Гродна расце, з’яўляюцца новыя раёны з насельніцтвам большым, чым у паловы райцэнтраў вобласці. Адзін за адным з’яўляюцца вялізарныя гандлёвыя цэнтры. Прыходзяць навінкі, такія як фудтракі, пра якія год таму і не чуў ніхто. Але гродзенцам яшчэ шмат не хапае для камфортнага жыцця.
Мы апыталі гродзенцаў у сацсетках ды пагутарылі са знаёмымі каб высветліць, чаго ж нам яшчэ не хапае. Хочаш дадаць яшчэ штосьці да нашага спісу? Напішы ў каментарыях! І прагаласуй за той з нашых варыянтаў, які лічыш самым важным.