«Задача — зрабіць жывымі». Гродзенскі майстар аднаўляе 90-гадовыя буцы для музея футбола

Футбольныя буцы, якія знайшлі ў пачатку года ў адным з падвалаў Гродна, сталі аднаўляць. У будучыні іх выставяць у музеі футбола, які стварае «Нёман».

Больш за дзесятак футбольных буцаў гадамі ляжалі ў кучы смецця ў падвале аднаго старога дома ў Гродне. Іх знайшоў гродзенец Вячаслаў Сяліцкі, калі парадкаваў падвал.


Гродненец нашел футбольные бутсы, в которых могли играть 90 лет назад


Мужчына адзначаў, што знайшоў своеасаблівую капсулу часу і з вялікім задавальненнем гатовы быў яе перадаць у які-небудзь музей горада. Футбольны «Нёман» аператыўна адгукнуўся і на наступны дзень пасля нашай публікацыі звязаўся з Вячаславам. За знаходкай прыехаў знакаміты ў мінулым гродзенскі футбаліст Сяргей Саладоўнікаў, які сёння з’яўляецца дырэктарам СДЮШАР «Нёман». Ён жа і заняўся аднаўленнем буцаў.

«Ніхто не хацеў брацца за гэтую працу, але мы знайшлі аднаго спецыяліста, які вырашыў паспрабаваць, — распавядае Сяргей Саладоўнікаў. — Каля месяца ў вольны час ён займаўся толькі адным чаравіком. І ў выніку нешта атрымалася. Будзем яшчэ спрабаваць».

Справа — адноўлены буц
«Мы не спяшаемся і пакуль аднавілі адзін чаравік, — расказвае майстар Мікалай Тарасаў. — Для нас галоўнае атрымаць добры знешні выгляд, а ў футбол у іх ужо ўсё роўна ніхто не будзе гуляць. Для будучай экспазіцыі буцы трэба зрабіць жывымі, каб яны былі мяккімі і каб скура гуляла».

У буцах, над якімі цяпер працуе майстар, маглі гуляць гродзенскія футбалісты ў 1920−40-хх гадах. Яшчэ адзін наш чытач Віталь Хвайніцкі перадаў у будучы музей не менш каштоўную знаходку — футбольны мяч таго ж перыяду. Ён таксама будзе часткова аднаўляцца.


Читатель нашел футбольный мяч, которым могли играть в межвоенном Гродно

Футбольны мяч і пальчатка, якія знайшоў чытач Віталь у хляве на вуліцы Падольнай

Што патрэбна для музея футбола?

У 2018 годзе футбольны «Нёман» абвясціў пра збор інфармацыі і экспанатаў для калекцыі будучага музея футбола ў Гродне. Яго хочуць зрабіць найлепшым у Беларусі. У клуб прынеслі ўжо шмат цікавых экспанатаў: футбольны абутак розных часоў, мячы, кубкі, майкі, вымпелы, афішы і многае іншае. Цяпер над экспанатамі і інфармацыяй працуюць спецыялісты.

Усё яшчэ працягваецца збор экспанатаў для музея. Калі раптам у вас ёсць якія-небудзь рэчы, звязаныя з футболам Гродзеншчыны, вы можаце звяртацца ў футбольны клуб «Нёман» або ў дзіцячую школу, якая знаходзіцца ў футбольным манежы.

Даведка

Футбол у Гродне пачаў развівацца пасля Першай сусветнай вайны. У 1920-х гадах у Гродне было ўжо некалькі сур’ёзных футбольных каманд, сярод іх «WKS Grodno» (каманда 76-га пяхотнага палка імя Людвіка Нарбута), «Cresovia» (гарадская каманда), «Maccabi» (яўрэйская каманда) і іншыя. Гэтыя каманды змагаліся за высокія месцы ў чэмпіянаце Беластоцкай акругі да 1939 года. З пачаткам Другой сусветнай вайны яны перасталі існаваць. Галоўным відам спорту пасля вайны ў Гродне, акрамя агульнадаступнай лёгкай атлетыкі, быў футбол. На месца польскіх і яўрэйскіх каманд прыйшлі савецкія «Лакаматыў» і «Дынама». У сярэдзіне 1950-х з’явіўся «Нёман», які існуе і сёння.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025