамі на сям’ю і ўспамінамі аб маладосці. Яго юнацкасць была «вельмі падобная на атмасферу серыяла „Слово пацана“ — інтрыгі, дыскатэкі, бойкі». У сям'і ж для яго важныя павага, узаемаразуменне і захаванне традыцый. У Андрэя Хмеля з жонкай двое дзяцей, і менавіта ён адказвае за іх паводзіны. Ён упэўнены, што абодва бацькі могуць развівацца прафесійна, бо «сёння на роўных пазіцыях і мужчына, і жанчына». Асноўнай задачай моладзі ён бачыць ствараць сям’ю і выхоўваць дзяцей.
Сярод настаўнікаў у прафесійным плане ён назваў папярэдняга кіраўніка горада Мечыслава Гоя, старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка Лукашэнкі Юрыя Караева, а «самым яркім прыкладам патрыятызму» — Аляксандра Лукашэнку.
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…