Горад

Арт-куток, моладзевая прастора і Гараднічанка па плошчы Леніна. Гродзенка прапануе зрабіць цэнтр зручным для гараджан

Архітэктарка з Гродна Ганна Арлюк прыдумала, як сумясціць у цэнтры горада разнапланавыя грамадскія прасторы і дадаць новыя кропкі прыцягнення для гараджан і прыезджых. На яе думку, так можна ўнесці ў гарадскую сераду новыя актыўнасці без шкоды для гістарычнага кантэксту асяроддзя. Архітэктарка паказала свае эскізы Hrodna.life і распавяла, як гэтыя планы маглі б рэалізавацца ў гарадской прасторы.

Скласці новую «сістэму жыцця» Ганна прапануе ў раёне былой Гарадніцы.

«12 кропак» Ганны Арлюк

Архітэктарка прапануе арганізаваць у тых частках цэнтра, што не выкарыстоўваюцца, розныя актыўнасці.

Ганне Арлюк 24 гады. Яна выпускніца Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) па спецыяльнасці «Архітэктура». Ганна — адна з заснавальніц урбаністычнай ініцыятывы «Добры горад / Good city», праекціроўшчык гарадскога праекта «Дбаю», эксперт сацыяльнага хакантона «Урбаністыка. Інфраструктура тэрыторый. Гарадское асяроддзе»

«Кропка 1» у яе праекце — рэчышча Гараднічанкі, пракладзенае па плошчы Леніна. Імітацыя страчанага рэчышча ракі або ўладкаванне тут фантана аб’яднае часткі Гарадніцы, падзеленыя вуліцай і сучаснымі будынкамі, лічыць Ганна.

Спосабы, якімі можна рэалізаваць імітацыю рэчышча ракі Гараднічанкі па плошчы Леніна

«Кропцы 4» адпавядае прастора «Актыўная» каля палаца Чацвярцінскіх у парку. Яна ажывіць тэрыторыю, доўгі час закрытую для гараджан.

У «Кропцы 7», на тэрыторыі задняга двара Дома афіцэраў, праект Ганны прадугледжвае прастору «Маладзёжную». Яна можа стаць месцам для фотасесій і адпачынку. Тут таксама могуць быць запатрабаваныя фудтракі або іншыя аб’екты грамадскага харчавання.

Дваровая тэрыторыя «Кропкі 10» можа стаць грамадскімі агародамі і генераваць «ціхую» актыўнасць. Карыстацца імі могуць не толькі жыхары гэтага двара, але і ўвесь горад. Каля выставачнай залы мог бы з’явіцца «Арт-кут» — «Кропка-11».

Выгляд адной з вуліц раёна былой Гарадніцы ў праекце Ганны Арлюк

«Заўсёды хацела зрабіць горад лепшым»

«Ідэя працы з Гродна ў мяне была яшчэ з самага пачатку навучання. Я заўсёды любіла свой родны горад і хацела зрабіць яго яшчэ лепш», — кажа Ганна. Ва ўніверсітэце яна часта выбірала для курсавых праектаў аб’екты і месцы з Гродна. Да часу дыплома ў яе ўжо сабралася шмат напрацовак.

«Тэму для дыпломнага праекта я выбірала не доўга. Дакладна ведала, што гэта будзе рэканструкцыя. Думала, што з цэнтрам могуць быць складанасці з-за прыналежнасці тэрыторыі да зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў і існуючага ландшафту. Але ў ходзе работы з дыпломным кіраўніком і дзякуючы практыцы ў УП „БелНДІПгорадабудаўніцтва“, мне лёгка ўдалося вырашыць гэтыя пытанні».

Выгляд Гарадніцы ў праекце Ганны Арлюк

Праект гродзенкі атрымаў добрыя водгукі экспертаў з УП «БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА», дзе Ганна праходзіла дыпломную практыку. Акурат у гэты час тут ішлі работы па распрацоўцы дэталёвага плана гістарычнага цэнтра Гродна з праектам рэгенерацыі і забудовы. Архітэктары з УП «МінскГрада» напісалі ў рэцэнзіі, што праект варта выкарыстоўваць пры распрацоўцы стратэгіі развіцця Гродна.

Сумяшчэнне праекта Ганны Арлюк з гістарычнай планіроўкай Гарадніцы

«Гэтыя прапановы не патрабуюць глабальных змен на тэрыторыі цэнтра. Яны могуць быць рэалізаваны з дапамогай адміністрацыі горада, бізнесу і неабыякавых грамадзян. Галоўнае — каб людзі ўбачылі сэнс у зменах. Таму што адно пазітыўнае змяненне цягне за сабой іншае. Для гэтага я і стварала праект — каб прымяніць яго для нашага горада і нашай сітуацыі».

Чытай таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024