У самым цэнтры Гродна, у былым доме купца Крэйцара, цяпер працуюць банкіры: гістарычны будынак пераўвасобіўся ў офіс Беларускага народнага банка. Як паўразбураны помнік архітэктуры мадэрну стаў адным з лепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў горадзе?
Дзесяць гадоў таму будынак хацелі разабраць
Нешматлікія дамы ў Гродне могуць пахваліцца такім упрыгожаннем — на фасадзе рассыпаны прыгожыя аб’ёмныя кветкі. Сёння дзяўчаты нават ладзяць на яго фоне фотасесіі. Але гэтай прыгажосці горад мог пазбавіцца. Яшчэ 10 гадоў таму выгляд дома № 44 на Сацыялістычнай вуліцы быў вельмі сумны. Яго нават хацелі разабраць да ўзроўню першага паверха і пабудаваць аддаленую копію будынка пачатку ХХ стагоддзя. У абарону помніка архітэктуры выступілі гісторыкі і архітэктары, накіраваўшы калектыўны зварот уласніку — кіраўніцтву Беларускага народнага банка. У выніку асноўныя канструкцыі вырашылі захаваць. А аднаўленне Дома з лілеямі стала адным з найлепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў Гродне.
«Вышываны» дом: унікальны раслінны ўзор ў стылі мадэрн
Цяперашні гаспадар Дома з лілеямі - начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг БНБ-Банка ў Гродне Аляксей Папко праводзіць для Hrodna.life экскурсію па адноўленым будынку.


На другім паверсе захавалі печ і ляпныя разеткі
Першы паверх займае цэнтр банкаўскіх паслуг. Падлога ў зале выкладзена дробнай мазаічнай пліткай, якая адпавядае стылістыцы будынка.


Праект рэстаўрацыі - лаўрэат галоўнага архітэктурнага конкурсу краіны
11 лістапада 2017 года праект па рэстаўрацыі Дома з лілеямі перамог у XVIII Рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў у намінацыі «Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры і іншых аб’ектаў, якія маюць навуковага кiраўнiка» i быў адзначаны Дыпломам I ступені. Конкурс праходзіў у рамках ХII Нацыянальнага фестывалю архітэктуры, які праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз архітэктараў» сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.
Побач са старадаўнім будынкам з’явiлася зарадная станцыя для аўтамабіляў будучыні
Зараз ў офіс БНБ-Банка можна прыехаць не толькі па фінансавых пытаннях, але і каб «падзарадзіцца». На прылеглай да Дома з лілеямі тэрыторыі ўжо працуе зарадная станцыя для электрамабіляў у рамках праграмы садзейнічання развіццю электратранспарту, якую праводзіць банк. Падчас працы банка зарадка будзе бясплатнай для ўсіх жадаючых. [irp posts="46 054″ name="В Гродно появилась вторая станция зарядки для электромобилей — на этот раз в центре"]
Даведка
Дом з лілеямі, ён жа асабняк купца Крэйцара, на тагачаснай Гарохавай вуліцы пабудаваў купец другой гільдыі, дваранін Уладзімір Крэйцар. Гэты двухпавярховы дом з мансардай — яркі прыклад дома-крамы пачатку ХХ стагоддзя ў стылі мадэрн. Падобных дамоў у гістарычным цэнтры ўсяго пяць. На першым паверсе размяшчаўся магазін, на другім — кватэры, на трэцім — склады. Пазней размяшчаліся тытунёвы магазін, піўная, спартовае таварыства, ашчадкаса, сталярная майстэрня, рэкламнае бюро, аптэка. У 2007 годзе будынак набыў Беларускі народны банк.