Напярэдадні 14 лютага фларыст Алеся пойдзе за «кветкамі» для сваіх букетаў у гастраном. «Садавіна, гародніна, прысмакі, мясныя вырабы — букет можна зрабіць з чаго заўгодна, — упэўненая дзяўчына. — Галоўнае фантазія! «. Да дня Святога Валянціна-2019 яна атрымала каля сотні заказаў на ядомыя букеты.

Добрая альтэрнатыва жывым кветкам

Алесі 32 гады. Па адукацыі яна эканаміст, але пакліканне знайшла ў смачных букетах. «Заўсёды любіла рабіць падарункі сваімі рукамі. Ядомая фларыстыка спадабалася мне. Гэта вельмі добрая альтэрнатыва жывым кветкам». Па словах Алесі, яна асвоіла новую спецыяльнасць ўсяго за паўгода.

Каханне з апетытам: Да дня Святога Валянціна гродзенка робіць букеты, якія можна з'есці

Першыя букеты дарыла родным і сябрам. Потым з’явілася ідэя працаваць на заказ. Веды ў эканоміцы прыгадзіліся, калі вывучала запатрабаванасць такой паслугі. Алеся зразумела — у Гродне ядомай фларыстыкай можна займацца сур’ёзна.

Такая праца — суцэльныя плюсы

«Мая праца гэта адны суцэльныя плюсы. Самы прыемны момант у ёй — бачыць твары пакупнікоў. Іх шчаслівыя эмоцыі - сапраўдная ўзнагарода за маю працу».

Самае складанае ў працы — вялікая загружанасць перад святамі. «Кліентаў шмат, хочуць усё і адразу, бывае складана дагадзіць».

Смачна, практычна і незвычайна

На думку Алесі, сакрэт папулярнасці ядомых букетаў - у іх практычнасці і незвычайнасці. «Заўсёды хочацца здзівіць свайго каханага чалавека». Яшчэ адна іх перавага — гэта добры варыянт падарунка для мужчын, замест стандартных пены для галення і шкарпэтак.

Каханне з апетытам: Да дня Святога Валянціна гродзенка робіць букеты, якія можна з'есці

Дарагі не падарунак, а ўвага

Алеся таксама рыхтуецца да дня святога Валянціна і чакае «сюрпрыз ад каханага». Што гэта будзе — не так важна, кажа дзяўчына. «Я і без падарункаў шаную увагай сваіх блізкіх».

Каханне з апетытам: Да дня Святога Валянціна гродзенка робіць букеты, якія можна з'есці

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life