Святы Патрык — адзін з найбольш папулярных святых сярод аматараў піва і забаваў. Ягоны дзень, 17 сакавіка, па ўсім свеце адзначаецца святочнымі парадамі, песнямі і танцамі. На дзень святога Патрыка можна апрануцца ў самыя экстравагантныя зялёныя строі ды ўволю павесяліцца з сябрамі. Так магло б быць і ў Гродне, калі б не загад «пазбягаць празаходніх настрояў». Але Hrodna.life усё ж паспрабаваў пафантазіраваць і прымерыць замежныя вайбы да роднага Гродна.
Адна з традыцый святкавання Дня святога Патрыка — зялёны колер. Людзі апранаюцца ў зялёнае адзенне ці хаця б упрыгожваюцца лісцікамі канюшыны. Печыва і нават піва ў гэты дзень таксама маюць быць зялёным. А гарады на Дзень святога Патрыка падсвечваюць зялёным адметныя будынкі.
У Парыжы 17 сакавіка зелянее кабарэ Мулен Руж. Такі цуд, калі чырвоны млын робіцца зялёным, бывае толькі раз на год. Таму вабіць шматлікіх турыстаў. У Чыкага і ў Вільні фарбуюць у зялёны колер мясцовыя рэчкі. У Сіднэі зялёным робіцца оперны тэатр. У Рыме ўключаюць зялёную падсветку Калізея. А што магло б зазелянець у Гродне?
Чытайце таксама: Гродзенскі Патрык, які выйграў ідэалагічную вайну. Хто гэта і што пра яго вядома?
Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…
Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…
Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…