З мая па верасень, паводле правіл утрымання прыдамавых тэрыторый, неабходна не радзей за раз у месяц скошваць газон уручную ці бензакосамі. Жыхароў Гродна турбуюць шум трымераў, выкошванне травы пад нуль, пашкоджанне косамі маладых дрэў, выветрыванне зямлі пасля пакосу. Што неабходна ведаць аб траве і як дзейнічаць па яе абароне, Гродзенскі Зялёны партал распытаў у спецыялістаў.
Травяное покрыва зямлі служыць абаронай ад эрозіі глебы, домам для насякомых (у тым ліку карысных), абараняе зямлю ад перагрэву, затрымлівае вільгаць, што спрыяльна адбіваецца на вільготнасці паветра ў гарачае надвор’е. Трава вышынёй 10 см здольная быць крыніцай кіслароду і з’яўляецца сарбентам, убіраючы ў сабе ўсе мікрачасцінкі пылу, якія ўтвараюцца пры накаце машын аб асфальт, абараняючы паветра ад забруджвання і забяспечваючы ўсім жыхарам горада здаровую атмасферу.
У траве таксама могуць жыць і кляшчы. Яны нападаюць на ахвяру, ледзь адчуўшы цяпло ад цела. Але калі хадзіць па ходніках, а сабак выгульваць на спецыяльных пляцоўках, праблема падчапіць кляшча зводзіцца да нуля.
У парках, дзе няма сэнсу касіць, траву апрацоўваюць ад кляшчоў інсектыцыдамі. У пытанні небяспекі кляшчоў і кашэння травы ў дадзеным выпадку губляецца ўзаемасувязь.
Спецыялісты занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сочаць толькі за чысцінёй і ахайнасцю прыдамавых тэрыторый і могуць выдаць штраф за несвоечасовы пакос і выдаленне пустазелля. Але гэта ў выпадку, калі ў траве раскідана смецце або яна стала непрахадной сцяной пустазелля на шляху пешаходаў.
Звычайная ручная каса можа добра, роўна і хутка абкасіць, але калі яе трымаюць умелыя рукі. Пры выкарыстанні такой касы трава не збіваецца ў купіны, а застаецца раўнамерным покрывам. Яна не патрабуе бензіну і складанага тэхнічнага абслугоўвання, не шуміць, танней іншых відаў кос. Але такую касу сустрэць у горадзе можна вельмі рэдка.
У руках гэтак жа трэба правільна трымаць і трымер — бензакасу, якую выкарыстоўваюць цяпер у горадзе часцей за ўсё. Яна можа пашкодзіць травяное покрыва і знішчыць яго, пасля чаго касіць больш не прыйдзецца. Яна шумная і вылучае ў атмасферу шкодныя рэчывы ад згарання паліва, што негатыўна ўздзейнічае на касцоў і навакольнае асяроддзе. Калі рэжучую леску накіраваць пад вуглом да зямлі, яна можа пашкодзіць карані травы і агаліць зямлю, збіць у купіны саму траву.
Перад тым, як браць у рукі любую прыладу, трэба падумаць, як яе выкарыстанне ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе. Біёлаг, кандыдат сельскагаспадарчых навук і эксперт па арганічным земляробстве Лана Сяменас распавяла аб траве і небяспецы скошвання «пад нуль»:
«Скошванне аслабляе расліны. Таму рэкамендуецца скошваць не больш 1/3 вышыні расліны. Маладыя расліны пакідаюць вышынёй не менш за 4−5 см, больш дарослыя можна зрэзаць на 3−4 см, але гэта мінімум. Такія газоны выкарыстоўваюць для спецыяльных мэтаў. Калі казаць пра гарадскія газоны, то не варта скошваць ніжэй за 5 см. На маю думку, варта вылучыць участкі, на якіх траву не скошваюць або скошваць 1−2 разы за сезон. Гэта тэрыторыі паміж аўтамабільнымі развязкамі, раздзяляльныя палосы і падобныя тэрыторыі. У горадзе можна выкарыстоўваць т.зв. маўрытанскія газоны — сумесі квітнеючых травяністых раслін, аналаг лугавога многатраўя. Такія газоны даражэй, але выдаткі на догляд за імі меншыя», — тлумачыць спецыяліст.
Калі казаць пра газон, то Лана Сяменас ахарактарызавала яго як няўстойлівую і вельмі бедную экасістэму:
«Гэта такая зялёная пустыня — і гэта не жарт, таму што біяразнастайнасць у газонах на ўзровень ніжэй, чым у некаторых пустынях. Да таго ж расходы і спажыванне рэсурсаў вельмі высокія. Магчыма, гэта самы затратны тып штучных пасадак».
Што адбываецца з травой у гарадскім асяроддзі пры няправільным пакосе і дрэнным абыходжанні, можна назіраць на нашых вуліцах.
1. У зімовы сезон стаяць скрыні з солева-пяшчанай сумессю на газоне. У выніку атрымліваем пустое месца, адкуль пыл з соллю разносіцца ветрам. Калі соль пранікла ў глебу, гэта можа выклікаць засыханне раслін. Трэба ведаць, якую соль выкарыстоўвалі, звычайна гэта NaCl2, MgCl2 або CaCl2. Дзве апошнія менш небяспечныя, бо ў невялікіх колькасцях з’яўляюцца ўгнаеннямі. Хларыд натрыю найбольш шкодны. У крайніх выпадках трэба замяняць глебу. Але вядома, праблему лепш прадухіліць.
2. Калі скошваецца трава «пад нуль». Яна можа спыніць рост, на яе месцы можа з’явіцца пустазелле, сонца высушыць саму зямлю і вецер будзе распыляць пясчынкі са шкоднымі рэчывамі ад дарогі.
4. Калі трава перастае расці, зямля на такім месцы ўшчыльняецца, спыняецца доступ паветра да каранёў дрэў і хмызнякоў, гэта можа стаць прычынай аварыйнасці дрэва. Калі засталося хоць трохі ўрадлівай глебы, на яе можа засяліцца мох і іншыя ніжэйшыя расліны, якія негатыўна ўздзейнічаюць на дрэвы і хмызнякі.
5. У парку Жылібера з’явіліся дзіцячыя надзіманыя горкі, пад якімі прэе трава. Такія горкі з пастаянным выкарыстаннем лепш размяшчаць на асфальтаванай пляцоўцы, каб не псаваць травяное покрыва, бо горку прыбяруць, а перапрэлая трава застанецца яшчэ некалькі месяцаў.
Берагчы траву трэба, гэтак жа як і дрэвы. Старайцеся хадзіць па ходніках і асфальце, каб залішне не ўздзейнічаць на траву. Нельга ставіць аўтамабілі на зялёную зону. Гэта не проста прымінае траву, а знішчае яе.
Варта прасіць касцоў рабіць такую працэдуру больш беражліва.
Што рабіць, калі вы не хочаце, каб у вашым двары скошвалі траву? Варта напісаць зварот з такой просьбай у мясцовыя жыллёва-камунальныя службы. Па магчымасці пад дадзеным зваротам папрасіце падпісацца іншых жыхароў вашага дома, двара, раёна. З улікам пажаданняў грамадзян, а таксама з мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў, дзяржаўны орган можа прыняць рашэнне аб адмене скошвання травы ў вашым двары.
В последнее время очень широко используется культивирование растений без грунта. Такая практика называется гидропоника. Для этого используется гидропонная система. Здесь вы сможете приобрести системы по самой приемлемой цене.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…