«Будзем даказваць, што не дарэмна ў нас паверылі». Жаночы «Нёман» рыхтуецца да старту свайго першага сезону

Пра тое, што пачынаючы з сезона 2017 года ў структуры «Нёмана» будзе свая жаночая футбольная каманда, стала вядома яшчэ ў сакавіку. Узначаліў яе вядомы ў Гродне спецыяліст па жаночым футболе Дзяніс Леўчанка, які раней трэніраваў «Ніву-Белкард», а таксама каманду «Кiнгстар». Карэспандэнт Hrodna.life адправіўся на адну з трэніровак новаспечанай каманды.

«Нёман» Дзяніса Леўчанкі ўжо каля месяца праводзіць падрыхтоўкі да новага сезона на штучным полі ЦСК «Нёман». У чэмпіянаце 2017 года Гродзенская каманда будзе выступаць у Вышэйшай лізе, дзе будзе гуляць яшчэ шэсць іншых каманд з розных рэгіёнаў.

«Усё добрае, што можна было сабраць з Гродзенскай вобласці, мы сабралі ў адну каманду. Цяпер усё дзяўчыны праходзяць вучэбна-трэніровачны збор. У структуры каманды трэніруецца парадку 20 чалавек. Два чалавекі пакуль адсутнічаюць па хваробе і тры гульца з моладзевага складу зараз знаходзяцца ў юніёрскай зборнай. Мы трэніруемся і глядзім, якія пазіцыі трэба ўмацоўваць і рыхтуемся да пачатку сезона, які пачнецца ўжо зусім хутка», — кажа Дзяніс Леўчанка.

Галоўны трэнер жаночага «Нёмана» Дзяніс Леўчанка
За перыяд падрыхтоўкі жаночы «Нёман» правёў два спарынгі з хлапчукамі 2004 года. Першую гульню новая каманда прайграла, а вось другі матч згуляла ўнічыю. Каманда толькі найграецца і ўжо вядома, што гульцы ў новым сезоне будуць пастаўлены на мінімальны заробак, што з’яўляецца важным фактарам і стымулам да заваявання высокіх вынікаў.

«У „Нёмана“ цяпер адна з лепшых баз для падрыхтоўкі і я думаю, мы зможам стварыць баяздольную каманду. Дарэчы, да нас падцягнуліся не толькі мясцовыя дзяўчаты, але і гульцы з іншых каманд рэспублікі. Наш „Нёман“ толькі пачынае сваё станаўленне, лічу, што паступова мы будзем набіраць абароты, але таксама немалаважны фактар — будзем гадаваць сваю моладзь. Таксама наша мэта — прыцягнуць на футбол у Гродне больш гледачоў».

Чэмпіянат жаночы «Нёман» пачне 23 красавіка. У першым туры гродзенскія дзяўчаты будуць прымаць «Славянку». Верагодней за ўсё каманды будуць гуляць у футбольным манежы. Таксама варта адзначыць, што пасля двухгадовага перапынку Дзяніс Леўчанка як галоўны трэнер зноў будзе прадстаўляць Гродзеншчыну ў Вышэйшай лізе.

«Гэта мая праца да якой я прывык. Са старой каманды „Нівы-Белкард“, якая раней выступала ў мацнейшым дывізіёне, цяпер у „Нёмане“ шэсць гульцоў, астатнія ўсе выхадцы з „Кiнгстара“. Так што нейкі вопыт у нас ёсць. Будзем даказваць, што не дарэмна ў нас паверылі. Хацелася, каб усё склалася добра і не было ніякіх нюансаў. Мы хочам рабіць сваю любімую справу. Мэта наша зараз, гэта найграць каманду і захаваць яе, а таксама максімальна падрыхтаваць моладзь. Толькі ўсе разам мы зможам дамагчыся жаданага выніку».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025